Уільям Моэм - Апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уільям Моэм - Апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік склалі апавяданні вядомага англійскага пісьменніка Уільяма Сомерсета Моэма (1974-1965), напісаныя ім у час вандровак па краінах Усходу і Заходняй Еўропы. У вострасюжэтных, з элементамі дэтэктыва навелах пісьменнік выкрывае буржуазную мараль і сацыяльную каставую сістэму, аналізуе псіхічны стан чалавека, які апынуўся ў экстрэмальных умовах.

Апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Толькі ўявіце, што ён перажыў за гэтыя гады! - сказала місіс Лоў, і ў вачах яе заблішчэлі слёзы: яна мела добрае і жаласлівае сэрца.

- Дзіўная гісторыя, - сказаў Лоў.

- Чаму? - спытаўся я.

- Калі ўжо яму на раду было напісана загінуць, чаму гэта не здарылася раней, калі ён першы раз прыехаў у калонію? Пяць гадоў усё ішло добра. Нават выдатна. Хай яго згубіла няшчаснае каханне. Чаму ж тады ён быў здаровы і задаволены жыццём, калі рана яшчэ не загаілася? Усе тыя гады ён весяліўся, як птушка: здавалася, што ў яго не было аніякіх клопатаў. Калі ж вярнуўся з Лондана, стаў зусім другім чалавекам.

- Відаць, за гэтыя паўгода нешта здарылася, - сказала місіс Лоў. - Безумоўна, здарылася.

- Пра гэта мы ніколі не даведаемся, - уздыхнуў Лоў.

- Але мы можам меркаваць, - усміхнуўся я. - Вось менавіта калі неабходная дапамога пісьменніка. Хочаце, я раскажу вам, што адбылося ў Лондане, як я думаю?

- Раскажыце!

- Першыя пяць гадоў крыніцай яго існавання была ахвяра, якую ён прынёс. У яго было сэрца рыцара. Ён ахвяраваў усім, каб выратаваць каханую. Ён увесь час быў як у сне, ён абажаў яе. Кахаюць многія, потым перастаюць кахаць і зноў кахаюць. Але ёсць людзі, якія ідуць праз усё толькі з адным каханнем. Такім чалавекам, відавочна, быў Джэк Алманд. Ён быў шчаслівы, разумеючы, што ахвяраваў сабою дзеля жанчыны, вартай такой ахвяры. Яна заўсёды была ў яго думках. І вось ён паехаў у Англію. Ён усё гэтак жа моцна кахаў яе і лічыў, што і яна кахае яго, як і раней. Навошта ён вярнуўся? Мабыць, спадзяваўся ў глыбіні душы, што яна больш не будзе супраціўляцца свайму каханню і згадзіцца ўрэшце ўцячы разам з ім. А можа, яму дастаткова было толькі даведацца, што яна ўсё яшчэ кахае яго. Вядома, сустрэча іх была непазбежная - яны належалі да аднаго кола. І раптам высвятляецца, што ён для яе ўжо нічога не значыць. Замест палкай, закаханай дзяўчыны ён сустрэў халодную свецкую жанчыну. Ён адчуў, што яна ніколі не кахала яго так, як ён думаў. Зразумеў, што яна, спакойна ўсё ўзважыўшы, прымусіла яго пайсці на ахвяру. Ён сустракаў яе на балях, заспакоеную, абыякавую, вакол яе мітусіліся паклоннікі. Ён зразумеў урэшце, што тыя высакародныя рысы, якія ён знаходзіў у яе, стварыў ён сам сваёй уласнай фантазіяй. Гэта была звычайная жанчына, якая крыху закахалася. Але каханне мінула, і яна зноў вярнулася да свайго звычнага жыцця. Імя, багацце, месца ў свецкім коле, свецкія поспехі - вось толькі што яна цаніла. Ён жа страціў усё: сяброў, бліскучую перспектыву, магчымасць выкарыстоўваць свае здольнасці. Страціў усё, што складала сэнс жыцця! І нічога не атрымаў узамен. І праўда, было з чаго звар'яцець. Яго проста абдурылі, а ён не знёс гэтага. Ваш знаёмы Ўолтан меў рацыю, калі казаў: Джэк Алманд выглядаў так, быццам жыццё ў ім згасла. Гэтак усё і было. Цяпер яму было ўсё роўна. Але самае, бадай, горшае, што ён па-ранейшаму кахаў лэдзі Кастэлан. Я лічу, няма больш трагічнай сітуацыі, чым кахаць чалавека ўсім сэрцам, кахаць, нягледзячы на ўсе спробы вырваць гэтае каханне, і ведаць, што чалавек гэты не варты твайго кахання. Вось чаму і опіум. Каб забыцца на адно, але помніць другое.

Я нагаварыў шмат і ўрэшце змоўк.

- Усё гэта адны здагадкі, - сказаў Лоў.

- Не буду спрачацца, - пагадзіўся я. - Але словы вашы не супярэчаць падзеям.

- Мне здаецца, ён не моцны чалавек, іначай мог бы змагацца і перамагчы.

- Мабыць, і так. Мабыць, нейкая слабасць заўсёды ідзе поруч з гэткай прывабнасцю. Відаць, кахаць так самааддана і верна здольныя немногія. Можа, ён і сам не хацеў змагацца і перамагчы. Я не магу судзіць яго.

Я не дадаў, каб не палічылі за цыніка, што, калі б не меў Джэк Алманд такіх доўгіх цудоўных веек, ён бы і сёння жыў і быў у добрым здароўі. Быў бы пасланнікам у якой-небудзь замежнай дзяржаве і знаходзіўся б на паўдарозе да месца пасла ў Парыжы.

- Пойдзем у гасцёўню, - сказала місіс Лоў і паднялася. - Трэба прыбраць са стала.

Вось і ўся гісторыя пра Джэка Алманда.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x