Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ева ў пошуках Адама (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ева ў пошуках Адама» – дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.

Ева ў пошуках Адама (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ева ў пошуках Адама (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Твая цётка, амаль равесніца, надзявае вельмі сур’ёзныя дамскія (нейкія буржуйскія) фетравыя берэты. Захапляецца Кіркоравым. Ты ж заўжды купляеш эпатажныя клятчастыя кепі (як у Лаймы), носіш іх на сваёй беднай галаве, як сцяг і выклік, як сімвал самой сабе незразумелага бунтарства, і плачаш пад «Акіян Эльзы». І пад «Чырвону ружу» «Песняроў». Мабыць, менавіта ў гэтым прычыны тваіх перамог і паражэнняў (першых значна менш, чым другіх).

Паводле шкалы, прыдуманай табой, усіх людзей, якія цябе акружаюць, ты падзяляеш на асобныя катэгорыі-тыпы (так, безумоўна, не вельмі прыгожа рабіць, але ж ты робіш). Ён – Дон Кіхот або Напалеон. Паяц або Дон-Жуан. Мамчын сыночак або Нарцыс.

Яна – Архідэя або Пірання. Пастушка або Куртызанка. Гувернантка або Сара Бернар. Сябе ж ты зусім беспадстаўна аднесла да самай, на твой роздум, шыкоўнай катэгорыі: да жанчын-Пілігрымаў, вандроўніц (не Амазонак, барані бог!). «Аўтастопам да Еўропы». Смешна! Нікуды ты пры гэтым не паедзеш – ні ў магічны Рым, ні на радзіму ўлюбёнага паэта Лоркі, ні да лонданскіх тэатраў – ні-ку-ды! Прычына банальная, усім вядомая, – грошы, якіх у цябе няма і ніколі не было. Адзінае месца, куды ты можаш патрапіць, – на вуліцу Пераяслаўскую (поўны адрас запісаны ў тваім расхрыстаным старым нататніку), да яго… Да яго… Але навошта табе туды ехаць, калі ён сам кожны дзень у тваім доме (засталося толькі перавезці рэчы)…

Усю ноч ты лаеш сябе: навошта закахалася, як гімназістка? Але ж хіба ты вінавата? Так сталася. Значыць, так было патрэбна… Выпадковасцей у такіх справах не бывае. Ва ўсім ёсць нейкая незразумелая заканамернасць.

Да таго ж ты не толькі жанчына, але яшчэ і паэтка, а гэта значна ўскладняе справу, бо быць жанчынай-паэткай – гэта ўжо дыягназ.

Ты добра разумееш, што кожнае каханне, якое сустракае на сваім шляху жанчына, – усяго толькі ілюзія. Яшчэ адна ілюзія ў гэтым вар’яцкім свеце. Але ж свята верыш у тое, што яно – пачатак чарговага рэнесансу.

Калі ты закахаешся ў яго, то гэта заўжды азначае, што ты закахаешся ў верасовы водар лесу свайго дзяцінства, у высокае неба, у самотнасць начных знаёмых вуліц, у плошчы і ратушы незнаёмых гарадоў (апосталы рухаюцца наўкола цыферблата гадзінніка і адпускаюць табе сваёй няспешнай хадой хвіліны вечнасці). Ты закахаешся ў дажджы, якія падарожнічаюць па тваіх жаночых сцежках (ты прыходзіш ад іх з вялікім чорным парасонам, што мог бы належаць Воланду, Чарлі Чапліну, Эдзіт Піяф. Спачатку не складаеш яго – хай трохі прасохне… Складаеш потым, і ў ягоных яшчэ вільготных складках-маршчынках зашыфравана, завільготнена твая туга і ўсмешка).

…Табе чамусьці не спіцца, і ты пачынаеш гуляць у словы і склады, з’ядноўваць іх у адзін метафарычны, асацыятыўны, адной табе зразумелы шэраг… Мілая бязглуздзіца, якая цябе заспакойвае.

«човен чамусь не плыве – чайка чаюе на чыстай вадзе чакаю – чары ў лесе чарпаю чакаю – чабор кранаю»…

Можна яшчэ і пра сонца (зоркі і месяц сённяшняй ночы надакучылі).

«сонца бывае салёным ад суму ходзіць па небе самнамбулай сонца – артэрыя сонная нашага з вамі сумлення сонца саслана сослепу сорамна»

Якое глупства! Дурніца! Самыя вялікія і важныя рэчы вымаўляюцца простымі звычайнымі словамі…

А каханне, як і ўсё, мае чатыры пары года. Пасля вясны – лета – восень…

Страшна і падумаць, што калісьці настане зіма, празрысты і чысты лёд скуе і схавае ад цябе казку. Ад рукі. Ты яе бачыш, ведаеш, а дакрануцца не можаш. Кожная шчаслівая сустрэча дваіх – пралог вялікага суму. Ён абавязкова настае, і тады свет ператвараецца ў лепразорый хворых думак і кветак, твараў і дотыкаў…

Чаму тваё ўласнае «я» раз-пораз займаецца фрэйдысцкімі пасажамі-выкладкамі? Што тут робіць дзядуля Фрэйд? Аналізаваць і раскладваць усё па палічках, слухаць лекцыі пані Логікі і канспектаваць іх небяспечна. Не патрэбна. Шкодна. Калі пачынаеш рабіць гэта, то раптоўна разумееш: тваё новае, цяперашняе каханне – звычайнае дэжавю. Так ужо было. Калісь.

І скончылася расчараваннем і болем (і, як выяўляецца, нічому цябе не навучыла!).

Звычайныя палімпсесты… Старадаўні рукапіс на пергаменце ці мо на папірусе твайго быцця… Даўнейшы тэкст (пражыты, перажыты, пераплаканы) праступае зноў, адбіваецца на тваім сённяшнім. Так, сапраўды, каханне – усяго толькі віртуальнасць у рэальнасці, паўтарэнне мінулага, і яно, хутчэй за ўсё, робіць нас толькі няшчаснымі. Пры сапраўдным каханні – і гэта закон – усё ідзе чамусьці ва ўсе бакі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x