Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Array Коллектив авторов - Ева ў пошуках Адама (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ева ў пошуках Адама (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ева ў пошуках Адама» – дзясятая кніга серыі «Вера. Надзея. Любоў». Аўтары апавяданняў і аповесцей – пісьменнікі розных пакаленняў і рознага светапогляду – ствараюць маштабную карціну людскіх узаемаадносін, дзе ў першую чаргу цэняцца шчырыя пачуцці.

Ева ў пошуках Адама (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ева ў пошуках Адама (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Філасофія сутнасці жаночага і мужчынскага пачаткаў – быць разам. І, мабыць, толькі дзякуючы гэтаму можна выбрацца з лабірынта бясколернасці і манатоннасці жыцця, і менавіта любоў пазбавіць, уратуе ад сіроцтва і бяздомнасці сэрца.

І пры гэтым моцнае каханне часцей за ўсё застаецца непадзеленым і прыводзіць да балючага канца.

Але ж ні адно з іх, па вялікім рахунку, не безнадзейнае, яно заўсёды дабро і шчасце… Мужчын таксама трэба паважаць, а не толькі любіць. Яны таксама жывыя і больш непрадбачлівыя, загадкавыя і чуйныя істоты, чым нам здаецца.

І ці патрэбна ім наша ахвярнасць? Мужчына ж не храм і не алтар. Лепей даць яму мажлівасць жыць і дыхаць. І самой жыць поруч, калі ён хоча гэтага. І каб абдымкі твае не душылі яго. І не прэтэндаваць на галоўную ролю ў яго жыцці. Трэба, мабыць, змірыцца з тым, што ты будзеш на чацвёртым месцы – пасля справы, футбола, сяброў. Што ж, месца даволі пачэснае. І не трэба рабіць з адносін карыду. Мабыць, у кожнага павінна быць свая запаведная тэрыторыя і яшчэ адна – агульная. Калі ты пераносіш усе свае жыццёвыя інтарэсы ў яго (бо па-іншаму проста не можаш), ён пачынае палохацца. Ён пачынае стамляцца ад гэтага. Для жанчыны ў каханні няма межаў, для яго – ёсць.

Можа, лягчэй ставіцца да ўсяго? Як да самай азартнай, захапляючай гульні?..

Ты ляжыш, ты не спіш, ты перагортваеш старонкі сваёй долі, якая так падобна да долі кожнай… Ты пішаш начную аповесць свайго кахання, якое нясеш столькі гадоў, знаходзіш яго і страчваеш… А потым зноў пачынаеш верыць у яго і чакаць… І яно заўсёды зноў прыходзіць нечакана…

Вялікае вар’яцтва сэрца пачынаецца нечакана. Раптам ты разумееш, што ён – гэта ён. А ўсе іншыя – чужыя. Увесь свет звужаецца ў нейкі асляпляльны бялюсенькі пучок праменняў, і ў ім – яго імя, жыццё і словы. З гэтага часу ён – абрэвіятура Сусвету. Ты пачынаеш разумець: няма іншага твару, вачэй, якія мелі б такую магічную ўладу над табой і ўсім, што ты робіш. Кожны твой жэст і ўздых цяпер – яму. Сэрца вар’яцее, ты дастаеш яго, кладзеш на далонь, працягваеш: «Бяры – яно тваё. Не трэба абяцаць, што будзеш кахаць мяне вечна. Кахай цяпер. Я ведаю: ты загубіш мяне, а я – цябе. Але гэта будзе потым. А цяпер, зараз мяне захліснула хваля пяшчоты, і яна з мяне перацякае ў цябе. Ёсць толькі воблака жадання, і хочацца музыкі дотыкаў…».

…Табе ўжо сорак пяць. І ты зноў трапіла ў гэтую пастку.

«звычайны вечар на раздарожжы калі сустрэчу вясна варожа і абяцае ўсім каханне і нават каву ўсю ноч да рання анёл русявы пастукаў у дзверы мне на забаву а мо для веры».

Ён і праўда Анёл. Таварыш – акцёр – год таму запрасіў яго ў тэатр (лішнія грошы ніколі не зашкодзяць) у масоўку. Для спектакля патрэбна было шмат анёлаў: рэжысёр ставіў нейкую «Нябоскую камедыю». Тэксту – усяго тры словы. Трэба было рабіць дзве рэчы: лапатаць крыламі і быць прыгожым. Ён быў «пятым анёлам злева» – хуліганам, змоўшчыкам і мілым інтрыганам.

Ружова-блакітныя пушынкі бутафорскіх крылаў лезлі яму ў рот, давялося шмат лазіць па нейкіх лесвіцах, лятаць у паветры і «страляць» з аўтамата Калашнікава. Той, хто можа рабіць усё гэта амаль штовечар падчас цэлага тэатральнага сезона за мізэрную плату, – сапраўдны Анёл…

Ты зноў трапіла ў пастку, зноў ашукалася і пагналася за чарговым, мабыць, міражом. Ну і што з гэтага? Ты ж – шчаслівая. Цяпер і сёння. I love you, Анёле!

У сорак пяць ты пачала жыць з водарам авантурызму, забегла ў чужое юнацтва – ён маладзейшы за цябе на дзесяць гадоў і на столькі ж старэйшы за твайго сына. «Оля-ля, што ты робіш?» – гаворыць табе тваё «дзённае» сэрца. А «начное»: «Усё нармальна». «Дзённае»: «Табе не сорамна?» «Начное» ў адказ: «Ніколечкі! Адчапіся!»

Рацыянальны, прагматычны сын неяк мякка заўважыў: «Ты ж ведаеш, ма, што такія раманы, такія шлюбы – недаўгавечныя. Я не хачу, каб табе зноў было балюча». Пра шлюб і гаворкі няма. Ты ўжо была там, і табе не вельмі спадабалася. А пачуцці – не лічбы, не падручнік па матэматыцы. І не трэба думаць пра дрэннае: усе думкі матэрыялізуюцца. Ды і да здрад мне не прывыкаць. Не хвалюйся, сынок! Усё будзе нармальна! Проста так сталася. Узрост ніколі не абараняе нас ад кахання, але каханне абараняе нас ад узросту. Усё, што будзе, будзе потым. Усё калісь выплачацца, выкрычыцца…Я ўсё ведаю.

«ой сцеражыся я ж не анёлка ў зжаўцелым жыце я перапёлка ой мама мама я звар’яцела хіба наслана сама ж хацела бяду такую ды ад кахання Анёл цалуе ўсю ноч да рання напэўна трэба такая згуба лятаць у небе з Анёлам любым»…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Array Коллектив авторов - Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Зоркі над вельдам (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Калі цвіла чаромха (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Мінск назаўжды (зборнік)
Array Коллектив авторов
Array Коллектив авторов - Дванаццаць актаў (зборнік)
Array Коллектив авторов
Отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ева ў пошуках Адама (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x