Анатоль Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Кудравец - Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца (1936–2014) увайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.

Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дваццаць кіламетраў… – сказаў Алесь. Сказаў быццам толькі для сябе, але Павел пачуў.

– Пасядзі… – Павел пстрыкнуў пальцамі. Акурак узляцеў, як чмель, угару і лёг у баразну. – Што я хачу яшчэ сказаць… Па ўсім, мы на днях будзем у вашым баку. То ты не надта вытыркайся.

Алесь уважліва паглядзеў на брата, на яго трохлінейку, перавёў позірк на свой карабін.

– Там жа доты, гарнізон… Уласаўцы, а ім дзявацца няма куды..

– У Мацевічах таксама былі ўласаўцы… І кулямёты былі…

– Зраўняў: Мацевічы…

– Я табе нічога не гаварыў, ясна?.. – зазлаваў Павел.

– А што ты можаш мне сказаць? Я сам гэта даўно ведаю, – усміхнуўся Алесь.

– Адкуль ты ведаеш?

– Адтуль… І не толькі я ведаю… Асабліва пасля Мацевіч. Алесь устаў, узяў карабін за шырокі рэмень, пасярод яго, і карабін загайдаўся над зямлёй, як на гушкалцы. Алесь пазіраў на дуб…

– Калі будзеце ісці, пастарайцеся не выбівацца на цэнтральны дот. Той, што прыкрывае мост… – Сказаў груба, не паварочваючы галавы.

– А то я буду рашаць, па якой дарозе ісці? Урэшце, якая розніца…

– А такая. У гэтым доце буду я… – Алесь нарэшце зірнуў у вочы брату, сціснуў яго за плячо, патрымаўся трохі пяцярнёй, павярнуўся і пайшоў. Рукі яго былі апушчаны ўніз, у бульбяную націну. Націна была высокая, у пояс, у ёй схаваўся і карабін.

Павел пазіраў услед брату. Той ішоў пругкім размашыстым крокам. Параўняўся з дубам, стаў ля яго, глянуў угору, на калоду. Пасля ўзмахнуў рукой, быццам нешта думаў і перадумаў, і ўвесь – у цёмным фрэнчы, цёмнай пілотцы – нырнуў у такія ж цёмныя кусты…

Рашэнне браць Капланцы спела даўно, і на тое былі свае прычыны. Мост цераз раку, вадзяны млын, артылерыйскія майстэрні, доты з гарнізонам, батальён уласаўцаў. Кубло само па сабе зайздроснае. Чаму б і не разварушыць яго, як вос у гняздзе, не скалануць як трэба. Кубло ў трох кіламетрах ад шашы Мінск—Магілёў, у дзесяці кіламетрах ад Бярэзані, не паспеюць партызаны стрэліць – ужо ляціць гарнізону падмога.

Майстэрні няхай сабе, доты таксама: накапалі зямлі – і сядзіце, як мышы ў норах… Дык не, не сядзіцца… І тое: гарнізон на сотню чалавек плюс батальён уласаўцаў. Хто вы, што вы, чаго вы тут?.. А самае паганае – кубло дзяржала партызанаў у Церабольскіх лясах. Не давала выхаду: ні табе шашы, ні прасторы, ні манеўра.

Спачатку разбілі бліжэйшы – мацевіцкі гарнізон. І немцы, і паліцэйскія прывыклі, што партызаны наступаюць з лесу, і ўся абарона разгортвалася ў бок лесу. А тут партызаны пайшлі з поля – кіламетры два адкрытай прасторы. Рызыка, і не малая. Засякуць раней – пішы прапала. Але ж і ноч, цемень… Падышлі на кіламетр – ціха. Далей папаўзлі па-пластунску, насамі па зямлі. Нешта выдала, калі былі ўжо амаль у пяцідзесяці метрах. Тут не тое, што стук металу, дыханне суседа чуеш… Стук сэрца чуеш, так яно малоціць у рэбры… Пяцьдзясят метраў – гэта ўжо нішто… Столькі людзей… «Ура-а-а!..», страляніна, узрывы гранат… Хто з гарнізона ўцалеў, уцякалі ў лес – туды, адкуль чакалі партызанаў.

То былі Мацевічы… А сёння настала чарга Капланцаў…

З лагера зняліся на досвітку: дарога няблізкая, і прайсці яе трэба цёмначы. Пасля затаіцца ў лесе, пераждаць спёку, падрыхтавацца да рашучага рыўка. Рывок – шэсць кіламетраў. Падыйсці трэба звечара, каб наляцець на гарнізон у поўнач. Поўнач – лепшая пара для атакі: адны толькі заснулі, другім хочацца спаць.

Ішлі дзвюма калонамі. Атрад Супруна ішоў праз Ліпніцу на Барок, каб адсячы Капланцы ад Бярэзані і, калі што, – перастрэць бярэзанскіх паліцэйскіх. Атрад Зайца – на Любушаны. Сталі ў лесе, у трох кіламетрах ад сяла.

Лес – гладкаствольны сасоннік з рэдкай прымешкай бярозы, дзе-нідзе яліна. Яны любяць дружыць – сасна, елка, бяроза. Дзе не хапае ігліцы, там ліст дабавіць сваё – прыхавае, прыхарошыць.

З дарогі не адразу і ўгледзіш, што ў бары разлёгся цэлы батальён – людзі, коні, дзве саракапяткі, двухколкі са снарадамі, два мінамёты. Усё гэта схавана за стваламі дрэў, за купінамі-пагоркамі, за свечкамі ядлоўцу, кустамі крушыны. Нічога незвычайнага не ўгледзеў і дзядзька, што ехаў на падводзе, спусціўшы ногі з перадка пад хвост каню. Таргануўся ўсім целам, збіраючыся ўстаць, нацягнуў лейцы, калі раптам з-за прыдарожных соснаў выйшлі двое з вінтоўкамі.

– Тр-р-р! – прагаварыў каню глухім голасам, хоць гэта «тр-р-р!» было лішняе. Конь сам стаў. Дзядзька быў з Любушан, ехаў па жэрдзе. Калі зразумеў, што сустрэўся з партызанамі, павесялеў.

– Падаждуць твае жэрдкі, дзядзька, пакуль мы тут растасуемся, – сказалі хлопцы, беручы каня за аброць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x