Уладзь Гарбацкі - Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзь Гарбацкі - Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютны зборнік аповядаў Уладзя Гарбацкага запрашае чытацтва ў сьвет вясёлых і сумнявых праўдзівых гісторыяк, напісаных у мяшаным мастацка-дакумэнтальным жанры. Зь дзяцінства аўтара натхняе віцебская казка і само княскае места Віцебск, сталае непаўторным тлом усіх казак і прозы жыцьця. А ў цэнтры расповядаў месьціцца жыцьцё аднаго простага і такога адрознага віцябляніна…

Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзь Гарбацкі

Песьні тралейбусных рагуляў

Sauver quelque chose du temps où l’on ne sera plus jamais.

A. Ernaux

Захаваць што-кольвек з тых часоў, якія мы пакінулі навечна.

А. Эрно

Copyright © 2016 by Уладзь Гарбацкі Published by belarusians.co.uk (London)

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Прадмова

З раньняга дзяцінства ўспаміны засталіся нейкія цьмяныя – бяз формаў і колераў, як быццам і не было ў жыцьці значнага кавалка. Затое багатыя ўспаміны на гукі. Асабліва адзін безупынку круціцца і асацыюецца з пачаткам майго шляху. Гэты гук – ледзь чутны строкат, які паступова перакідваецца песьняй тралейбусных рагуляў. Дзіўная, патаемная сувязь завязалася ў мяне зь віцебскім тралейбусам, які сымбалічна да ўсяго стаўся маім раўналеткам. Не кажу, што дрэннае дзяцінства было ў мяне, наадварот, цёплае і бэзавае, але ж чамусьці з пацалункамі маці на ноч сумная калыханка, нашаргатаная рагулямі нябачных тралейбусаў, заўсёды дамешвалася да ўспамінаў, вобразаў утульнага дзяцінства.

Штовечар, атрымаўшы традыцыйную порцыю матчыных пацалункаў, я апынаўся ў чорным пакойчыку. Зразумела, сон не заўжды кідаўся на мяне адразу, часьцяком ён хаваўся ў цемры і вычэкваў гадзіны. Ды я, здаецца, яго дужа й не чакаў – было чым заняцца. Амаль заўсёды спадзяваўся пачуць набліжэньне тралейбуса, ягоны чульлівы строкат рагуляў. А калі-нікалі нават удавалася ўбачыць успышку адразу ж памерлых іскарак, нарадзілых з-пад залезных рагуляў. Тады скрозь цемру ўспыхвала сэкунднае сьвятло і я ўсьміхаўся нечаканаму падарунку ад майго патаемнага сябрука-раўналеткі.

Гук, адарваны ад вобраза, бо я быў нагэтулькі малы, што ня мог шчэ дацягнуцца да падваконьня, а таму ня бачыў, хто ж ці што ж выдае такі спэцыфічны клёкат. Мне малявалася нейкая дзівосная птушка, якая клёкала, бы журавель ці бацян. Часам я так стараўся дацягнуцца да вакна, каб усё ж такі ўгледзець яе, тую птушку, але не даваў рады. І таямніца цьвяліла мяне ўсё больш і больш.

Засынаў я неяк непрыкметна для розуму. Прачынаўся зноў жа ад клёкату халодных залезных рагуляў, якія няхотна паўзьлі па вільготнаму і ахалоджанаму Дзьвіной дроце. Потым я чуў асьцярожныя сягі матулі ці таты, якія адцягвалі ўвагу ад майго сябрука. Я канчаткова ўваходзіў у рэчаіснасьць, выкараскваючыся з цэлафану фантасмагорыі.

Узгадаваю яшчэ маю першую жывую сустрэчу з тралейбусам, які спыніўся неяк акурат перада мною з маці. Добра памятаю, як аднойчы па дарозе ў садок, мяне надзвычай уразілі сумныя вочы-фары тралейбуса, амаль сьлёзны ягоны твар. У садку я ў той дзень не жадаў гуляць ані з кім – гэтак трымаў мяне самотні вобраз віцебскага тралейбуса. Гэта зусім ня птушка, а хутчэй сьмешны самотні слон. І назваў я яго на сваёй дзіцячай мове – «кельбусам». Ці ня першы мой словатвор, які так цешыў бацькоў. Слоўка, якое ахапіла таго, хто клекатаў для мяне і дапаўняў матчыны калыханкі, а яшчэ пабуджаў мяне і зачароўваў, і навяваў сумнявыя мэлёдыі.

Сяньня ўзгадваючы дзяцінства, я часам сумняюся, ці было яно наяве ці толькі ў салодкіх прыблізных марах? Сумныя твары тралейбусаў і цяпер, хоць і памяняліся здаўна мадэлі саміх машынаў, штодня пераконваюць мяне ў ягоным існаваньні, а даўгія чорныя і сталёвыя адцягнутыя назад рагулі, якія робяць тралейбус падобным да вялізнай цыкады, працягваюць зьдзіўляць і маё дарослае жыцьцё чаканымі зь дзяцінства іскоркамі-падарункамі.

Праўда, вось клёкат рагуляў стаўся значна цяжэйшым і сумнейшым, што часам нагадвае мне тужныя дзьвінскія песьні і расповяды маёй бабулі. На дзіва, кожная песьня памерам у велічны кавалак чалавечага жыцьця, чалавечых хваляваньняў, значнага эпізоду з майго развою і толькі зрэдчас слабых усьмешак…

Першая казка

Мяккае, шчаснае і бясклопатнае дзяцінства падаравалі мне бацькі. Смачныя, незабыўныя кніжныя казкі чыталіся мне прыгожай і клапатлівай, адданай і ўважлівай матуляй. Матуляй, якая сама зьведала зусім іншае – хутчэй гарапашнае, бядняцкае пасьляваеннае дзяцінства. І таму мяне і маіх старэйшых сястру і брата з усяе сілы яна разам з таткам аберагала, задорвала ўвагай, цяплынёю, рэдкімі смакоцьцямі і неверагоднымі цацкамі. Я жыў у казцы. У кніжнай казцы. Памятаю чаканыя і такія нягэтульныя калыханкі, сьпявалыя мне маці. Памятаю таксама калыханкі, якія сьпявалі мне тралейбусы пад вакном, тралейбусы, сталыя маімі раўналеткамі. Я нарадзіўся ў 1978 годзе, у гэтым жа годзе ў Віцебску пусьцілі першы тралейбус.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзь Лянкевіч - 70% вады
Уладзь Лянкевіч
Якуб Колас - Песьні-жальбы
Якуб Колас
Уладзімір Садоўскі - 1813 (зборнік)
Уладзімір Садоўскі
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Уладзімір Сіўчыкаў - Бювар (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Вільгельм Гаўф - Карлік Нос (зборнік)
Вільгельм Гаўф
Array Коллектив авторов - Ён прыходзіў з дажджом (зборнік)
Array Коллектив авторов
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Песьні тралейбусных рагуляў (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x