Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дж. Р. Р. ТОЛКІН

ХОБІТ, АБО ВАНДРОЎКА ТУДЫ I НАЗАД

Выказваем падзякунефармальнаму творчаму аб'яднанню «ТТТ», а асабліва — Ігару Хазанаву, без дапамогі якога гэтай кніжкі не было б.

Частка 1

НЕЧАКАНАЯ ВЕЧАРЫНКА

Была ў зямлі дзірка, але ж не проста дзірка, а нара, І жыў у ёй хобіт. I была гэта не сырая, цёмная ды брудная нара, дзе са сцен тырчаць чарвякі ды патыхае цвіллю, і не сухая зямлянка, дзе сыплецца пясок, няма на што сесці ды няма чаго з'есці, а нара хобіта, а значыць — нара ўтульная і вельмі добра ўладка-ваная. Дзверы ў нару былі круглыя, як ілюмінатар, пафарбаваныя ў зялёны колер, з бліскучай меднай ручкай у самай сярэдзіне. Адчыняліся дзверы ў доўгую, падобную да тунеля залю, вельмі зручную залю, нядымную ды прасторную, з шаляванымі сценамі, з паркетам і дыванамі на падлозе, з паліраванымі крэсламі і безліччу цвічкоў для капелюшоў ды паліто — хобіт любіў гасцей. Заля-тунель вілася і вілася, ідучы ў глыб пагорка — Стромы, як яго называлі людзі на шмат вёрстаў навокал. I было ў гэтым тунелі мноства маленькіх круглых дзверак, спачатку з аднаго боку, потым з другога. Хобіту не падабалася падымацца ды спускацца па лесвіцах, і таму ўсё было амаль на адным узроўні: спальні, прыбіральні, каморы, кладоўкі для ежы (вялікая колькасць!), шафы (хобіт меў цэлыя пакоі для адзення), кухні і гасцёўні, усё пад бокам, блізка. Найлепшыя пакоі былі леваруч ад уваходу. Толькі яны мелі невялікія круглыя вокны, што паглядалі на сад, і за ім на схіле пагорка — луг да ракі.

Быў хобіт вельмі заможны і меў прозвішча Торбінс. Жылі Торбінсы ў наваколлі Стромы з часоў пракавечных, карысталіся вялікай павагай (не толькі за тое, што болыласць з іх былі за-можныя, а яшчэ за тое, што мелі адметна спакойны характар). Ніколі Торбінсы не траплялі ні ў якія прыгоды ды авантуры, не рабілі нечаканага ды дзіўнага, наагул, можна было загадзя ведаць, што адкажа той ці іншы Торбінс на любое пытанне, і таму не турбавацца з запытаннямі. Наша гісторыя пра тое, як Торбінс трапіў-такі ў авантуру, дзе рабіў ды казаў рэчы цалкам нечаканыя. Напэўна, пашану суседзяў ён трохі страціў, але ж прыдбаў… вы пабачыце, што ж ён набыў у рэшце рэшт.

Маці нашага хобіта… пачакайце — ці ведаеце вы, што ж такое хобіты? Здаецца мне, трэба прамовіць колькі словаў пра хобітаў, тым больш што цяпер іх сустрэнеш не часта, ды і пазбягаюць яны Даўгалыгіх (так яны нас клічуць). Хобіты ёсць і былі малым народцам, нам па пояс, менш нават за барадатых гномаў. У саміх хобітаў бародаў няма. Няма ў іх амаль нічога чароўнага, ну. магчыма, за выключэннем майстэрства хутка і надзейна хавацца, калі даўгалыгія тапатуны (накшталт нас з вамі) рухаюцца, быццам статак сланоў, і шуму робяць на ўсё наваколле. Хобіты звычайна таўставатыя, апратку любяць яркіх колераў (пераважна жоўтага і зялёнага), абуткам не карыстаюцца, бо падэшвы ў іх шорсткія, а ногі зараслі густым кучаравым валоссем — як на галовах. Яны маюць спрытныя пальцы, дабрадушныя твары і добра, як той казаў, ад пуза рагочуць, асабліва пасля абеду, які ў іх звычайна па два разы на дзень (калі атрымліваецца). Цяпер, здаецца мне, вы ведаеце дастаткова, і можна ісці далей. Дык вось, маці нашага хобіта — Більба Торбінса, вядома, была знакамітая Беладона Хват — адна з трох выдатных дачок Старога Хвата, старэйшыны хобітаў, якія жылі за Вадой-ля-Стромы (такую назву мела маленькая рачулка, што цякла каля Стромы). Часцяком казалі (вядома, у іншых сем'ях), што аднойчы адзін з Хватаў узяў сабе жонку з чароўнага народу. Зразумела, гэта лухта, але ж і сапраўды было нешта не зусім хобіцкае ў Хватах, і час ад часу хто-небудзь з гэтай сямейкі скіроўваўся вандраваць ды шукаць прыгодаў. Шукальнік прыгодаў звычайна знікаў, сям'я старалася справу прыцішыць ды замоўчаць. Але ж факг заставаўся фактам — Хваты былі паважаныя менш за Торбінсаў, хоць і значна багацейшыя.

I не тое, каб Беладона Хват трапляла ў якія-кольвек прыгоды пасля таго, як зрабілася жонкай Банга Торбінса. Банга Торбінс (бацька Більба) пабудаваў для яе (і часткова за яе грошы) самую раскошную нару, якую толькі можна было знайсці ля Стромы, ў ваколіцах Стромы і за Вадой-ля-Стромы, і жылі яны ў гэтай нары да скону дзён сваіх. Аднак жа магчыма, што Більба, які выглядам ды паводзінамі быў дакладнай копіяй свайго саліднага паважанага бацькі, атрымаў каліва дзівосаў з Хватавага боку, якое толькі чакала часу, каб вырасці ды праявіць сябе. Час не прыходзіў, пакуль Більба не стаў дарослым ды не дажыў амаль што да пяцідзесяці гадоў, якія прайшлі ў цудоўнай нары (я апісаў яе для вас), і нікуды рухацца не збіраўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x