— Тут, — сказаў Балін, — у старажытныя часы мы заўсёды трымалі варту, а дзверы за намі вядуць у пакой, высечаны ў тоўшчы скалы. Там вартоўня. Такіх пастоў было некалькі па ўсёй Гары. Аднак патрэбы ў варце ў дні нашай заможнасці і шчасця мы не бачылі аніякай, і службу вартавую пазакінулі. Іначай, магчыма, раней бы даведаліся пра цмока, і шмат чаго магло б быць па-іншаму. Так ці не, але цяпер тут можна адпачыць ды схавацца, шмат пабачыць, дый нас ніхто не заўважыць.
— Не думаю. Бо нас бачылі, калі мы сюды караскаліся, — сказаў Доры, які заўсёды пазіраў на вяршыню Гары, быццам жадаў угледзець там цмока, рыхтык пеўня на шастку.
— Трэба рызьжаваць. Далей сёння мы ісці не здольныя, — сказаў Торын.
— Так, так! — паспешліва закрычаў Більба і ўлёгся на зямлю.
У скальным пакоі было месца для сотні гномаў. Ззаду ж знайшоўся меншы пакойчык, больш утульны для адпачынку, зусім пусты. Здаецца, нават дзікія звяры не заходзілі сюды ў час цмокавага гаспадарання над Гарою. Тут паскідалі свае пакункі, некаторыя гномы адразу ж палеглі ды заснулі, а некаторыя яшчэ сядзелі каля знешніх дзвярэй ды абмяркоўвалі планы. Гутарка ўвесь час вярталася да аднаго і таго ж: дзе цмок? Пазіралі на Захад — нічога, і на Ўсходзе пуста, і на Поўначы аніякіх слядоў, толькі мноства птушак. На тое глядзелі і дзівіліся, але зразумець ніяк не маглі, нават калі першыя халодныя зоркі з'явіліся на небасхіле.
Зараз, калі вы, як і гномы, жадаеце пачуць звесткі пра Драка, давядзецца вярнуцца на два дні назад, у той вечар, калі цмок раструшчыў дзверы ў тунель ды паляцеў у шаленстве прэч.
Тады большасць жыхароў Азёрнага Гораду сядзела дома, бо халодны вецер дзьмуў з цёмнага Ўсходу. Але ж колькі людзей звычайна шпацыравалі па мастках і назіралі, як нараджаецца ноч, як ззянне маладых зор адбіваецца на роўнядзі вады. Самотную Гару не было бачна з гораду, бо яе загароджвалі нізкія стромы за дальнім краем Возера. Расступаліся яны толькі там, дзе Струмя-ніца ўпадала ў Возера з Поўначы. Толькі самую вяршыню можна было бачыць у яснае надвор'е, і паглядалі на яе не часта. Змрочная яна была, выглядала злавесна і непрыемна, нават яркай раніцай. А сёння і ўвогуле знікла, растала ў цемры.
Раптам яна з'явілася ў нейкім пробліску, святло кранула яе і хутка згасла.
— Зірніце! — сказаў адзін з назіральнікаў. — Зноў агні! Апошняй ноччу вартавыя бачылі іх не аднойчы. То з'явяцца, то згаснуць — з паўночы да золку. Нешта там адбываецца.
— Можа, Кароль-Пад-Гарой куе золата — шмат часу мінула з пары, калі ён скіраваўся на поўнач. Надышла гадзіна спраўдзіцца старым песням.
— А які кароль? — сувора спытаў іншы. — Здаецца мне, гэта шалёнае полымя цмока, адзінага Караля-Пад-Гарой, які са-праўды нам вядомы.
— Заўсёды ты дрэннае кажаш! — абурыліся астатнія. — То патоп напрарочыш, то пошасць на рыбу. Хоць бы раз нешта добрае прадказаў!
Потым знянацку зыркія прбмні з'явіліся нізка паміж стромаў. Дальні край возера заплынеў золатам.
— Кароль-Пад-Гарой! — закрычалі людзі. — Ягонае багацце, нібы сонца, ягонае срэбра, нібы фантан, рэкі з рук ягоных па-плынеюць золатам! 3 Гары цячэ залатая рака!
Паўсюль паадчыняліся вокны, адусюль пачуўся паспешлівы тупат — збягаліся людзі. Відавочна, зноў прачынаўся выбух энтузіязму ды радаснага ўзбуджэння. Але ж чалавек з суворым голасам што сілы кінуўся да Бурмістра.
— Ці я зусім дурань, ці гэта цмок! — закрычаў ён. — Узні-майце масты! Да зброі! Да зброі!
Потым раптоўна трубы зайгралі «небяспеку», і рэха заміту-сілася ўздоўж скалістых берагоў. Радаснае ўзбуджэнне зніісла, на змену прыйшоў смяротны жах. Аднак цмок не застаў горад зусім непадрыхтаваным.
3 такою хуткасцю імчаў цмок, што неўзабаве і самога яго ўбачылі — іскарка полымя неслася да іх і ўсё павялічвалася ў памерах, усё ярчэй распальвалася. Нават найдурнейшыя зразумелі, што прадказанні збыліся неяк не так. Часу заставалася няшмат. Кожную пасудзіну ў Горадзе напоўнілі вадой, кожны ваяр узброіўся, кожная страла і дрот былі напагатове, а мост быў скінуты ў ваду і разбураны яшчэ да таго, як пачуўся жудасны цмокаў роў і возера залілося вогненнай чырванню ды заплёскалася ад ягоных моцных крылаў.
Сярод крыкаў, енку і ляманту пранёсся ён над горадам, кінуўся да мастоў — і дарма! Мост знік, а ворагі ягоныя паселі на востраве пасярод гаыбокага возера, надта глыбокага, цёмнага ды халоднага для цмока. Калі б ён упаў у ваду, пары паднялося б столькі, што ўсё наваколле на колькі дзён захінуў бы туман. Але ж возера было мацнейшым за Драка і згасіла б яго раней, чым ён даплыў бы да горада.
Читать дальше