Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ева ў пошуках Адама (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ева ў пошуках Адама» – дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.

Ева ў пошуках Адама (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ева ў пошуках Адама (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ён з’явіўся, твой князь, у дарагім касцюме ад вядомага сталічнага мадэльера. Сыну было ўжо дзевятнаццаць, ён ажаніўся і жыў асобна, сваёй сям’ёй. Ты адчула сябе страшэнна самотнай, пакінутай… Сын сказаў табе: «Ма! Ты павінна пачаць жыць, а не сумаваць, нудзіцца і вінаваціць сябе. Ты – цікавая і прыгожая. Уперад!»

Твой князь быў падобны да Хемінгуэя. Ты так і называла яго. Пры ім была барада, люлька і байкі пра замежныя падарожжы (у кожнага мужчыны ёсць свае байкі). Ён упэўнена цытаваў Сакрата і Сартра, спакушаў цябе вытанчанымі напоямі і ежай «ад гурмана». Абяцаў звазіць цябе ў сталіцу, у оперны тэатр на «Хаваншчыну». Опера цябе зусім не цікавіла, ты хацела б пабачыць якісь (адзін са шматлікіх, гастрольных) спектакль Вікцюка. Ні на «Хаваншчыну», ні на Вікцюка вы так і не паехалі: заўжды білеты раскуплялі без вас… Вам чамусьці нічога не даставалася, ніякіх білетаў на казку… Ён быў мужчынам на будзённы дзень. А на ўсе святы яго не было: ён ехаў да былой жонкі і сваіх дзяцей. І гэта было правільна. І было правільна, што ты заставалася адна сярод свят.

Спатрэбілася паўгода, каб ты зразумела, што ніхто нікога не кахае. Ніхто нічыя палавінка. Прабач мне, сэрца, але ж ты – у які раз – схлусіла! Вашы адносіны – вытанчаная гульня, проста ратавальная саломінка. Расчараваліся праз тры месяцы, а развітваліся – тры гады… Пазней, значна пазней Хемінгуэй вярнуўся да сваёй былой жонкі, і гэта было лагічна, справядліва і нават прыемна для цябе. Яго жонка была табе як сястра: яна спадзявалася, верыла, да апошняга чакала яго («Вярніся! І я ўсё дарую!»). І дачакалася. Як і ты. Кагось. Ён вярнуўся да яе, да дзяцей, і ты была радая. Шчыра. Пад час развітання не было ніякіх непрыемнасцей – Хемінгуэй паводзіўся як сапраўдны джэнтльмен.

Вы разлучыліся без сцэн і папрокаў. Без разбітых талерак, дзякуючы адно аднаму за ўсё… А кожныя (кожныя!) адносіны паміж мужчынам і жанчынай – падарунак Бога, шчасце з нябёс…

Пасля Хемінгуэя не было, як ні дзіўна, ні спліну, ні апатыі. Нічога асаблівага пасля расстання не здарылася. Табе нават не давялося шукаць сяброўку, дамарослага псіхааналітыка, каб выплакацца на пятым размеры яе бюста… Ці мала што выпадзе з тваёй паштовай скрынкі?..

Але ты заўсёды ведала, што знойдзецца той, хто падаруе табе пясочны гадзіннік, пра які ты мроіла з дзяцінства. Пясчынкі ціха-ціха перасыпаюцца ў сваёй празрыстай шкляной хацінцы. Ты заварожана сочыш за імі, і на душы спакойна-спакойна. Своеасаблівая медытацыя, за якой можна схавацца ад усяго.

А пасля Хемінгуэя мясцовага разліву, недзе праз паўгода, з’явіўся іншы. І быў доўга-доўга. Назавём яго… Дырыжор. Чаму? Проста таму, што ён хацеў дырыжыраваць усімі аркестрамі зямнога шара. Ён хацеў, каб яго слухаліся ўсе скрыпкі, валторны і віяланчэлі і каб да яго дырыжорскага пульта неслі вялікія кашы кветак… Так быццам і было… Ён падараваў табе ўсе свае аркестры, газеты, кінематографы, футболы і боксы. І ты зноў была шчаслівай.

Потым, праўда, выявілася, што ён – Дырыжор без аркестра. Кароль без свайго каралеўства. Місіянер, якому ніхто не верыў. Ён жыў у сваёй прыдуманай дзяржаве і сядзеў на троне з паперы. Але ж гэта было няважна: ты кахала яго, і ён – цябе (як умеў), і ў вас быў свой дом, свая сям’я. Табе было абыякава – ці ён кароль, ці садоўнік пры палацы, ці звычайны каваль. Ты хацела стаць яму краінай, яго садам, яго агнём у кузні. А ён – не хацеў.

Ты была гатовая падзяліць яго холад і спёку, яго «ліраўскае» выгнанне, спаць разам з ім на саломе… бадзяцца з торбай па свеце. Ён – не хацеў.

Адзінокі воўк заўсёды крочыць сваімі цёмнымі гушчарнымі сцежкамі сам. Без нікога. Стаць для яго Маргарытай табе не ўдалося.

Ты ж заўжды ўрывалася ў чужое жыццё, у мужчыну, як феерверк. І пачынала жыць па яго гадзінніку. Дыхаць у такт яго дыханню… І ён спалохаўся. Цябе і сябе. Ён быў не гатовы прыняць гэта ўсё і звязаць сябе ўдзячнасцю, абяцанкамі, вернасцю. Ён жа нарадзіўся для іншага!

«ён крылы адрамантаваў у шчаку мяне пацалаваў і – ані слова не сказаў сама акно я адчыніла не затрымала бо любіла ён паляцеў ён паляцеў туды куды даўно хацеў…»

Паляцеў ствараць іншыя аркестры, паслухмяныя яго смычку. Місіянернічаць – у іншыя краі. Можа, там яму, нарэшце, павераць і мужчыны, і жанчыны.

Ты даравала яму, сабе. Бо не магла па-іншаму. Як і кожная. Пайшла ў храм. У ранетным вечары купаўся горад… Неба сцякала ў траву каля царквы. А ў ёй было ціха і прахалодна.

«і што з таго што выцягнуў да ніткі душу маю і… кінуў за парог і што з таго што ты дагэтуль блізкі… ці ж ты кахаў мяне што не збярог сярод малебнаў не знайшла праклёнаў – не плакаць я дала сабе зарок ужо памяць засінела полем лёну чаму ж кахаў ты так што не збярог»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x