Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак Вялікага магістра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак Вялікага магістра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэта – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

Знак Вялікага магістра — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак Вялікага магістра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён вырас сярод звону зброі і чуў галасы кожнага мяча – займаўся раскватараваньнем войска (ці атрада), выбарам месца пад лагер і яго ўмацаваньнем ў руках замкавых вояў. Усе яны гаварылі па-рознаму: бацькаў меч меў голас забіяцкі і бяспечны, у Яна гаварыў пакрыўджана, бо той больш любіў нажы і шпурляў іх у кожную сасну, што траплялася па дарозе. Заяц шанаваў свой меч, і той быў засяроджаны і трохі раўнівы. А меч, якім апаясаў яго самога бацька пасля таго, як сын прайшоў вайсковы іспыт, гаварыў высокім юначым голасам і гатовы быў кожнаму даказваць сваю годнасць. Меч Гердзеня, былога воя, а цяпер памочніка кашталяна, гаварыў глухім і гнусавым голасам, у ім чамусьці чулася пагроза. Таму, калі нарэшце Данілу ўзялі разам з бацькам у далёкую дарогу да Кракаву, ён стараўся ехаць як надалей ад Гердзеня, хаця менавіта той настойваў, каб узялі яго ў атрад разам з бацькам.

Шлях да Кракава меўся быць нялёгкім: у Княстве ішлі моцныя закалоты, і гэта адразу ж выкарысталі крыжакі: часьцей, як калі, наляталі яны кароткімі рэйзамі [19] рэйзы – кароткія паходы немцаў углыб чужой тэрыторыі на тое ці іншае селішча, рабавалі і пускалі на дым, а пасля сыходзілі гэтак жа хутка і непрыкметна, як і прыйшлі.

Часам даставала іх пагоня, ды звычайна грузнаватыя, але вынослівыя рыцаравы коні паспявалі ўцячы па патаемных, загадзя разведаных сцежках. Бадзяліся па краю і добра ўзброеныя рабаўнікі, якіх асабліва шмат было на памежжы.

Кашталян быў заікнуўся аб тым, што малавата едзе ахоўнікаў, ды Гердзень яго супакоіў:

– Глянь затое, якія воі! Кожны пяцёх варты, дык чаго нам баяцца?

– А хлопец? Ён жа зусім яшчэ зялёны! – спрабаваў пярэчыць Нарбут, ды тут за Данілу заступіўся бацька:

– Зялёны-то ён зялёны, але з дзідай ён упраўляецца лепш за цябе!

Хлопец удзячна зірнуў на бацьку, мацней сціснуў ў руцэ дзіду. Ён адчуваў сябе сапраўдным воем, ды і пра паездку гэтую марыў з паўгода, упрошваў бацьку, як мог, пакуль той не здаўся і не загадаў матцы, якая пярэчыла, маўчаць і не совацца ў мужчынскія справы. Затое маці зладавала сыну новы скураны каптан, заказаўшы яго ў лепшага лідскага майстра і папрасіўшы, каб нашыў той на каптан палосы са скуры свяшчэннага дзіка, якога забіваюць на Вялесавым ахвярніку. Занесла яна той каптан ў свяцілішча дый доўга малілася перад драўляным Перуном, бо верыла, што мацярынскае блаславенне можа адвесці бяду ад ейнага сына…

Палуднавалі яны ў карчме ў Гасцілаўцах – дубовыя сцены яе, на якія нібыта сам сабой узлез цяжкі свінцовы дах, здаваліся непрабіўнымі, а сама карчма выдавала моцнай, як цвержа – крэпасць. Худы як смык карчмар маланкава абнёс усіх глінянымі тарэламі са смажанай гусяцінай, абкладзенай печанымі яблыкамі, паставіў перад кожным куфаль цёмнага пеннага піва. Ніхто не пабачыў, як разам з рэзанамі, [20] рэзаны – кароткія пасечаныя (абрэзаныя) кавалкі серабра якія за едзіва заплаціў той жа Гердзень, перайшоў у руку карчмара ламаны літоўскі грош з насечкай. Разгледзеўшы той грош, карчмар дачакаўся, пакуль Гердзень застанецца на колькі часу адзін і шэптам скажа ўсяго два словы: “Альгердава паляна”. Калі б нехта і падслухаў тыя словы – што з таго? Але карчмар баяўся хаця якога падазрэння: калі б яго западозрылі ў віжоўстве, то без суду сцялі б горлам на ўласнай браме, хаця звычайна за ўсялякія іншыя злачынствы ў Княстве чынілася даследванне і справу вырашалі судоўцы.

Альгердавай палянай называлі прывал за трыццаць вёрстаў ад Гасцілаўцаў, непадалёку Шчучына – там некалі падчас паходу адпачываў вялікі князь Альгерд, і мясцовы люд шанаваў тое месца, асабліва ж стары дуб на ўзгорку.

Пасля тыя словы былі вынесеныя з карчмы падшыванцам, памочнікам кухара, і сказаныя ў цёмнай хатцы на ўскраіне лесу заросламу да вушэй чорным воласам гаспадару. А той ведаў, каму і як перадаць тыя словы…

Ніхто з вояў Лідскага замка таго не прыкмеціў і не дазнаўся пра тое, што адбылося. Пасьля абеду трохі пасядзелі на двары, чакаючы, пакуль пад’ядуць коні. Даніла ж, як прымасціўся каля бацькі, так і праваліўся ў малады здаровы сон.

Сніўся яму замак у Лідзе. Ажывалі і праплывалі перад вачыма паданні, якія любіла расказваць зімовымі вечарамі бабуля Гайна, навіваючы на верацяно ручайкі [21] ручайкі нітак – складзенае ў некалькі нітак прадзіва нітак. Апавядала яна пра волатаў, якія некалі тут жылі, перад тым як прыйшлі на Лідзянку тутэйшыя людзі. Волаты гэтыя былі чарадзеямі, маглі паднімаць валуны велічынёю з хату і пераносіць іх з месца на месца. Маглі і ўздымацца ўверх, пераскокваючы праз самыя высокія агароджы. Але выраджаліся яны год за годам, бо прагневаўся на іх Бог за тое, што захацелі з ім стаць у рожкі, не залюбілі тых запаветаў, якія ён ім даў, каб змаглі добра жыць, і наслаў на непаслушэнцаў вялікі патоп… Паступова перамерлі ўсе волаты, але яшчэ паспелі яны пабудаваць замак, хаця сілы і ўменне ў іх былі ўжо ня тыя, і давялося людзям дарабляць тут і сьцены, і калодзеж, і нават вежу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак Вялікага магістра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак Вялікага магістра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак Вялікага магістра»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак Вялікага магістра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x