• Пожаловаться

Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2002, ISBN: 978-985-7916-41-7, категория: Фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джон Толкін Хобіт, або вандроўка туды і назад

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джон Толкін: другие книги автора


Кто написал Хобіт, або вандроўка туды і назад? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзе ж мне яшчэ быць? — сказаў чараўнік. — Аднак жа, прыемна чуць, што пра цябе нешта памятаюць. У рэшце рэшт, мае феерверкі табе спадабаліся, і ты не зусім безнадзейны. Таму дзеля твайго дзеда Старога Хвата ды небаракі Беладоны, я дам табе, чаго просіш.

— Прашу прабачэння, але ж я нічога ў вас не прасіў!

— Прасіў! Цяпер ужо двойчы. Маё прабачэнне. Я табе яго даю. Больш за тое — я нават далучу цябе да сваёй прыгоды. Цікава для мяне, карысна для цябе — дый прыбыткова, калі дажывеш да канца.

— Прабачце! Не жадаю я прыгодаў, дзякуй вялікі! Не сёння! Добры дзень вам! Але ж заходзьце на гарбату, калі ласка, у любы час, нават заўтра. Чаму не заўтра? Заходзьце, калі ласка! Да пабачэння!

3 гэтымі словамі хобіт павярнуўся, скочыў у свае круглыя зялёныя дзверы ды зачыніў так хутка, як толькі адважыўся, адно каб не пакрыўдзіць госця. Усё ж чараўнікі — гэта чараўнікі…

«I чаму я выдумаў запрасіць яго на гарбату», — казаў сабе Більба, ідучы ў кладоўку. Ён толькі паснедаў, але ж пасля такіх размоваў падсілкавацца кексам-другім ды глынуць чаго-небудзь не зашкодзіла б.

А Гэндальф тым часам спакойна стаяў сабе за дзвярыма ды пасмейваўся ў бараду. Праз нейкі час ён зрабіў крок бліжэй да Більбавых цудоўных зялёных дзвярэй ды канчаром посаха надрапаў нейкі незразумелы знак. Потым рушыў прэч якраз, калі Більба скончыў сняданак і палічыў, што ад прыгодаў ён адмовіўся вельмі ўдала.

Назаўтра Більба амаль што забыўся на Гэндальфа. Памяць ён меў не вельмі добрую і мусіў рабіць нататкі ў сваёй Кніжцы Сустрэчаў ды Наведванняў, напрыклад: «Гэндальф. Гарбата ў сераду». Але ж учора ён перахваляваўся ды забыўся зрабіць адзнаку.

Якраз блізу пятай гадзіны ад дзвярэй раптам пачуўся пранізлівы звон — і тут хобіт узгадаў! Ён хуценька паставіў чайнік на пліту, выхапіў з шафы яшчэ кубачак ды сподак і пабег да дзвярэй.

«Прашу прабачэння, што прымусіў вас чакаць», — збіраўся сказаць Більба, але ж убачыў, што перад ім зусім не Гэндальф. А быў перад ім гном з блакітнай барадой, засунутай пад залаты пояс, і з вельмі зыркімі вачыма пад цёмна-зялёным капелюшом. Як толькі дзверы адчыніліся, ён рушыў у нару, быццам чакалі менавіта яго.

Ён павесіў свой плашч з капелюшом на бліжэйшы цвічок і сказаў: «Двалін, ваш пакорлівы служка», — і нізка пакланіўся.

— Більба Торбінс, да вашых паслуг, — сказаў хобіт, занадта здзіўлены, каб задаваць пытанні. Калі маўчанне ўжо паспела зрабіцца няёмкім, ён нарэшце дадаў: «Я як раз збіраўся піць гарбату, запрашаю вас, пачастуйцеся разам са мной». Прагучала гэта не вельмі шчыра, але ж паспрабуйце самі ўявіць у сваёй хаце незнаёмага гнома, які з'явіўся без запрашэння, а ў дадатак павешаў рэчы на цвічок, не турбуючыся і словам тлумачэння.

Прабылі яны за сталом нядоўга, па сутнасці, толькі дабраліся да трэцяга кекса, калі ў дзверы зазванілі яшчэ гучней.

— Прашу прабачэння, — сказаў хобіт і рушыў да дзвярэй, — «дык вось вы нарэшце!» — хацеў ён сказаць Гэндальфу. Аднак жа гэта зноў быў не Гэндальф. Замест яго на ганку стаяў вельмі стары на выгляд гном з белай барадой і чырвоным капелюшом, і ён, як толькі дзверы адчыніліся, таксама зайшоў у нару, быццам запрошаны.

— Бачу, яны ўжо пачалі збірацца, — сказаў ён, зірнуўшы на зялёны капялюш Дваліна. I павесіў свой чырвоны побач. «Балін, да вашых паслугаў», — дадаў ён, прыціснуўшы руку да грудзей.

— Дзякуй, — ледзь вымавіў Більба. Вядома, сказаць «дзякуй» было не зусім правільна, аднак жа словы «яны ўжо пачалі збірацца» адбіліся на хобіце дрэнна. Гасцей ён любіў, але ж любіў яшчэ і ведаць, хто яны такія, і лічыў за лепшае запрашаць іх сам. Заварушылася ў ім непрыемнае падазрэнне, што кексаў можа не хапіць, і тады ён — Більба ведаў свае абавязкі гаспадара, якімі б цяжкімі яны ні былі, — ён павінен будзе абысціся без кекса.

— Заходзьце, далучайцеся да нас, пачастуйцеся гарбатай, — нарэшце здолеў вымавіць ён, глыбока ўздыхнуўшы.

— Трошкі піва падыдзе мне лепш, калі вам не ўсё роўна, добры мой спадар, — сказаў белабароды Балін, — аднак жа я таксама згодзен і на кекс — са сланечнікам, калі ёсць.

— Мноства! — адказаў, здзівіўшы сам сябе, Більба. Потым ён, здзіўляючыся далей, знайшоў сябе на лесвіцы па дарозе ў камору, дзе напоўніў півам куфель, ды ў кладоўцы, дзе ляжалі два цудоўныя круглыя кексы з семкамі, якія спёк апоўдні, каб падсілкавацца пасля вячэры.

Калі Більба вярнуўся, Балін і Двалін размаўлялі за сталом як старыя сябры (на самай справе, яны былі родныя браты). Більба плюхнуў піва і кексы на стол перад імі, і тут зноў моцна зазванілі ў дзверы, а потым яшчэ і яшчэ.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.