Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Філі з Кілі развесяліліся і, зняўшы са сценаў залатыя арфы (іх там вісела мноства) са срэбнымі струнамі, пачалі граць. Арфы былі чароўныя, таму не расстроіліся, дый цмок меў малую цікавасць да музыкі. Па цёмнай залі разнеслася мелодыя, якой гэтыя сцены не чулі доўгія, доўгія часы. Астатнія былі болын практычныя, яны набівалі самацветамі кішэні, а што не маглі запхнуць, выпускалі з пальцаў, уздыхаючы. Торын не апошні быў сярод іх, але большасць часу шукаў ён там і тут нешта, што ніяк не знаходзілася. Гэта быў Аркенстон, аднак, Торын нікому пра тое пакуль не распавядаў.

Гномы паздымалі са сценаў латы ды ўзброіліся. Зараз Торын выглядаў сапраўды па-каралеўску: у брані з пазалочаных сталь-ных кольцаў, з сякераю на срэбным цаўі, у папрузе, аздобленай чырвонымі камянямі.

— Спадар Торбінс! — закрычаў ён. — Вось першая частка тваёй узнагароды! Скідай старыя лахманы, апранай гэтае!

3 такімі словамі ён апрануў Більба ў маленькую кальчужную кашулю, якую зрабілі для нейкага маладога эльфійскага прынца шмат часоў таму. Вырабілі яе са срэбнай сталі, якую эльфы завуць «міфрыл», а да кашулі яшчэ дадавалася папруга, упрыгожаныя перлінамі і крышталем. Лёгкі шалом са скуры, якую ўзмацнялі стальныя кольцы і ўпрыгожвалі па краі белыя каменні, быў насунуты на хобітаву галаву.

«Цудоўна, — падумаў хобіт, — але ж, здаецца мне, выглядаю я проста блазанам. Як бы з мяне смяяліся дома, каля Торбы! А ўсё роўна хочацца зірнуць у люстэрка!»

Усё ж спадар Торбінс не так страціў розуму з-за скарбавых чараў, як гномы. Задоўга да таго, як гномы стаміліся даследаваць скарбы, натомлены хобіт сеў на падлогу ды пачаў крыху нервова разважаць, чым жа справа скончыцца. «Добрую частку тутэйшых каштоўных куфляў, — думаў ён, — я б адцаў за глыток чаго-небудзь узбуджальнага з Беарнавай драўлянай місы».

— Торын! — крыкнуў ён уголас. — Што далей? Мы ўзбро-іліся, але ж калі зброя ды латы дапамагалі супраць Драка Найжудаснейшага? Скарбы яшчэ не нашыя. Мы не золата шукаем цяпер, а выйсце, і надта ўжо доўгі час мы спакушалі ўдачу!

— Праўду кажаш! — адказаў Торын, вярнуўшыся да розуму. — Хадзем! Я правяду вас. I за тысячу гад оў я не забыўся б шляхоў свайго палацу.

Потым ён склікаў астатніх, усе сабраліся і, трымаючы паходні над галовамі, пайшлі да дзвярэй — не без уздыхаў ды позіркаў назад.

Бліскучыя латы схавалі пад старой вопраткай, на яркія шаломы насунулі падраныя капелюшы, і пакрочылі адзін за адным за Торынам шэрагам дрыготкіх агеньчыкаў. Шэраг той часта спыняўся, прыпыніўшыся ж, усе з жахам прыслухоўваліся, ці не вяртаецца цмок дахаты.

Хоць усё навокал папсаваў, забрудзіў і спаганіў цмок, бадзяю-

чыся з логава ў логава (знішчыў і мэблю, і фарбы, і ўпрыгожан-ні), Торын пазнаваў кожны калідор і паварот. Кампанія караскалася па доўгіх лесвіцах, збочвала, спускалася па шырокіх, з гучным рэхам тунелях, паварочвала зноў ды караскалася па лесвіцах, і зноў караскалася па лесвіцах. Тыя былі гладкія, шырокія, дабротныя, вычасаныя проста з горнага цела, і па іх гномы з хобітам ішлі ды ішлі ўгару. Ніводнай жывой істоты не заўважылі, толькі дрыготкія цені ўцякалі ад святла паходняў і трапяталі на скразняках.

Для хобітавых ног тыя бясконцыя прыступкі не надта пады-ходзілі, і Більба неўзабаве адчуў, што далей ісці не можа — аднак раптам столь ускінулася ўвышыню, далёка за полымя паходняў. Бялюткія пробліскі зыходзілі аднекуль зверху, і паветра набыло саладзейшы смак. А наперадзе святло прабівалася з-за вялікіх дзвярэй, напалову спаленых, скасабочаных, што віселі на паламаных завесах.

— Гэта — вялікая заля Трора, — сказаў Торын. — Заля ўлады і святаў. Непадалёк адсюль і Пярэдняя Брама.

Яны прайшлі праз зруйнаваную залю. Тут гнілі велізарныя сталы, крэслы ды лавы ляжалі перакуленыя, паўспаленыя, цвілыя. Сярод талерак і куфляў, пылу, раструшчаных рагоў для пітва на падлозе валяліся косткі і чэрапы. Калі прайшлі праз яшчэ адны дзверы ў дальнім краі залі, нечаканы гук (цурчала вада) запоўніў вушы, і шэрае святло зрабілася бялейшым.

— Тут нараджаецца Струмяніца, — сказаў Торын. — Адсюль спяшаецца яна да Брамы. Пойдзем уздоўж яе!

3 цёмнай дзіркі ў скальнай сцяне рушыла пенная вада, бурліла, віхрылася па вузкім канале, які роўна вычасалі рукі старажытных майстроў. Побач ішла каменная дарога, досыць шырокая для тузіна гасцей і ўсё яшчэ раўнюткая. Кампанія спрытна рушыла па ёй, збочыла за рог, і — зірніце! Яркае святло хлынула ім у вочы. Перад імі вырасла высокая арка. Яшчэ бачылі-ся на ёй рэшткі цудоўнай разьбы, хоць і падрапаныя, счарнелыя, патрушчаныя. Праз туман цьмяныя сонечныя промні падалі па-між адгор'ямі Гары і золатам адсвечвалі на камянях каля ганку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x