Зміцер Баяровіч - Шалі (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Баяровіч - Шалі (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шалі (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шалі (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік “Шалі” складаюць лірычна-побытавыя мініяцюры. Аўтар не проста працягвае традыцыі папярэднікаў, але імкнецца і да творчага вынаходніцтва. Кніга разлічаная на чытача, які шукае новых уражанняў і прыгодаў.

Шалі (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шалі (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зміцер Баяровіч

Шалі

© Баяровіч З., 2012

© ПВУП «Галіяфы», 2012

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Калейдаскопна-вітражная проза Змітра Баяровіча

У маім дзяцінстве – гадоў дваццаць–дваццаць пяць таму, калі камп’ютарныя тэхналогіі ледзь набіралі моц, а паняцце віртуальнай рэальнасці падавалася адно толькі экстравагантнай выдумкай футуролагаў ды пісьменнікаў-фантастаў – цацкі былі вельмі простымі, але побач з імі, а дакладней, разам з імі зусім не было сумна: наадварот, усе гэтыя завадныя машынкі, канструктары, электрычная чыгунка, лато і шмат што яшчэ з немудрагелістага дзіцячага “інвентару” давалі такі неверагодны выхад фантазіі малёнка, што ягоны свет быў не проста насычаны, але нават перанасычаны імкненнем ствараць свой уласны свет, сваё “сур’ёзнае” жыццё, схаванае ад пільных вачэй дарослых. І была сярод дзіцячага скарбу адна, на першы погляд, вельмі простая, але разам з тым геніяльная рэч, прыбор нават, – калейдаскоп, зірнуўшы ў маленькі акуляр якога можна было бясконца разглядаць выкшталцоныя рознакаляровыя кампазіцыі, створаныя ўнікальным спалучэннем дробных шкельцаў-аскепкаў. Гэтая забаўка і да сённяшняга дня зачароўвае, застаецца адной з самых улюбёных у аматараў не рукатворнай, а выпадковай і таямнічай прыгажосці.

Думаю, мае рацыю той, хто лічыць, што пісьменнікі на працягу ўсяго свайго жыцця застаюцца дзецьмі. У дадзеным меркаванні “дзіцячасць” не мае нічога супольнага з паняццем інфантылізму. Проста стаецца так, што пасталеўшы аднойчы, літаратар ніколі не страчвае здольнасці здзіўляцца кожнаму новаму эпізоду жыцця, які для іншых падаецца звычайным фрагментам шэрай паўсядзённасці. Кожны пісьменнік глядзіць на свет праз акуляр свайго чароўнага калейдаскопа, у якім рознакаляровыя шкельцы-аскепкі – гэта мінуты, гадзіны, дні і гады, што ствараюць непаўторнае вязьмо нашай экзістэнцыі. Калі хочаце, пісьменнік сам становіцца адухоўленым калейдаскопам, сам мадэлюе той іншасвет, сатканы з уласных уяўленняў, пачуццяў, адчуванняў і прадчуванняў, які завецца літаратурай.

Свой шлях у свет прыгожага пісьменства Зміцер Баяровіч пачынае зборнікам лірычна-побытавай прозы (тэрмін аўтара) “Шалі”. Жанр лірычнай прозы з’яўляецца досыць засвоеным у беларускай літаратуры (варта хаця б прыгадаць рамантычныя імпрэсіі З. Бядулі, абразкі М. Гарэцкага, мініяцюры Я. Брыля, А. Разанава і інш.). Але, працягваючы традыцыю папярэднікаў, Баяровіч імкнецца разнастаіць, а можа, і ўзбагаціць жанр. Так, “побытавасць” успрымаецца аўтарам не як скупая тэматычная характарыстыка, але як метафізічная катэгорыя суназірання паўсядзённасці, як фіксацыя тых яе праяваў, дзе чалавек балансуе паміж уласным веданнем і няведаннем, паміж пытаннем і адказам, паміж згодай і нязгодай з самім сабой. Для аўтара важнай і значнай робіцца тая прастора, у межах якой асоба з’яўляецца стомленай ад немажлівасці (альбо наканаванасці) выбару, прастора, у якой індывідуум у пэўнай ступені безабаронны перад заўсёднай адхланню неадназначных і часам сумнеўных маральных нормаў сучаснага грамадства.

Кампазіцыйна кніга складаецца з дзвюх частак. Калі ў першым раздзеле (“Шалі”) аўтар трапна, амаль афарыстычна, фіксуе ўласныя жыццёвыя назіранні і яскравыя дзіцячыя ўспаміны, прыходзячы часам да парадаксальных, іранічных высноў, то ў другім раздзеле (“Партэр партрэтаў”) ён засяроджваецца на даследаваннях уласна антрапалагічных: тут у цэнтры ўвагі сябры і прыяцелі, блізкія і знаёмыя аўтара, хаця найчасцей Зміцер звяртаецца да вобраза жанчыны, такой блізкай і адначасова далёкай, характар паводзінаў якой, здавалася б, прадказальны, але разам з тым незразумелы лірычнаму герою.

Наогул, увесь зборнік Змітра Баяровіча прасякнуты абвостранай спавядальнасцю, выключнай шчырасцю і інтымнасцю аповеду. У чытача можа скласціся ўражанне, што перад ягонымі вачыма дзённік (дарэчы, упершыню з творамі аўтара я пазнаёміўся менавіта на ягонай старонцы ў Live Journal, якая стала першым месцам, дзе Зміцер змясціў свае літаратурныя спробы). Зрэшты, так яно і ёсць: перад намі зборнік цалкам аўтабіяграфічных лірычных мініяцюр, прычым аўтар не хавае гэтага за абагульненай халоднай рэфлексіяй, наадварот, вельмі часта маналог вядзецца ад першай асобы, а формула “я + ты” робіцца адпраўным пунктам, канстантай аўтарскага самавыяўлення.

Перагарнуўшы апошнюю старонку кнігі, міжвольна ловіш сябе на думцы, што аўтарскае “я” пакладзена на шалі выбару паміж паэтычным і празаічным, паміж высокай лірыкай і спробай абмежаваць яе сціслай, строга “геаметрычнай” формай дакументальнага выказвання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шалі (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шалі (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шалі (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шалі (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x