НЕ ДОМА
Атым часам гномы сядзелі ў поўнан цемры, i цшіыня вісела над імі нібы кавадла. Амаль нічога не елі яны і амаль увесь час маўчалі. Колысі часу прайшло, падлічыць не маглі і ледзь адважваліся варухнуцца, а рэха іх шэпту бегла ў глыбіню ды адбівалася ад сценаў. Калі засыналі, то прачыналіся ў той самай цемры і цішыні. Здавалася, дні і дні прайшлі ў бязмэтавым, бессэнсоўным чаканні, і гномы, і хобіт ледзь не задыхнуліся, не атруціліся цяжкім паветрам; чакаць далей сталася зусім не-выносна. Яны б нават узрадаваліся гукам цмокава вяртання да пячоры. Цішыня палохала, бо здавалася цмокавай пякельнай хітрасцю, але ж немагчыма ўвесь час сядзець і чакаць.
— Давайце паспрабуем выйсці, — сказаў нарэшце Торын. — Я жадаю альбо адчуць свежае паветра, альбо памерці. Я хутчэй загіну ад цмокавых кіпцюроў на волі, чым задыхнуся тут нібы пацук!
Так што некалькі гномаў прабраліся туды, дзе раней былі дзверы. Але ж знайшлі верхні канец тунеля зусім раструшчаным і заваленым каменным друзам. Відавочна, ні ключ, ні магутныя чары больш дзверы не адчыняць.
— Мы трапілі ў пастку! — застагналі гномы. — Усё, усё згубленае. Мы загінем тут.
Але ж нейкім чынам, менавіта калі гномы дайпілі да най-горшага адчаю, Більба адчуў сэрцам нейкую палёгку, надзею, быццам нешта надзвычай цяжкое звалілася з-пад ягонай камізэлькі.
— Ну, ну, не трэба! — сказаў ён. — Пакуль жывеш, датуль ёсць надзея, як звычайна казаў мой бацька, ды яшчэ дадам, што сапраўды трэці раз за ўсё сплачвае. Я пайду ўнiз яшчэ раз. Двойчы я быў там, ведаючы, што мяне чакае цмок, таму вазьму на сябе рызыку нанесці яшчэ адзін візіт, калі цмока, можа, і няма. Ва ўсялякім разе, адзінае выйсце — уніз. I гэтым разам, здаецца мне, лепш вам усім скіравацца разам са мною.
3 адчаю ўсе згадзіліся, і Торын першы пайшоў побач з Більба.
— Зараз асцярожна, — прашаптаў хобіт, — і як мага цішэй! Можа, Драка і няма ў пячоры, але ж, можа стацца, ёсць. Не трэба рызыкаваць без прычыны!
Уніз рушылі яны, уніз і ўніз. Зразумела, у майстэрстве ціхага руху гномы ў аніякае параўнанне з хобітамі не ідуць, і пыхкання, і шоргату нарабілі яны досыць, а рэха ўсё гэта разнесла ды ўзмацніла. Але, хоць Більба і прыпыняўся ледзь не кожную хвіліну, прыслухоўваючыся, што там унізе робіцца, адказам была паўнюткая цішыня. Калі ж, па меркаваннях хобіта, наблізіліся да канца тунеля, Більба насунуў пярсцёнак ды пашыбаваў наперад. А магія і не патрабавалася — у такой цемры ўсе былі нябачнымі, з пярсцёнкам ці без яго. Фактычна, такая ўжо паўнюткая, чорная была там цемра, што хобіт і канца тунеля не пазнаў. Раптам ягоная рука не знайшла сцяны, хобіт спатыкнуўся ды пакаціўся кулём у залю!
Ён доўгі час ляжаў на падлозе ды не адважваўся варухнуцца. Нічога вакол не рухалася. Ані водблеску святла навокал! Нарэш-це, узняўшы галаву, заўважыў ён цьмянае белаватае ззянне, недзе далёка ў змроку, высока над ягонай галавой. Бясспрэчна, тое не было іскрай цмокавага полымя, хоць цяжкі смурод Дракавы адчуваўся, і нават на язык трапіў гэты брудны смак.
Неўзабаве невыноснае чаканне абрыдла небараку. Сілы пакінулі яго.
— Каб цябе, гад лятучы! — прапішчэў ён. — Канчай гуляцца ў хованкі са мною! Запалі святло і з'еш мяне, калі злавіць здолееш!
Слабое рэха пабегла па залі, аднак адказу не было. Більба ўзняўся і раптам зразумеў, што не ведае, у якім напрамку рушыць.
— Каб яго, лускатага, у якія-такія гульні ён гуляе? — сказаў хобіт сабе. — Відавочна, дома яго сёння няма. Калі Ойн з Глойнам не згубілі сваіх крэсіваў, можна святла трошачкі зрабіць ды зірнуць навокал, пакуль спакойна.
— Святла! — закрычаў ён. — Ці можа хто-небудзь запаліць агонь?
Гномы, зразумела, вельмі напалохаліся, калі Більба з грукатам скаціўся па прыступках у залю, і сядзелі, збіўшыся ў кучу, там, дзе хобіт пакінуў іх.
«Ш-ш-ш, ш-ш-ш», — сказалі яны, пачуўшы ягоны голас, і хоць дапамаглі хобіту знайсці сябе ў цемры, доўгі час нічога атрымаць ад іх было немагчыма.
У рэшце рэшт, калі Більба пачаў тупацець ды вішчэць што сілы: «Святла!», Торын з неахвотаю згадзіўся і выправіў Ойна з Глойнам забраць пакункі з верху тунеля. Праз нейкі час зіхоткі агеньчык паказаў, што яны вяртаюцца — Ойн з маленькай сасновай паходняй у руцэ, Глойн з кіпаю паходняў пад пахай. Хутка Більба ўзяў адну ў руку й падышоў да выхаду, але ж пераканаць гномаў запаліць астатнія так і не здолеў. Як далікатна растлумачыў Торын, спадар Торбінс яшчэ выконваў свае абавязкі афіцыйнага ўзломшчыка і даследчыка. Калі надумаў ён на ўласную рызыку запаліць паходню — калі ласка. Гномы па-чакаюць вынікаў у тунелі. Таму паселі яны каля выхаду і сталі чакаць.
Читать дальше