Анатоль Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца (1936–2014) увайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Снапы звезці… Так ён табе і паверыў. І так проста адпусціў?

– Не проста… Сказаў, каб самагонкі прынёс, сала. Трэба прынесці.

– Дзе ты гэта возьмеш?

– У Зосі яшчэ тое-сёе засталося.

Павел зноў кінуў позірк на Алесеў карабін.

– Якая ў яго прыцэльная дальнасць?

– Лепшая, чым у тваёй.

– У маёй таксама не бяды…

– Можам праверыць… Дык вось, вунь наш дуб. А на дубе калода, бачыш?

Усё гэта Павел добра бачыў.

– А зверху на калодзе дзедава медная конаўка.

І конаўку Павел добра бачыў. Адсюль яна выдавала маленькім залатым вугельчыкам.

Алесь узняў карабін, прыціснуў прыклад да пляча і павярнуў ствол у бок дуба:

– Дзед мне даруе…

– Дурань. Ты ж сяло на ногі падымаеш. І не толькі сяло. – Павел паклаў руку на карабін. – Я ведаю, страляць ты ўмееш.

– І не толькі страляць… А задачкі… пакуль мы жывыя, – заўсёды будуць. У мяне задачкі, у цябе задачкі…

– Гэта праўда… Пакуль жывыя. А мама пайшла на Курганок, да цёткі Хрысціны. Тая занядужала, пераказала, каб мама праведала. Мама звязала хатулёк – і туды… І зноў пра задачкі… Пераходзь да нас…

– Ты быццам дзіця. Ці забыўся, як я трапіў у паліцыю?.. Мне не было куды дзявацца.

– Не забыўся…

– Калі б я не вырваў у яго наган і не аглушыў – даўно б ужо косці парыў. Бач, яму кажушок мой прыйшоўся… А што кажушок быў на маіх плячах, яго мала цікавіла. «Пайшлі за хлеў…» Прыпёр да сцяны, наган да скроні і… Не грукні Зося дзвярыма, не павярні ён галаву – усё, мы б з табой ужо не сядзелі вось так. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць…

– Гэта так. І ўсё-такі…

– А ўсё-такі, мяне тут не чакаюць. А калі і чакаюць, то не для таго, каб прастарэкваць, як мы з табой. Паставяць да сасны, кулю ў лоб – і ўся радня. Добра, калі яшчэ дадуць лапату – яму выкапаць. А то кінуць, як каня гэтага… – Алесь павёў галавой у бок балота. – І брату не захочуць сказаць, дзе ляжаць будзеш… А самому табе лягчэй? – Алесь кінуў вачыма на прысмаленую братаву пасму.

– Як сказаць…

– Хто стане мяне слухаць? А калі стане, хто паверыць, што я ўсур’ёз, хоць я і ўсур’ёз. Зноў жа: у баях удзельнічаў?

– Удзельнічаў.

– Страляў?

– Страляў. Яшчэ не забіў… Бой ёсць бой… – Паўлаў голас быў размякчаны, быццам ён хацеў апраўдаць брата ці апраўдацца сам.

– Адкуль хто ведае – забіў, не забіў… Рукі – не граблі, а карабін з прыцэлам. Калі кругом грыміць, як малатарня на таку, і здаецца, увесь свет толькі і думае, каб знішчыць цябе, мушка сама знаходзіць цэль. Тут некалі думаць: страляць – не страляць. А забіваць… Ніхто не хоча забіваць. Але не ты заб’еш – цябе заб’юць.

– Значыць, забіў… – сцвердзіў Павел. – А мне здавалася, што ты ўсё яшчэ маленькі, на такое не здольны.

Гэтыя братавы словы нібы скаланулі Алеся – губы яго нервова заторгаліся, распаўзаючыся ў жаласлівую ўсмешку.

– Няздольны… Няздольны… Было гэта пад Лешніцай. Мы выехалі на дзвюх падводах па авёс і напароліся на засаду. Калі б у іх не здалі нервы, яны ўзялі б нас цёпленькімі. Нехта з іхніх пульнуў раней часу. Тут усё і пачалося!.. У нас кулямёт, два аўтаматы, карабіны… Але мы ўбачылі, што непярэліўкі, развярнуліся – і па конях. Я сядзеў на задняй падводзе. І тут ён высунуў сваю галаву з вінтоўкай. Дурань! Яму захацелася паглядзець, як «бобікі» ўцякаюць… Ты ж ведаеш, я б’ю без промаху. Вучылі ў школе, вучыўся сам. У мяне чэпкія вочы – і я яго адразу ўбачыў. Нашы вочы сустрэліся, вочы і ствалы… І я ўбачыў, як ён спужаўся… Калі б ён не спужаўся, можа… Хаця што «можа»… Я і не цэліўся, проста вёў карабінам над зямлёй, і яго галава села на мушку. Вялізная такая, у чорнай шапцы, яна заняла ўсю ячэйку прыцэла. Мне здавалася, што я нават не паспеў націснуць на курок, а ён ужо ўскінуў рукамі, як варона крыллем. Спачатку я падумаў, што гэта не я стрэліў. Гляджу, а з майго ствала дым ідзе, і гільза на падводзе валяецца… Пасля прыходзіла баба з Лешніцы, кажа, партызана забілі, з акружэнцаў… Якая розніца, з акружэнцаў, не з акружэнцаў…

– Але ж на цябе ніхто яго не запісаў…

– Запісаў, не запісаў… Мы ўжо нырнулі ў лес, і мой стрэл быў апошні… Галоўнае, што я сам запісаў. Ды ладна, я пайду, пара. Маме скажы, што прыходзіў… – Алесь паклаў руку на ствол карабіна, але працягваў сядзець.

– Пабудзь яшчэ, скора сцямнее… – Павел не хацеў адпускаць брата.

– І чаго ён сеў на маю мушку… Дурань… – у каторы ўжо раз паўтарыў Алесь.

А Паўлу падумалася пра мамін голас: «Сынок…». Ён таксама чуў гэты голас, і не адзін раз… Голас, як з іншага свету. Можа ж быць такое: лёг чалавек спаць – і не прачнуўся. Ці дурная куля дастала, ці яшчэ што! І чалавек гэты будзе не хто іншы, а ён, Павел. А як жа тады ўсё астатняе? Мама… Цётка Хрысціна… Алесь… Ён жа прасіў пра Зосю. Наташа… Наташа! Усе ж яны са мной… Я маўчу, але ж я ёсць! З імі, з гэтым небам, з Богам. І калі я зрабіў так , значыць, Бог так захацеў. А не стане мяне – і нічога для мяне не будзе… Без мяне мяне не будзе. І не буду я сядзець на гэтай зямлі. Не буду бачыць гэтых загонаў бульбы. Не буду чуць братавага пляча. І гэты дуб – што ён без мяне? Нават пчолы, нават іхні мёд…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x