3 рыкам кінуўся ён назад — на горад. Ураган стрэлаў узняўся насустрач яму, стрэлы грукаталі па лусках, па каштоўных камянях, ламаючыся або адскокваючы. Дрэўкі ўспыхвалі ад вогненнага подыху і з шыпеннем падалі ў возера. Кажу вам, такога феерверку, як у тую ноч, вы ў жыцці не пабачыце. Ад звону струнаў на луках ды выцця трубаў цмок канчаткова звар'яцеў наймацнейшым цмокавьш вар'яцтвам, страціўшы ўсялякае разуменне. Ніхто не адважваўся біцца з ім доўгія, доўгія гады і цяпер бы не пасмеў, калі б не чалавек з суворым голасам (звалі яго Бард), які без-упьшна падбадзёрваў лучнікаў і прасіў Бурмістра загадваць ім змагацца да апошняй стралы.
Полымя вырвалася з цмокавай пашчы. Ён нейкі час пакружляў, з вышыні асвятляючы ўсё возера. Дрэвы каля берага ззялі, як медзь або як кроў, густыя чорныя цені скакалі пад імі. Потым Драк ка-менем рухнуў уніз, насусграч навальніцы стрэлаў, нават забыўшыся ў шаленстве падстаўляць стралкам браніраваныя бакі, з адзінай мэтай — спаліць, знішчыць!
Полымя выбухнула з саламяных стрэх ды драўляных балак, хоць усё і было набрынялае вадой. Цмок кідаўся зноў і зноў. I зноў сотні рук лілі ваду на кожную іскрынку. Цмок рынуўся ніжэй — ад узмаху велізарнага хваста гарадская заля рассыпалася кучай друзу. Жудаснае полымя ўзляцела да нябёсаў, і яго ўжо было не згасіць. Яшчэ лупіў цмок, і яшчэ, і адна за адной хаты разляталіся ды ахіналіся полымем. 1 ўсё яшчэ ніводная страла не закранула пачвары, не пашкодзіла ёй больш, чым якая балотная муха.
Ужо і людзі скакалі ў ваду з усіх мастшў. Жанчын ды дзяцей садзілі ў чоўны на кірмашовым пляцы. Зброю пакідалі. Плакалі і стагналі цяпер там, дзе зусім нядаўна спявалі старыя вясёлыя песні пра будучае багацце і гаомаў. Цяпер людзі пракліналі гномсюя імёны. Сам Бурмістр спяшаўся да свайго вялікага пазалочанага карабля, спадзеючыся ў агульнай мітусні адплыць прэч і ўратавацца. Хутка і ўвесь горад быў бы пакінугы і згарэў бы да самай паверхні возера.
Вось на гэта цмок і спадзяваўся. Няхай усе пасядуць у чоўны. Калі ласка. А ён выкшталцона павесяліцца, палюючы на іх ці ганяючы іх, пакуль не перамруць з голаду. Няхай паспрабуюць прыстаць да берага, і вось тут будзе ім! Хутка ён спапяліць усе лясы ўздоўж берагоў, кожнае поле, кожны луг. Нішчыць горад надзвычай забаўляла яго, ён ужо доўгія гады так не весяліўся!
Невялікая купка лучнікаў яшчэ трымалася сярод вогненных дамоў. Галоўным над імі быў Бард, чалавек з суворым тварам і голасам, якога сябры абвінавачвалі ў прадказаннях пошасцяў на рыбу ды патопаў. Але ўсе ведалі, што чалавек ён годны і мужны. Ён быў далёкі нашчадак караля Дэйла, Гірыёна, чыя жонка з дзіцем уцяклі па рацэ Струмяніцы з руінаў Дэйла шмат часу таму. Бард страляў з вялікага цісавага лука, пакуль не выпусціў усе стрэлы, акрамя адной. Полымя падбіралася да яго. Усе таварышы яго пакінулі. Ён нацягнуў лук у апошні раз.
Раптам з цемры нешта пырхнула на ягонае плячо. Бард здрыгануўся — але ж тое аказаўся толькі стары дрозд. Без страху ён сеў каля вуха і зашчабятаў нешта на сваёй птушынай мове. Бард здзівіўся: ён разумее гаворку дразда (бо Бард паходзіў з людзей Дэйла)!
— Пачакай, пачакай! — сказаў дрозд. — Месяц уздымаецца. Шукай цёмную пляму з левагу боку на цмокавых грудзях, калі той праляціць над табою!
А калі Бард застыў у здзіўленні, дрозд распавёў яму ўсе звесткі з Гары, усё, што пачуў там.
Потым Бард нацягнуў сгруну да самага вуха. Цмок ляцеў да яго, ляцеў нізка. Тут з-за ўсходняга берага ўзняўся месяц і пасерабрыў агромністыя цмокавы крылы.
— Страла мая, — сказаў лучнік, — чорная страла! Цябе я збярог да апошняга. Ніколі ты не падманвала мяне, і заўсёды я цябе знаходзіў. Я атрымаў цябе ад свайго бацькі, а той — ад свайго. Калі ты насамрэч выйшла з майстэрняў сапраўднага Караля-Пад-Гарой, ляці цяпер і не адхіліся!
Драк апусціўся яшчэ ніжэй, і калі павярнуўся, ягонае пуза заблішчэла ў месяцовых промнях белым полымем самацветаў — акрамя адзінай плямы. Зазвінеў вялікі лук. Проста і моцна паляцела чорная страла, дакладна ў чорную метку пад леваю лапай, вы-прастанай далёка ўбок. Там страла і знікла, уся цалкам: канчар, дрэўка і пер'е. 3 жудасным крыкам, ад якога аглохлі людзі, паваліліся дрэвы, раскалоліся камяні, Драк здрыгануўся ў паветры, перакульнуўся ды з храскам рухнуў з вышыні на руіны гораду.
Цяжка падаў на горад цмок, ягоныя перадсмяротныя сутаргі разнеслі руіны ў віхуры вуголля, іскраў і драўляных шчэпак. Зараўло возера. Моцны слуп пары выбухнуў у нябёсы, раптоўна пацямнелыя. Зашыпела вада, закруціўся вір — і настала цішыня. Вось так загінулі Драк і Эзгарот — Бард застаўся жывы.
Читать дальше