Анатоль Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца (1936–2014) увайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Жэрдкі падаждуць, а як жонка? Яна можа ў паніку кінуцца. Паехаў мужык па жэрдзе і прапаў.

– Да вечара яшчэ далёка, – дыпламатычна сказалі хлопцы, адводзячы каня ўбок, далей ад дарогі.

І толькі цяпер, ад’ехаўшы метраў сто па імху і карэнні, дзядзька ўбачыў, што і пад адным, і пад другім, і пад трэцім дрэвам – не свежыя купіны нараслі, а прыхаваліся людзі, мужыкі, шмат мужыкоў. Хто сядзіць – перакусвае ці забаўляецца з вінтоўкай, зазіраючы ў ствол, хто ляжыць, схаваўшыся ў цень.

Першае пра што спыталі ў дзядзькі, ці ёсць хто ў сяле.

– Нікога няма, хлопчыкі. Можа, з тыдзень ужо, як ніхто носа не паказваў, – ні немцы, ні тыя, у чорнай форме, ні нашы, паліцэйскія.

– Што значыць «нашы»?

– Ну, а як іх? Усе ж свае, знаёмыя…

Дзядзька сказаў тое, што далажыла і разведка. Значыць, можна было чакаць вечара.

Дзядзька рассупоніў каня, падкінуў таму пад морду травы, на якой нядаўна сядзеў, прылёг і сам пад сасной, насунуўшы кепку на вочы. Чакаць, дык ужо з нейкай карысцю… Сяло было двароў на сто ці болей, разбудаванае ў адну лінію. Ляжала яно ў полі, што падступала з бакоў, паказваючы вачам шырокую раўніну зямлі, па далёкіх краях якой, нібы штрыховы пушок аблямоўкі, ішла тонка азначаная палоска. Толькі залезшы на вышыню, на вільчык хаты, а яшчэ лепей – на верх адной з ліп, што дзялілі сяло на дзве долі, можна было пераканацца, што «аблямоўка» гэта – не што іншае, як адсунуты пад небакрай лес. Мяжа яго, як зашпіленая папруга, нідзе не разрывалася.

Яшчэ з вышыні можна было ўбачыць, што ў абодвух сваіх канцах сяло крута ламалася на два калены, утвараючы нешта зігзагападобнае. Гэтакі двайны крук, канцы якога пазіралі ў процілеглыя бакі і хаваліся ў лесе. Ці то сяло з лесу выйшла, ці то лес захацеў сяло заняць.

Калі глядзець на сяло як на нейкі зямны цэнтр, на пуп нечага важнага, то можна было сказаць, што бралі пачатак вялікія лясы, якія, абцякаючы гарадкі і вёскі, цягнуліся аж да Магілёва і Бабруйска на ўсходзе і Мінска на захадзе. Старажытна-глухія, дзе саснова-бярозава-яловыя, яны жылі ў згодзе з законамі зямлі, на якой раслі, і глебы, якой была тая зямля, – ці суха-пясчанай, ці балоціста-нізіннай.

Бліжэй да сяла і трохі далей ад яго землі не давалі вялікай волі вадзе. Каб дабіцца яе, калодзежы трэба было капаць глыбокія. Зірнеш у каторы і не адразу ўгледзіш далёкае, як неба, чорнае вока. Яно нібы міргае, нібы кліча да сябе…

Ужо з паўмесяца стаяла дзікая спякота. Сасмягла прырода, сасмяглі людзі і чакалі хоць якой-небудзь прахладнай палёгкі, а яе ўсё не было. Не было яе і ў гэтым сасновым лесе. Сухая ігліца і шорхкая, як паджураная ля агню папера, шалуха са ствалоў, сухі мох, сухое шыгалле. Няма чым дыхаць – адзін смалновы дух. Нават птушак не чутно. На залацістых ствалах, як бурштынавыя пацеркі, пацёкі жывіцы, яна дае густы пах дзёгцю. Пах гэты, змешаны з пахам багульніку, верасу і дурнічніку, п’яніў, як самагонка, хіліў на сон. Многія з партызанаў і спалі, пахаваўшы галовы – хто пад кусцік ядлоўцу, якога тут было шмат, хто за ствол дрэва, прыкрыўшы вочы кепкай, ці пілоткай, ці пінжаком, – тым, хто што насіў на галаве ці на плячах.

Заклапочаныя думкамі пра блізкі бой, мала хто з партызанаў звярнуў увагу на маленькае воблачка, што заняло месца ля сонца: ат, нейкая перына на бяскрайнім нябесным абшары. Воблачка было белае, круглае, як позняя налітая антонаўка. Яно як быццам не рухалася і не мяняла сваіх абрысаў – завісла ля сонца і вісіць сабе…

Проста так на небе нічога не вісіць!..

Павел убачыў гэтае воблачка ў сухім чыстым небе і нібы зачапіўся за яго. Паўла трывожыла прысутнасць гэтай перыны на небе. І яна адразу дала аб сабе знаць. Раптам зябкі ветрык лёгка прабег понізу. Можа, нават не ветрык, а магчымасць яго, адна толькі думка пра яго, чаканне яго, жаданне, каб ён быў у такую задушлівую спякоту…

У з’яўленні гэтага воблачка на небе Паўлу бачылася нейкая сур’ёзнасць, незразумеласць нейкая. Колькі дзён стаіць задуха, як у выпаленай печы, то хай бы ўжо хмара ці аблокі, ад якіх можна чакаць чаго хочаш, а тут нешта такое… Нібыта несур’ёзнае.

І чым болей Павел прыглядаўся да воблачка, тым большае яму бачылася, большае ўгадвалася. Яму бачыліся на воблачку чорныя крыжыкі, і гэтыя крыжыкі таўсцелі, набухалі сінькай, як жалы на руцэ ў час натугі.

І ўжо было гэта быццам не воблачка, а нямецкі самалёт-карэкціроўшчык. Завіснуў і выглядае, што робіцца на зямлі. А што яно можа ўгледзець са сваёй вышыні і што хоча ўгледзець? Гэты ядлоўцавы куст, які акруглай капой распоўзся над імхом і сеткай ценю хавае Паўла ад сонца? Ці яго вінтоўку і падсумак з сарака патронамі? Ці хоча разгадаць думкі, ад якіх у яго трашчыць галава і з якімі ні да каго не пойдзеш. Нават да камандзіра, да самога Зайца. Вядома, ён паслухае, вядома, выслухае. Сур’ёзны мужык, Павел ведаў яго яшчэ з да вайны, калі той быў сакратаром райкама. Тады ён прыязджаў да бацькі, на паляванне. Прыязджаў і пасля, калі толькі пачыналіся партызаны. Агітаваў уступаць у атрад. Паўлу не трэба была агітацыя – сам пайшоў. Ну, выслухае ён, а далей што? Нават пра стрэл над вухам Павел не стаў яму расказваць… Як ты дакажаш, што цябе хацелі забіць? Каб хацелі б, то забілі б. Не забілі ж… Хіба можна прамахнуцца з аднаго кроку?.. Ды і самому Зайцу зараз няпроста. Пакуль атрад арганізоўваўся, пакуль партызаны былі самі па сабе, Заяц з Супруном усім запраўлялі. Ды што запраўлялі?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x