• Пожаловаться

Вольга Іпатава: Знак Вялікага магістра

Здесь есть возможность читать онлайн «Вольга Іпатава: Знак Вялікага магістра» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2009, ISBN: 978-985-6930-45-7, категория: foreign_contemporary / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Вольга Іпатава Знак Вялікага магістра

Знак Вялікага магістра: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак Вялікага магістра»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэта – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады…

Вольга Іпатава: другие книги автора


Кто написал Знак Вялікага магістра? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Знак Вялікага магістра — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак Вялікага магістра», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Княгіня Марыя з сілай сашчапіла рукі, паднесла да падбародка. Костачкі ейных кароткіх пальцаў занылі ад напругі, і яна аслабіла намаганне. Мінулае зараз апанавала яе з надзвычайнай сілай шкадавання ад таго, што нічога з таго, што ўжо адбылося, вярнуць нельга. Яна адна, без мужа, без падтрымкі, а брат Ягайла далёка і яму не да сястры, не да ейных клопатаў. А чаму адна? Па чыёй віне? Па віне Кейстута, стрыечнага дзядзькі, які, праязджаючы праз Ліду па дарозе ў Ноўгарад-Северскі, спатоліў сваю даўнюю нянавісьць і загадаў сьцяць горлам – павесіць – ейнага мужа Вайдылу! Даўно тачыў ён зубы на Вайдылу, даўно абвінавачваў у тым, што той, яшчэ з часоў, калі быў любімым служкам вялікага князя Ягайлы і сьцяліў яму ложак, нагаворваў на яго, Кейстута, усялякую пошасьць і служыў крыжакам.

Узгадалася, як страшна крычаў перад смерцю муж, спачатку нялюбы і нежаданы, а пасля звыклы і зразумелы да апошняе жылкі. Так, раней, і праўда, быў ён усяго вялікакняскім пекарам, які дагадзіў яе брату не толькі смачнымі пірагамі, і найперш ня імі, а адданасцю і любоўю ў паходах. Стаў ён любы Ягайлу клопатам пра яго, малодшага з княжычаў, сыноў Альгерда, на якога старэйшыя браты ніколі асабліва не зважалі, лічылі яго нікчэмнікам. Бацька, Альгерд, радзіўся толькі з імі, слухаў толькі іх: ганарыстага Андрэя, буйнага Свідрыгайлу, асабліва ж – даўгалыгага Вітаўта, пляменніка, празванага рыцарам. А Вайдыла дагаджаў маладому княжычу дзе і як мог, усюды падкрэсліваў, што менавіта Ягайла самы разумны і дабрадзейны з усіх. І таму, атрымаўшы па смерці бацькі вялікакняскі сталец, [9] вялікакняскі трон узвысіў Ягайла Вайдылу, ды так, што ажно аддаў яе, сястру, у той час удаву, у жонкі гэтаму пекару. Колькі яна пераплакала, колькі спачувальных, здзіўленых, пагардлівых позіркаў джалілі яе да самага сэрца! Ды выбіраць яна не магла: удавіцы трэба было толькі радавацца, што не зьвякуе астатак жыцьця адна.

Аднак, калі пераехалі яны сюды, у Ліду, у княства, якое атрымаў ад бацькі Альгерда і аддаў ёй і Вайдыле ў карыстанне Ягайла, думкі яе перамяніліся.

Вайдыла абкружыў сваю княгіню пашанай і любоўю. Кожнае жаданне, нават самае мімалётнае, стараўся выканаць. Запрасіў у замак спевакоў – менестрэляў, глумцоў-актораў, блазнаў. Вучыў яе адрозніваць заечыя слядкі ад сабачых, а таксама паказваў розныя паляўнічыя штукарствы: прыкладам, як нацкаваць ганчакоў на аленя. Яна палюбіла паляванне, палюбіла летнія вечары, калі ўдваіх з мужам сядзела ў высокай вежы, адкуль далёка бачыліся палі і пожні, праз якія вілася сіняй змяёй рэчка Лідзянка, прападаючы ў вечаровай смузе, ледзь пафарбаванай у ружовае. Яны ўдваіх марылі, што іхнія дзеці могуць некалі заняць вялікакняскі сталец у Вільні. Так, яна, Марыя, марыла аб тым – чаму і не? І ўжо не думала пра тых валадароў, з якімі яна магла б быць каралевай альбо вялікай княгіняй. Таўставатай і караткапалай нарадзілася князёўна Марыя, і ня раз папракнулі б яе ў тых далёкіх землях залоўкі ці сама сьвякроў, што толькі з-за пасагу, земляў ды славы бацькі Альгерда, узялі яе і тым ашчаслівілі. А тут, у Ягайлавай вотчыне, узяўшы Лідскую зямлю ў дзяржанне, [10] замкі і двары даваліся гаспадаром княства ў так званае дзяржанне – выкарыстанне на пэўны час. сама яна зрабіла сябе шчасьлівай – разам з Вайдылам, які нястомна гаспадарыў на гэтых землях і крок за крокам прыбіраў да рук занадта пыхлівых суседзяў – баяраў.

Кейстут! Ці толькі з-за няславы вялікакняскай сям’і павесіў ён былога пекара, улюбёнка Ягайлы? І ці толькі таму, што варагаваў з Ягайлам, не давяраў яму, убачыўшы пляменнікавую здраду? Але няма ў князёў – спадчыннікаў здрады, бо ў кожнага з іх вяршыня – там, дзе ён сам.

Другі раз засталася Марыя ўдавой. І хаця брат яе – вялікі князь, што ўжо пяць гадоў як стаў яшчэ і каралём польскім, наўрад ці хто зноў возьме яе за сябе: пабаіцца. Няшчасце вісіць на ўдаве, як торба з нядоляй, і нікому не перадасі яе. Таму вось ужо тры гады збіраецца яна выехаць адсюль, з Ліды. І выехала ўжо, ды вярнуў яе назад з Вільні Ягайла. Цяпер жа, пасля многіх просьбаў, Ягайла схіляецца перадаць Ліду іхняму роднаму брату Дзмітрыю Карыбуту, князю новагародскаму, тым вызваліўшы яе ад клопатаў. А іх – не пералічыць!

Вось і зараз – як напісаць вяльможнаму брату, што пасланыя ў сталіцу скарбы зніклі? А што, калі Ягайла падумае на яе? Нічога не скажа, а падумае. І тады – тады не схавацца ад яго ні тут, у бацькавым замку ў Лідзе, ні на краю зямлі. Нелітасцівы ён да бліжніх… “Таму што якраз сваякі далі яму найбольш клопатаў” – тут жа сярдзіта азваўся ў ёй другі голас. Гэты самы голас учора загадаў ёй не пакідаць сабе, як спярша хацелася, а пакласці назад у куфэрак залаты з пярлінамі бранзалет, які так пасаваў да вавёрчынай аблямоўкі ейнай аксамітавай сукні. Можа, не варта было яго слухацца? Цяпер бы мела пры сабе хаця б бранзалет, што ўчора выкралі чужынцы…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак Вялікага магістра»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак Вялікага магістра» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак Вялікага магістра»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак Вялікага магістра» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.