Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ева ў пошуках Адама (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ева ў пошуках Адама» – дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.

Ева ў пошуках Адама (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ева ў пошуках Адама (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да гэтага чамусь здавалася, што абавязкова будзе дзяўчынка, з тонкімі шчыкалаткамі, доўгімі пальчыкамі, густымі вейкамі. (Бог даў табе пазней такую дзяўчынку ў іпастасі ўнучачкі…)

А на гэты раз з тваёй змучанай плоці выскачыў даўганогі хлопчык… Прыгожы. Чарнавокі. З пухлымі шчочкамі (яны аж звісалі на краі пялёнкі, у якую яго туга закруцілі, запакавалі, як жывую ляльку)… Калі ты насіла, чакала сваё дзіця, жывот твой быў падобны на зямную кулю, на глобус… А можа – на вялікі кавун. Ты ўся была – кавун, у якім выспявалі зярняткі… І вельмі ганарылася сабой…

Сын падрастаў. Усё большае месца займаў у вашых сэрцах. А вы чамусь аддаляліся адно ад аднаго. Часта сварыліся. Кожны пачаў размаўляць на сваёй мове (не на беларускай, не на ўкраінскай, а на мове адчужэння). Сыну было чатырнаццаць, калі вы нарэшце вырашылі, змаглі, адважыліся разлучыцца. Высветлілася: развод – вельмі зняважлівая і жахлівая працэдура (куды там звычайнаму візіту да дантыста, якога ты са страхам чакаеш і рыхтуешся цэлы месяц!).

Вам не ўдалося пераступіць праз нанесеныя абразы, непаразуменне, праз уражлівае самалюбства!

Сын стаў сведкам усяго гэтага – вось што самае жахлівае! Вы маглі б запраграмаваць яго (на ўсё жыццё) на нявер’е да найважнейшай каштоўнасці чалавецтва – сям’і (а гэта ўжо іншая віна, якую не замаліць у храмах)… На шчасце, вам не ўдалося зрабіць яго падобным да вас… Хіба што – часткова…

Пасля разводу свет перавярнуўся. На ўсіх і ўсё ты глядзела, як праз шкло, залітае асеннім дажджом. Вытрымка скончылася. У кішэнях – пуста… Хацелася… пайсці. Не было сіл жыць далей. Рымскія патрыцыі ўскрывалі вены ў цёплай ванне. Лічылі, што так лягчэй і лепш. Засынаеш, і – усё… Канец другога тысячагоддзя ўнёс сваю лепту – з’явілася вялікая колькасць больш зручных сродкаў, якія маглі б аблегчыць шлях у тагасветнасць…

Але потым ты ачуняла. Падумала: разбітае сэрца (нават калі ён – твой першы мужчына ў гэтым жыцці, бацька твайго сына, самы каханы і адзіны) не дае табе падставы пайсці… Найжахлівейшая сцяжына калісь канчаецца (праўда, пазней ты ступаеш на новую, амаль такую самую, але ж гэта будзе потым…). Як лёгка заблукаць сярод здрад, сваіх і чужых грахоў, вызнанай і нявызнанай віны перад кімсьці…

Ты выжыла. Пераплакала. Перарабіла сябе… Сцягнула душу ў вузел і павесіла яе на цвік у кладоўцы. І сказала сабе: больш ніякіх каханняў! Скончана! Хопіць! Накахалася – на ўсё жыццё! У мяне ёсць сын, і гэтага дастаткова. Больш ніякіх іншых мужчын у маім жыцці не будзе! Арэвуар, панове! Папраўце бабачкі, абцягніце вашы смокінгі! Мая бальная картка распісана ў імя аднаго сына! Не маю абсалютна ніякага жадання танцаваць з вамі! На шчасце!

Але ж так не бывае… Як ні хавайся, а каханне калі-небудзь нечакана і падступна зловіць цябе. Гэты далікатны, пяшчотны бялявы хлопчык Эрат са стрэламі ў руках – самы чалавекалюбны бог – не спіць, не дрэмле…

Мужчына, мабыць, узнік ад Сонца. Жанчына – ад Зямлі. Але ж ёсць яшчэ і Месяц, які нясе ў сабе дзве несумяшчальныя істоты, дзве касмічныя сілы – Сонца і Зямлю. Мудры, дальнабачны Зеўс калісь даўно разрэзаў, падзяліў на роўныя паловы андрагінаў, якія сумяшчалі ў сабе жаночы і мужчынскі пачаткі і былі адным цэлым. Прага спрадвечнай, першапачатковай цэласнасці жыве ў кожным з нас. Жаданне знайсці сваю палавінку бянтэжыць і не дае спакою. Вялікая, невычэрпная, нястрымная патрэба кахаць і быць каханай… Таму і блукаем па светах (рэальных і не) у вечных пошуках…

Іншая рэч, што мы так часта памыляемся! Колькі непатрэбных, не тваіх палавінак іншы раз круціцца поруч, лепіцца, ды не прылепліваецца… Так часта бывае: адчыняеш сваю паштовую скрынку, а адтуль выпадае, вывальваецца ў твае рукі цэлая куча непатрэбнага хламу: перадвыбарчая ўлётка «Галасуйце за Васю Пупкіна!» (галасаваць за яго ты не будзеш), каляровы буклет пра шыкоўны, дарагі рэстаран, у якім частуюць вустрыцамі (ён нядаўна адкрыўся, але ты ніколі не пойдзеш туды вячэраць), рэкламны праспект пра цудадзейны сродак для мужчын «Вогненны дракон» (ён тым больш табе не патрэбны: жывеш адна, і па кватэры ў апошні час ні адзін мужчына нават не прабягаў).

Але ўсё ж такі ты шукаеш яго, мроіш, як дзесяцікласніца, пра шляхетнага рыцара, сапраўднага князя, не маючы пры гэтым ні маёнтка ў спадчыну, ні родавых партрэтаў бабуль ва ўпрыгажэннях і карунках, ні «блакітных» эрытрацытаў і лейкацытаў у сваёй крыві.

«я цуду хачу і адразу якая ж вы смешная пані а коні каханага князя грымяць пад акном капытамі…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x