Уільям Моэм - Апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уільям Моэм - Апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік склалі апавяданні вядомага англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсета Моэма (1974-1965), напісаныя ім у час вандровак па краінах Усходу і Заходняй Еўропы. У вострасюжэтных, з элементамі дэтэктыва навелах пісьменнік выкрывае буржуазную мараль і сацыяльную каставую сістэму, аналізуе псіхічны стан чалавека, які апынуўся ў экстрэмальных умовах.

Апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Калі вы так думаеце, сэр, лічу нашу размову скончанай. Мой знаёмы расказаў мне пра гэта толькі таму, што я працую ў вас і вам было б цікава даведацца аб існаванні цыдулкі перад тым, як яна трапіць да пракурора.

- У каго арыгінал? - рэзка спытаўся містэр Джойс.

Ван Цысэн і выгляду не падаў, што па тону пытання заўважыў перамены ў пазіцыі містэра Джойса.

- Вы, напэўна, помніце, сэр, што пасля смерці містэра Хэманда высветлілася яго сувязь з нейкай кітаянкай. Цяпер цыдулка знаходзіцца ў яе.

Гэта была адна з прычын, якая настроіла амаль усіх супраць Хэманда. Стала вядома, што ў яго доме некалькі месяцаў жыла кітаянка.

Абодва крыху памаўчалі. Усё, што трэба, было ўжо сказана, і яны добра зразумелі адзін аднаго.

- Дзякую вам, Цысэн. Я ўсё абдумаю.

- Цудоўна, сэр. Ці магу я паведаміць свайму знаёмаму вынікі нашай размовы?

- Думаю, вам варта падтрымліваць адносіны са сваім сябрам, - без ценю ўсмешкі сказаў містэр Джойс.

- Добра, сэр.

Клерк бясшумна выйшаў, зноў асцярожна зачыніў за сабой дзверы, і містэр Джойс застаўся сам-насам са сваімі думкамі. Перад ім на стале ляжала копія цыдулкі Леслі, перапісаная акуратным, безаблічным почыркам. У галаве мроіліся невыразныя падазрэнні. Яны бянтэжылі яго, ён паспрабаваў ад іх неяк адкараскацца. Безумоўна, тут ёсць нейкая вельмі простая разгадка, і Леслі, мабыць, усё растлумачыць, а тлумачэнне цяпер неабходнае. Ён устаў, паклаў цыдулку ў кішэню і ўзяў коркавы шлем. Калі выйшаў з кабінета, убачыў Ван Цысэна, які старанна нешта пісаў за сталом.

- Я хутка вярнуся, Цысэн.

- Да вас а дванаццатай гадзіне прыйдзе Джорж Рыд, сэр. Куды, сказаць яму, вы пайшлі?

Містэр Джойс усміхнуўся.

- Можаце перадаць яму, што не маеце ніякага паняцця.

Але было відаць, Ван Цысэн зразумеў, што ён накіраваўся ў турму. Місіс Кросбі перавезлі ў Сінгапур, таму што ў Беландзе, дзе было зроблена злачынства і дзе меўся адбыцца суд, не было турмы для белых.

Яе ўвялі ў пакой, дзе чакаў містэр Джойс, і яна з ветлівай усмешкай працягнула яму сваю прыгожую хударлявую руку. Адзета яна была, як заўсёды, вельмі хораша і проста, пышныя светлыя валасы старанна прыбраныя.

- Я не чакала вас зранку, - сказала яна.

Яна адчувала сябе як дома, і містэру Джойсу нават здалося, што зараз яна пакліча боя, каб той прынёс госцю кактэйль.

- Як вы сябе адчуваеце? - спытаўся ён.

- Дзякуй, выдатна. - У вачах мільганула ўсмешка. - Тут можна цудоўна адпачыць.

Наглядчык пайшоў, і яны засталіся ўдваіх.

- Сядайце, калі ласка, - сказала Леслі.

Містэр Джойс сеў у крэсла. Ён уявіць сабе не мог, з чаго пачаць. Яна была такая спакойная, што здавалася, немагчыма гаварыць з ёю пра тое, дзеля чаго ён тут. Прыгажуняй яе не назавеш, але была яна вельмі прывабная. Вытанчаная, без вонкавага бляску, менавіта вытанчаная натура як вынік добрага выхавання. Варта толькі зірнуць на яе, і адразу зразумела, у якой сям'і, у якім асяроддзі яе выхоўвалі. А вонкавая кволасць рабіла яе асабліва зграбнай. З такой жанчынай немагчыма звязаць і думку пра грубасць.

- Удзень я чакаю Роберта, - як заўсёды весела і проста, сказала яна. (Прыемна яе слухаць, адразу пазнаеш чалавека са свецкага кола.) - Небарака, ён зусім расхваляваўся. Дзякуй богу, дзён колькі - і ўсё застанецца ў мінулым.

- Засталося ўсяго пяць дзён.

- І праўда, раніцай як прачнуся, кажу сабе: «Яшчэ адзін дзень мінуў». - Яна ўсміхнулася. - Так было звычайна ў школе перад канікуламі.

- Між іншым, скажыце, ці правільна я зразумеў: вы праўда не мелі ніякіх зносін з Хэмандам некалькі тыдняў да здарэння?

- Безумоўна. Апошні раз мы бачыліся ў Макферансаў на тэнісе. Мне помніцца, што мы з ім і не гаварылі нават. Там два корты, а мы трапілі ў розныя партыі.

- Вы яму не пісалі?

- Ніколі.

- Вы ўпэўнены?

- Што за пытанне? - сказала яна з лёгкай усмешкай. - Пра што мне яму пісаць. Хіба паклікаць на абед ці тэніс, але я яго ўжо месяцаў колькі не запрашала.

- Нейкі час вы сябравалі. Чаму вы перасталі яго запрашаць?

Місіс Кросбі паціснула плячыма.

- Людзі надакучаюць. Увогуле мы розныя. Калі, праўда, ён хварэў, мы з Робертам рабілі ўсё, што маглі, але ў апошнія гады два ён забыўся пра свае хваробы і карыстаўся вялікім поспехам. Яго проста на кавалкі рвалі, навошта было дакучаць яму сваімі запрашэннямі?

- Значыць, гэта ўсё, што вы маглі мне сказаць?

Нейкае імгненне місіс Кросбі вагалася.

- Вось яшчэ што. Да нас дайшлі чуткі, што ён жыве з кітаянкай, - я яе сама бачыла, - і Роберт наказаў, каб я яго на парог не пускала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x