Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава - Знак Вялікага магістра» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак Вялікага магістра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак Вялікага магістра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэта – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

Знак Вялікага магістра — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак Вялікага магістра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даніла нібы ўвачавідкі бачыў волатаў, што лёгкімі рухамі ўздымалі валуны і клалі іх шэраг за шэрагам, узводзячы магутныя сьцены. [22] пра волатаў: археалагічныя даследванні гавораць пра знойдзеныя шкілеты волатаў (адсюль, мабыць, пайшла і назва “валатоўкі). А. Мулдашаў, усьлед за К. Блавацкай, піша пра сваю тыбецкую эксьпедыцыю, якая пацьвердзіла факты існа- ваньня папярэдняй цывілізацыі і веліканаў, называючы іх лямура-атлантамі Пасля закрычаў у сне, пабачыўшы, як ляцяць у іхнія грудзі вострыя, з пёрамі, смертаносныя стрэлы, памкнуўся ратаваць будаўнікоў, ды ачомаўся, прачнуўся, пасля зноў як патануў у пагоні, крыках, крыві. Устаў, раскатурханы магутнымі рукамі бацькі, таму, пачуваючы сябе вінаватым, раней за ўсіх ускочыў на свайго белакапытага мушастага каня ды рынуўся з карчмы на дарогу, што бясконцай жоўта-шэраю стужкай вілася ўдалячынь, вабячы і абяцаючы нешта новае, неспазнанае…

Праз тры гадзіны спацелыя, закалыханыя мерным бегам коней ды кружэннем зялёных круглячак – кронаў навакол, абкружаныя хмарамі камарэчы воі спыніліся на прагаліне і праехалі трохі ўглыб, на вялікую паляну, усю ў пажухлых ужо, але там-сям ярка-жоўтых кветках сьвятаяньніку, недалёка ад якой, як казаў Гердзень, ёсьць ручай. Нехта пазнаў, што гэта Альгердава паляна, але астатнія толькі чулі пра яе, але былі тут першы раз. Коннікі заняліся кожны сваёй, загадзя адведзенай яму справай: Сокал стаў на старожу, пільна азіраючыся вакол, Гердзень павёў коней да ручая, Заяц хуткімі, спрактыкаванымі рухамі рэзаў каравай хлеба з дарожнага сака, каб маглі яны падмацавацца на далейшую дарогу, Ян, седзячы на кані, цаляў у бліжэйшую сасну кінжалам, астатнія расцягнуліся на траве. На наступным прыпынку, як меркаваў галоўны з іх Гердзень, яны заначуюць у карчме, а цяпер воі ляжалі на пажоўклай мяккай траве, раскінуўшы рукі, заплюшчыўшы вочы, як бы выкарыстоўваючы кожную хвіліну адпачынку. І толькі Даніла, пабачыўшы недалёка ад сябе звілістую паласу, паклаў дзіду каля Зайца і асцярожна пайшоў з паляны, назіраючы зверху за гадзюкай, якая ўцякала ад яго, то звіваючыся тугімі цёмна-шэрымі колцамі, то выпростваючыся ў бліскучую, з белаватымі ўзорамі стужку.

Ён пачуў голас Гердзеня, які клікаў бацьку. Ён крычаў, што ягоны конь абступіўся, залез у балота. Даніла здзівіўся, што такі вопытны вой кліча вартавога, а не некага з тых, што адпачывалі. Паспеў яшчэ пакпіць з сябе: “Ды якая можа быць небяспека тут, у гэтым ціхім лесе?”, і тут жа адчуў свіст паветра над самай сваёй галавой. Імгненна – спрацавала шматгадзінная вывучка ў замку – паспеў адхінуцца, хаця толькі на паўкорпуса, але гэта саслабіла ўдар – аглушальны, як пярун, які іначай немінуча рассёк бы яго напалам. Канец мяча апёк яго правую шчаку, упіўся ў плячо, і за гэтае кароткае імгненне Даніла ўсё ж паспеў убачыць таго, хто ўдарыў яго гэтак подла, гэтак знянацку – ззаду.

Высокі, шыракаплечы чалавек у чорным карзне [23] карзно – плашч з капюшонам трымаў меч, ужо ўздымаючы яго для новага ўдару, яго сінія ледзяныя вочы глядзелі спакойна і холадна, як глядзіць, мабыць, сама Смерць. Але на вуснах шырокага, прыгожага маладога твару адбілася пагардлівая ўсмешка – і яна гэтак жа адбілася і ў Данілавых вачах. У наступнае ж імгненне хлопец, уцяміўшы, што не паспее выхапіць свой корд [24] корд – кароткі кінжал ды і нічога ня зробіць ім супраць мяча, кулём кінуўся пад ногі нападніку, але той не грымнуўся на траву, як мог таго чакаць Даніла, толькі сагнуўся, але ўтрымаў раўнавагу. Але і гэтага кароткага імгнення было дастаткова Данілу, каб ён, як загнаны заяц, велізарным, неверагодным скачком сігануў убок, за кусты. Нападнік памкнуўся за ім, але ў гушчары кустоўя, у невялічкім багонцы паслізнуўся, заблытаўся ў траве і паваліўся ўніз, падрапаўшы сабе твар. З цяжкасцю ўстаў, шукаючы меч, што паляцеў кудысьці ў кустоўе, вылаяўся і затаіўся, прыслухоўваючыся, у якім напрамку паляцеў уцякач. Пасля прабег направа, затым налева, а потым спыніўся. Ён ня мог бачыць, што хлопец, разляцеўшыся і ад жаху нічога не бачачы перад сабой, сігануў на недалёкі ўзгорак і ўрэзаўся галавой аб дуб, што знянацку ўзнік перад ім.

Гэты гіганцкі дуб, што ўзвышаўся над усім наваколлем на ўзгорку, быў ужо стары, скрыўлены, яго карэнні ўзьняліся з аднаго боку, выварачаныя з зямлі цяжарам нахіленага ствала. Апошняе, што Даніла адчуў: ён правальваецца ў падзямелле… зноў стукаецца галавой аб нешта цвярдое… Ён упаў і скаціўся ў яму пад дубам, абросіўшы цёмна – карычневыя вываратні крывёю. Не бачыў, што на паляне дзеілася свая драма. Не бачыў, як з кустоў, куды ішоў пакліканы Гердзенем бацька, з гудзеннем вылецела страла з металічным наканечнікам і ўпілася ў горла яму, якраз у адамавы яблык, і ён, захрыпеўшы, таксама паваліўся на паляне, торгаючыся ўсім целам і паступова заціхаючы. Як з чатырох канцоў на разамлелых на сонцы вояў таксама пасыпаліся стрэлы, і тыя не паспелі нават ускочыць з зямлі. Як забойцы сышліся на паляне, і адзін з іх, лісліва гнучыся перад астатнімі, разгарнуў на траве конскую папону і выклаў на яе з куфэрка, добра ўпакаванага і запячатанага сургучом, тое, што беражліва і ўрачыста клалі ў яго ў замку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак Вялікага магістра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак Вялікага магістра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак Вялікага магістра»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак Вялікага магістра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x