Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чародка кажаноў, якія прачнуліся ды перапалохаліся ад святла паходняў, пранеслася над галовамі гномаў, тыя кінуліся вонкі, і заслізгалі, закоўзаліся на камянях, адпаліраваных ды запэцканых сліззю цмокава пуза. Цяпер перад кампаніяй шумна вырывалася на волю вада і пенілася, падскоквала на камянях, імкнучыся ў даліну. Усе пакідалі паходні на зямлю. Нібы аслупянелыя стаялі яны ў зачараваным сузіранні. Нарэшце яны выйшлі да Пярэдняй Брамы, перад імі ляжалі руіны Дэйла.

— Добра! — сказаў Більба. — Вось не чакаў ужо, што вызірну з гэтай брамы вонкі\ I што так буду задаволены зноў убачыць сонейка ці адчуць на твары ветрык. Але ж — вох! — вецер проста ільдзяны!

I сапраўды. Пранізлівы ўсходні вецер нёс пагрозу блізкай зімы. Ён круціўся паміж скалаў, залятаў па схілах у даліну і цяжка ўздыхаў у камянях. Пасля доўгага палону ў парнай глыбіні цмокавага логава ўсе пачалі дрыжэць і калаціцца.

Знянацку Більба зразумеў, што ён не толькі стомлены, але ж і вельмі галодны.

— Здаецца мне, раніца ўжо праходзіць, — сказаў ён, — таму, я мяркую, зараз час паснедаць. Вядома, калі ёсць чым. Але ж ганак Дракавага бярлогу — не самае лепшае месца для сняданку. Пойдзем куды-небудзь, дзе можна спакойна сесці ды падсіл-кавацца!

— I тое праўда! — згадзіўся Балін. — А мне здаецца, я ведаю шлях. Нам трэба ісці да старога вартавога паста ў паўночна-ўсходняй частцы Гары.

— Ці далёка да яго? — спытаў хобіт.

— Шць гадзін, я лічу. Аднак шлях можа быць цяжкім. Дарога ад Брамы ўздоўж левага боку ракі, здаецца, зруйнаваная. Але ж зірніце сюды! Бачыце — рака перад разбураным горадам робіць пятлю на ўсход. Там праз раку некалі быў мост, які вёў да крутой лесвіцы на правы бераг і на дарогу да Крумкачовай Стромы. 3 дарогі ідзе да Стромы сцежка. Праўда, пад'ём там круты, нават калі старыя прыступкі ацалелі.

— Ратуйце! — прастагнаў хобіт. — Зноў ісці і зноў караскацца з пустым страўнікам! Цікава, колькі ж сняданкаў мы ўжо прапусцілі, седзячы без гадзінніка ў той чорнай дзірцы?

А праседзелі яны дзве ночы і дзень з таго часу, як цмок разнёс чароўныя дзверы, і не без ежы, але Більба зусім страціў адчуванне часу і не сказаў бы, ці адна ноч прайшла, ці цэлы тыдзень.

— Ну, ну, яшчэ чаго! — зарагатаў Торын (яго настрой зноўку ўзняўся, і каштоўныя камяні бразгаталі ў кішэнях). — Ты мой палац дзіркай не называй! Пачакай, няхай яго прыбяруць ды адрамантуюць!

— Наўрад ці тое магчыма, пакуль Драк жывы, — сказаў Більба змрочна. — Дарэчы, дзе ж ён? Я б адцаў добры сняданак, каб даведацца. Спадзяюся, што ён не сядзіць на вяршыні гары і не пазірае на нас з задавальненнем.

Гэтая думка падзейнічала на гномаў надта моцна, і яны хутка вырашылі, што Більба з Балінам маюць рацыю.

— Неабходна рушыць адсюль, — сказаў Доры. — Мне здаецца, быццам цмокавы вочы пяляцца мне акурат у патыліцу.

— Як сцюдзёна тут і самотна, — сказаў Бамбур. — Вады досыць, а ежы аніякай не бачу. Мабыць, цмок тут заўсёды галодны.

— Хутчэй, хутчэй! — закрычалі астатнія. — Пойдзем па Балінавай сцежцы!

Пад скальнай сцяной з правага боку прайсці было нельга, таму давялося кульгаць па камянях на другім беразе ракі, а навакольная спустошанасць ды безжыццёвасць спрытна пра-цверазілі нават Торына. Мост, пра які распавядаў Балін, даўным-даўно абрынуўся, і большасць ягоных камянёў тырчэла валунамі з вады. Але па іх гномы даволі лёгка пераскочылі на другі бераг, і даўнія прыступкі знайшлі, і на адхон ускараскаліся. А хутка і на старую дарогу натрапілі, ды знайшлі глыбокую лагчыну, якую з усіх бакоў закрывалі скалы. Там адпачылі крыху і падсілкаваліся, большай часткшхрумам ды вадою. (Калі вы жадаеце ведаць пра хрум, я скажу толькі, што рэцэпту і сам не ведаю. Ён падобны да бісквіт, ніколі не псуецца. Кажуць, надта добра трымае на нагах, але ж, відавочна, мае пэўныя праблемы са смакам, якім лепш увогуле не цікавіцца, а добры той хрум толькі для ўзмацнення сківіцаў. Людзі з Доўгага Возера робяць яго для працяглых падарожжаў.)

Падсілкаваўшыся, пайшлі далей. Цяпер дарога збочыла на захад, пакінула раку, а вялізны горб паўночнага адгор'я наблізіўся. Нарэшце, дайшлі да пачатку сцежкі. Яна крута забірала ўверх, па ёй рушылі павольна, адзін за адным. Дзень хіліўся да вечара, калі ўскараскаліся на вяршыню хрыбта, і ўбачылі, як па-зімоваму бляклае сонца паўзе на Захад.

Наверсе знайшлі пляскатую пляцоўку, якая адкрывалася на тры бакі. 3 чацвёртага, паўночнага, стаяла скальная сцяна, дзе была дзірка, падобная да дзвярэй. 3 пляцоўкі далёка было бачна на Ўсход, Захад і Поўдзень.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x