• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Знак Вялікага магістра

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Знак Вялікага магістра» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6930-45-7, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Знак Вялікага магістра

Знак Вялікага магістра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак Вялікага магістра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэта – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Знак Вялікага магістра? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Знак Вялікага магістра — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак Вялікага магістра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І гэта яна, Марыя, першаю прыдумала плётку, што Вітаўт меў Алену за палюбоўніцу, таму і пайшла тая на смерць, аддаўшы Вітаўту свой плашч і застаўшыся замест яго ў вязніцы. Праўда, смерць дзеўкі нічога не змяніла, – Вітаўта не злавілі. Як выйшаў ён з Крэўскага замка ў Аленіным плашчы, так і знік разам з ваўкавыскімі воямі. Яму дапамаглі крыжакі, а пасля літасцівы Ягайла дазволіў яму жыць у далёкім Луцку. Так, цяпер Вітаўт жыве далёка адсюль. Але тут, у Княстве, у яго шмат прыхільнікаў і памагатых. А яе, Марыю, ён з тых часоў ненавідзіць гэтак жа, як і брата Ягайлу.

Дык тады хто ж, як не яго падпевачы, забралі скарб і забілі ахоўнікаў?!

Яна ў тым ужо і не сумнявалася, апантаная помслівасцю і зласлівасцю. Апроч таго, верыла, што Вітаўт тым хацеў адпомсціць асабіста ёй: ня мог ён не дазнацца, хто быў завадатарам ліста, што нёс яму смерць! І, вядома, асабліва хацеў той выгнанец зрабіць прыкрасць польскаму каралю і гаспадару Княства: усім жа вядома, як прагна цягнецца сын Кейстута да вялікакняскага стальца, якім некалі сумесна валодалі іхнія бацькі і які цяпер займае адзін Ягайла!

Узгадваючы брата, Марыя зноў адчула крыўду. Ягайла адправіў яе пасля смерці мужа назад, у Лідскі замак, а не ўзяў да каралеўскага кракаўскага двара. Можа, гэта быў страх перад яе неўтаймаванай жаночай сілай? Не ўзяў ён з сабой і маці – тая адправілася з малодшым братам Свідрыгайлам [13] Свідрыгайла (у праваслаўі Ëеў, у каталіцтве Баляслаў, каля 1370–1452). Ïасля смерці Вітаўта вялікі князь літоўскі (1430-32). у Віцьбеск. Можа, занадта яны спрабавалі кіраваць там, у Вільні? Але яны ратавалі яго! Выратуюць і зараз – не дадуць даверыцца Вітаўту!

– Пішы! – загадала яна пісару. І той, выхапіўшы з торбы ля пояса пергамент і бутыліцу з атрамантам, так што ледзь не парваў кручок, на якім вісела тая скураная каліта, паслухмяна стаў выводзіць словы, якія цвёрда і рашуча выгаворвала, зноў сашчапіўшы свае кароткія пальцы, княгіня Марыя: “Брату майму найлюбаму, вялікаму князю Вялікага княства Літоўскага, каралю польскаму Ягайлу. Няшчасце сталася з намі па віне зламысніка таго, што ўчыніў нам усім вялікую шкоду, праклятага людам паспалітым і намі…” І выдыхнула імя таго зламысніка так, што трэснула шаўковая нітка, якою былі прышытыя карункі вакол яе агружанай каштоўным каменьнем шыі: “Вітаўта!”

Лелюш

Лелюш апошні раз зірнуў на сябе ў бронзавае люстра – яго прывёз яшчэ прадзед Векша, разам з Давыдам Гарадзенскім у 1326 годзе хадзіўшы на Брандэнбург. Хацеў нацерці рукі і шыю мятай, але спахапіўся – да спаткання з прыгажуняй Малкай паспее прыгатавацца. Ня варта і апранаць каптан з алтамбасу, лепей пакласці яго ў сак – даходы з земляў, што належалі баярскаму роду Валовічаў, імкліва скарачаліся. З таго часу як балотная трасянка [14] трасяніца, трасца – малярыя адолела бацьку, некалі магутны асілак, што ня злазіў з сядла і перамагаў усіх на рыцарскіх гульбішчах ад Карэлічаў да Наваградку, цяпер з цяжкасцю даходзіў да сенцаў, каб справіць там вялікую патрэбу. Маці ж Агнія ніколі не магла як след палічыць, колькі грошай каштуе яе чарговая сукня.

Яму даўно трэба было б ажаніцца, але ён на ўсе дакоры і просьбы маці адмоўна хітаў галавой. Род працягваюць браты – Андрэй і Іван. Яму ж хацелася яшчэ і яшчэ асалодаў, якія знікнуць разам з жаніцьбай: вечароў, калі пальцы слізгаюць па мяккай, шаўковай шыйцы маладой жонкі якога-небудзь старога багатага грыба, і замірае сэрца, а пахкая, салодкая жаночая плоць дзе-небудзь у патаемнай альтанцы нібы растае пад рукамі… Марылася аб днях, калі можна бяздумна ляцець па азіміне за аленем альбо зайцам побач з сябрукамі, каб пасля сядзець на якой-небудзь паляне і ўгрызацца зубамі ў смажаніну, не баючыся папрокаў прыкаванай да цябе вечнымі ланцугамі кабеты. Аб раніцах, калі халасцяцкая адзінота дазваляе шчасліва адчуць асалоду мінулай ночы і слодыч забароненага граху… Ён яшчэ раз тузануў пругкі скрутак бяросты, на якім пісалам было надрапана некалькі сказаў. Пад імі не было подпісу – Лелюш ухваліў гэтую асцярожнасць. Ці мала каму магло трапіць на вочы гэтае запрашэнне? Але збылося самае галоўнае – Малка чакае яго! О, колькі ён штурмаваў гэтую цвержу! Апошні раз з’ехаў з балю ў Наваградскім замку, калі яна спрытна схавалася ад яго, выйшаўшы нібыта на хвілінку разам са старой прыслужніцай, раз’ятраны, як дзікі вепр. Спатоліў нясцерпную хоць з жонкай старога баярына Ракошы, але Малка – беласкурая, высокая, з радзімкай на правай шчацэ – вабіла і непадступнасцю, і ганарлівасцю. Упадаў за такімі – але, дабіўшыся свайго, ляцеў да іншых, гэткіх жа непадступных, ажно пакуль і яны не раставалі ў руках, як царкоўныя свечкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак Вялікага магістра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак Вялікага магістра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак Вялікага магістра»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак Вялікага магістра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.