• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Знак Вялікага магістра

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Знак Вялікага магістра» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6930-45-7, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Знак Вялікага магістра

Знак Вялікага магістра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак Вялікага магістра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэта – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Знак Вялікага магістра? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Знак Вялікага магістра — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак Вялікага магістра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сам ён укладваў усё гэтае багацце ў куфар, сам замацоўваў пячаткай пералік, старанна выведзены на пергаменце пісарам Няжылам.

Сястра вялікага князя і караля Ягайлы, гаспадыня замку княгіня Марыя пад аховай дзесяці вояў пасылала ў сталіцу скарбы, якія завяшчаў гаспадару Літоўскае зямлі ейны васал баярын Страміла. Бязьдзетным паміраў ён, таму прасіў княгіню Марыю апекавацца ягонай жонкай. Ведаў баярын – слабая і безабаронная баярыня Раіна, абяруць яе родзічы, абдзяруць, як тую ліпку. Калі ж заступіцца за Раіну княгіня, то, магчыма, маладая яго малжонка [2] малжонка – жонка трапіць у віленскі вялікакняскі, а можа, і каралеўскі кракаўскі двор – а там хопіць ёй і дабра, і абароны.

– Што будзем рабіць? – запытаўся памочнік Кот. Ён быў, бадай, яшчэ больш разгублены, чымся сам кашталян. Ніколі не бачыў ён адразу столькі забітых – ажно васьмёх! Ды каго – замкавых панцырных баяраў, [3] панцырныя баяры – баяры-воі, якія называліся так таму, што ў час вайны былі абавязаныя абараняць радзіму ў складзе войска (сваім “панцырам”). якіх усе добра ведалі і якіх толькі ўчора адпраўлялі з замку. Знайшлі іх толькі на дасьвецьці, і адразу ж паведамілі аб тым у замак. А ён, кашталян, ужо адправіў ганца ў Вільню і, па загадзе княгіні, у Кракаў. Магчыма, што раскрые злачынства і ён сам, бо гэта ж ягоныя людзі.

Вось яны тут – Заяц, які выводзіў на дудзе такія закрутасы, што хацелася і спяваць, і плакаць адначасна. Ян, які нажом патрапляў у сасну за дваццаць метраў. Сокал, вышэйшы за ўсіх ажно на цэлую галаву, які мог жартам узняць на плечы дубовую калоду ды яшчэ пасадзіць туды каго з прыдворных пакаёвак… Усе ляжаць, уткнуўшыся ў зямельку, куды цяпер і пойдуць без пары. І яго ахопліваў жах і адначасна разгубленасць. Хто ж мог учыніць такі дзёрзкі напад? Крыжакі? Але іх з паўгоду не чуваць, хаця з-за іх быў пасварыўшыся з каралём і гаспадаром [4] гаспадар – так у ВКЛ называлі вялікага князя Княства Ягайлам яго стрыечны брат [5] Вітаўт быў сынам Кейстута(па некаторых крыніцах, Кейстут быў родным братам вялікага князя Альгерда па маці Вользе) і, такім чынам, пляменьнікам Альгерда і стрыечным братам Ягайлы Вітаўт.

– Гэта не татарскія коні, не бахматы – угледзеўшыся ў сьляды, мовіў кашталян.

– І не крыжацкія, – упэўнена падхапіў Кот, пачэсваючы правую скроню.

– Я ў гэтым кемлю. Я ж па падковах магу вызначыць, чые тут коні былі. Гэтыя бедзявеі [6] бедзявеі – верхавыя коні, рысакі нашыя, мясцовыя.

– Сціхні! – прыкрыкнуў на яго кашталян. – Крыжакі – яны, брат, як гадзюкі. Трэба – у любую скуру абернуцца, і жарабкі ў іх будуць з вялікакняскае стайні, калі што.

– Дык мо рабаўнікі з Волатавай шайкі?

– Яно-то, можа быць, і гэдак, – адгукнуўся Нарбут, і ягоны рабы, у восьпінах твар зморшчыўся ў роздуме.

Ён напружана думаў аб тым, куды падзеліся два воі з тых, што суправаджалі каштоўны груз, а менавіта Гердзень і васемнаццацігадовы Даніла, сын баярына Сокала. Адна і тая ж думка свідравала галаву: Сокал быў з тае дружыны, з якою біў маскалёў пад Валокам Ламскім Вітаўт, і якраз за прыналежнасць да Вітаўтавай дружыны Сокала і ягонага сына найбольш не любіла княгіня Марыя. Яна нават хацела выгнаць яго з замкавай аховы. Ды толькі Сокал быў адным з лепшых вояў у Лідзе, і яна, хаця і неахвотна, згадзілася яго пакінуць на службе.

Якраз і гаварыў пра гэта Гердзень, калі настояў узяць яго ў ахову. Настойваў ён, каб у атрад ахоўнікаў уключылі і ягонага сына Данілу, і ўсе расцанілі гэта як вялікі давер амаль што апальнаму Сокалу.

І вось абодва яны – і Гердзень, і Сокалаў сын зьніклі. Што б гэта магло значыць? Альбо Гердзеня і Данілу захапілі і павялі з сабой рабаўнікі, альбо… Кашталян баяўся дадумаць да канца. Калі Гердзень акажацца здраднікам, то адразу ў замку ўспомняць, што гэта ён, Нарбут, заўсёды прасіў за свайго кума, ён упарта соваў Гердзеня ва ўсе справы, дзе трэба было паслужыць княгіні, – каб пасьля можна было пахваліць, як гожа той зрабіў тое ці іншае. А чаму? Таму што задарыў яго Гердзень, купіў, можна сказаць, на карані: то сярэбранай грыўнай, то каменем-самацьветам для пярсьцёнка – жонцы, то карункавым каўняром, то… о, беражы мяне Пярун, калі Гердзень акажацца здраднікам ці… ці самым тым рабаўніком!

Сястра Ягайлы

У гаспадарскіх пакоях, што разьмясьціліся каля паўднёвага баку Лідскага замку, [7] паводле археалагічных раскопак, у самым лідскім замку не было гаспадарскіх пакояў. Мяркуецца, што пакоі ўладальнікаў былі непадалёк ад самога замку. было цёпла, хаця ад вакна, дзе ў калыхлівым вераснёўскім тумане хавалася рэчка Каменка, цягнула сіверам. Жыбенцяі [8] печнікі, людзі, што паляць печы. На мой погляд, памылковае азначэнне гэтага слова прывяло да таго, што забойцамі Кейстута ў некаторых крыніцах называюцца БРÀТÛ ÆÛБЯНÖЯІ Кучук ды Лісіца, у той час як гэта былі проста печнікі з такімі імёнамі. не шкадавалі бярозавых дроваў для вялікай кафлянай печы, што месцілася ў куце, і адтуль, з зеленаватых гаршкоў – кафлін, тачылася пахкае цяпло. Гаспадыня Лідскага замка – мажная, у доўгай суконнай з сярэбранай аблямоўкай сукні і расшытых каляровымі нітамі скураных пантофлях сядзела за сталом. На тканым ільняным абрусе там стаяў флакон з жоўтага празрыстага шкла, адкуль яна час ад часу налівала ў далонь колькі кропляў пахкай вадкасці і церла скроні: у яе заўжды перад дажджом балела галава. Недалёка, ля паліцы з дарагім шкляным посудам, напагатове стаяў пісец. Жоўтая, як гарбуз, лысая яго галава была пачціва схіленая. Ён чакаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак Вялікага магістра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак Вялікага магістра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак Вялікага магістра»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак Вялікага магістра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.