Уільям Моэм - Апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уільям Моэм - Апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік склалі апавяданні вядомага англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсета Моэма (1974-1965), напісаныя ім у час вандровак па краінах Усходу і Заходняй Еўропы. У вострасюжэтных, з элементамі дэтэктыва навелах пісьменнік выкрывае буржуазную мараль і сацыяльную каставую сістэму, аналізуе псіхічны стан чалавека, які апынуўся ў экстрэмальных умовах.

Апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Баюся, цяпер мне не выкруціцца.

Ён не адказаў, і зноў запанавала маўчанне.

- А ці нельга як-небудзь атрымаць гэтую цыдулку? - спыталася яна ўрэшце.

- Я думаю, што мне ніхто б пра цыдулку не гаварыў, калі б не збіраліся яе прадаць.

- Хто?

- Кітаянка, што жыла ў доме Хэманда.

На жаночым твары загарэліся і згаслі чырвоныя плямы.

- Яна запрасіла вялікую суму?

- Думаю, яна выдатна ведае, колькі каштуе гэтая цыдулка. Наўрад ці сума будзе малая.

- Дык вы збіраецеся аддаць мяне ў рукі катаў?!

- Няўжо вы думаеце, так лёгка перахапіць непажаданы доказ? Дык гэта ж тое самае, што подкуп сведкаў. Вы не маеце права такое мне прапаноўваць.

- Што ж тады рабіць?

- Правасуддзе павінна адбыцца.

Яна збялела, задрыжала ўсім целам.

- Я даручаю свой лёс вам. Я разумею, што не маю права прасіць вас аб нечым незаконным.

Містэра Джойса крануў гэты ціхі надламаны голас. У вачах быў адбітак такой пакорлівай просьбы, што здавалася, калі б ён адмовіў, позірк гэты не даваў бы яму спакою да смерці. Усё роўна Хэманда ўжо не вернеш. Аднак цікава, як усё ж такі з'явілася цыдулка. Вывесці, што забойства наўмыснае - несправядліва. Дваццаць год пражыў містэр Джойс на Ўсходзе, і за гэты час пачуццё прафесійнага гонару ў яго крыху прытупілася. Ён утаропіўся ў падлогу. Урэшце ён надумаўся, хоць і адчуваў, што няма яму апраўдання. Думка гэтая не давала яму спакою, ён злаваўся на Леслі.

Трохі памарудзіўшы, містэр Джойс нерашуча сказаў:

- Я не ведаю фінансавых магчымасцей вашага мужа.

Яна хутка зірнула на яго, твар зачырванеўся.

- У яго ёсць даволі многа акцый алавяных кампаній, ёсць невялікая доля ў дзвюх ці трох каўчукавых плантацыях. Думаю, ён знайшоў бы грошы.

- Але прыйдзецца яму расказаць.

Хвіліну яна маўчала, разважала.

- Ён кахае мяне. Дзеля майго выратавання ён пойдзе на ўсё. А ці трэба яму паказваць цыдулку?

Містэр Джойс насупіўся, яна заўважыла гэта, таму хутка сказала:

- Роберт ваш сябра. Не рабіце гэтага дзеля мяне, але ўберажыце простага, добрага чалавека ад лішніх пакутаў, - ён жа заўсёды быў шчыры з вамі.

Містэр Джойс нічога не адказаў. Ён устаў, і місіс Кросбі грацыёзна падала яму руку. Размова з містэрам Джойсам вельмі ўзрушыла яе, яна змучылася, але старалася ўсё ж вытрымаць ветлівы тон.

- Я вам вельмі ўдзячная, што вы ўзялі на сябе ўсе гэтыя клопаты. Цяжка выказаць, якая я ўдзячная.

Містэр Джойс вярнуўся ў кантору. Сеў за стол у кабінеце, адсунуў паперы і задумаўся. Самыя неверагодныя малюнкі паплылі перад яго вачыма. Ён нервова перасмыкнуў плячыма. Нарэшце, як ён і чакаў, пачуўся асцярожны стук у дзверы. Увайшоў Ван Цысэн.

- Я б хацеў паснедаць, сэр, - сказаў ён.

- Калі ласка.

- Але спярша я б хацеў даведацца, ці няма ў вас да мяне якога даручэння?

- Няма. Вы дамовіліся з містэрам Рыдам на іншы час?

- Так, сэр. Ён прыйдзе ў тры.

- Добра.

Ван Цысэн падышоў да дзвярэй і паклаў свае доўгія пальцы на ручку. Потым, нібыта ўспомніўшы нешта, вярнуўся да стала.

- Вы нічога не хочаце перадаць майму сябру, сэр?

У Ван Цысэна было выдатнае вымаўленне, але гук «р» яму не даваўся, і атрымалася «сяблу».

- Якому сябру?

- У сувязі з цыдулкай місіс Кросбі, сэр, што яна напісала нябожчыку Хэманду.

- А, вось вы пра што. Забыўся, прабачце. Я гаварыў з місіс Кросбі, але яна кажа, што нічога не пісала. Відаць, гэта фальшыўка.

Містэр Джойс выцягнуў з кішэні копію і падаў Ван Цысэну. Той, аднак, быццам і не заўважыў цыдулкі.

- У такім разе, сэр, вы не будзеце супраць, калі мой сябра перадасць гэтую цыдулку пракурору?

- Вядома, не. Але я не разумею, якую выгаду атрымае з гэтага ваш знаёмы?

- Мой сябра лічыць, што абавязаны дзейнічаць у інтарэсах правасуддзя, сэр.

- Я ніколі не буду перашкаджаць чалавеку, які імкнецца выканаць свой абавязак, Цысэн.

Позіркі адваката і клерка сустрэліся. Вусны іх нават не зварухнуліся, але яны выдатна зразумелі адзін аднаго.

- Я ўпэўнены ў гэтым, сэр, - сказаў Ван Цысэн, - аднак, калі я ўважліва пазнаёміўся са справай Кросбі, я адчуў, што такая цыдулка можа ўсё сапсаваць.

- Я заўсёды быў самай высокай думкі аб вашай юрыдычнай кваліфікацыі, Цысэн.

- Я думаю, сэр, што, калі б цыдулка пры дапамозе майго сябра апынулася ў нашых руках, мы б пазбеглі шмат якіх складанасцей.

Містэр Джойс з абыякавым выглядам маляваў чорцікаў на аркушы паперы.

- Ваш знаёмы, спадзяюся, чалавек справы. На якіх умовах ён пагодзіцца аддаць цыдулку?

- Цыдулка не ў яго. Яна ў кітаянкі. Ён толькі яе сваяк. Яна чалавек недасведчаны, сэр, і не разумела каштоўнасці гэтай цыдулкі, пакуль мой знаёмы не растлумачыў ёй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x