• Пожаловаться

Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2002, ISBN: 978-985-7916-41-7, категория: Фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джон Толкін Хобіт, або вандроўка туды і назад

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джон Толкін: другие книги автора


Кто написал Хобіт, або вандроўка туды і назад? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,
Пячораў глыбокіх і гор снегавых —
3 першым святлом пакінем мы дом
Адбіць у чужынцаў кляйнотаў сваіх.

У горных палацах, глыбінях зямлі
Гномы багацце і славу знайшлі.
Песні гучалі і струны спявалі,
Далёка і гора, і жахі былі.

Вецер начны зароў з вышыні,
Па соснах на схіле пабеглі агні,
Жаркай крывёю, ракой залатою,
Полымя хлынула на камяні.

Гулка звінелі званы пад Гарою,
Страх палымяны над галавою,
Жудасны жах на чорных крылах
Рушыў шалёна парою начною.

Вогненны подых цьмяных нябёс
3 Поўначы гібель да гномаў прынёс.
Склепамі сталі раскошныя залі,
Дзе напаткаў іх раз'юшаны лёс.

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,
Пячораў глыбокіх і гор снегавых —
3 першым святлом пакінем мы дом,
Каб цмоку адпомсціць за родных сваіх.

Пасля гэтых словаў хобіт адчуў, як у ім прачынаецца любоў да прыгожых, цудоўных рэчаў, зробленых рукамі ды магіяй, любоў шалёная і раўнівая, якая заўсёды жыве ў сэрцах гномаў. I прачнулася ў ім нешта хватаўскае, ён захацеў пайсці і пабачыць вялізныя горы, пачуць, як шумяць вадаспады і вецер у соснах, даследаваць пячоры ды насіць меч замест кійка.

Ён вызірнуў у вакенца. На цёмным небе над дрэвамі высыпалі зоры. Ён падумаў пра гномавы каштоўныя камяні, што ззяюць у цемры пячораў. Раптам у лесе за Вадой пыхнула полымя — напэўна, нехта запаліў вогнішча, — і ён уявіў, як шалёныя цмокі рабуюць і спальваюць Строму і ўсё наваколле, адразу задрыжэў і ператварыўся ў ранішняга спадара Торбінса з-пад Стромы.

Хобіт устаў, уздрыгваючы ўсім целам. Ён ужо амаль што вырашыў пакіравацца быццам бы прынесці лямпу, а насамрэч збегчы ў камору ды схавацца за бочкамі, пакуль усе гномы не сыдуць. Але ж музыка раптам спынілася, і ён зразумеў, што ўсе гномы глядзяць на яго. Іх вочы блішчэлі ў цемры.

— Куды ж вы збіраецеся? — сказаў Торын так, нібы адразу здагадаўся пра хобітава «быццам».

— Як наконт… крыху святла? — сказаў хобіт.

— Нам падабаецца цемра, — сказалі разам гномы. — Цемра для цьмяных спраў! Да раніцы яшчэ шмат часу.

— Зразумела, — адказаў Більба і паспяшаўся сесці. На крэсла ён не трапіў, а сеў упоцьмах на краты каміна, зачапіўшы качаргу ды шуфлік, якія пападалі на падлогу са страшэнным грукатам.

— Цішэй! — сказаў Гэндальф. — Торын кажа! I Торын пачаў прамову.

— Гэндальф, гномы і спадар Торбінс. Мы сустрэліся ў доме нашага сябра і прыспешніка, найбольш выдатнага ды дзёрзкага хобіта — няхай ніколі не выпадзе поўсць на ягоных нагах! Хвала і пашана ягонаму віну і элю! — ён спыніўся ўдыхнуць паветра, чакаючы ветлівага адказу ад хобіта, але ж камплімент наўрад ці дайшоў да Більба, які толькі варушыў вуснамі, імкнучыся запратэставаць супраць «дзёрзкага», а найболын «прыспешніка», хаця і слова не вымавіў — такі ён быў раз'юшаны. Так што Торын працягнуў:

— Сустрэліся мы, каб абмеркаваць нашыя планы, нашыя шляхі, мэты, хітрыкі і прыстасаванні. Вельмі хутка (фактычна, перад раніцою) мы пачнем нашу доўгую вандроўку — вандроўку, з якой некаторыя з нас, а, можа, і ўсе мы (зразумела, за вы-ключэннем нашага сябра і дарадцы, найсапраўднага чараўніка Гэндальфа), магчыма не вярнуцца. Безумоўна, гэта сумна. Як я разумею, наша мэта добра вядомая нам усім. Але ж для шаноўнага спадара Торбінса, і, магчыма, для аднаго ці двух маладзейшых гномаў (не памылюся, калі назаву, напрыклад, Філі і Кілі), сітуацьы на дадзены момант можа патрабаваць дакладнага тлумачэння.

Такі ўжо ў Торына быў стыль. Ён быў паважны гном. Калі б яму дазволілі, ён бы прамаўляў такім чынам да страты пры-томнасці, не сказаўшы пры гэтым нічога новага. Аднак жа яго груба перарвалі. Небарака Більба больш ужо не мог трываць. Пры словах «магчыма не вярнуцца» ён адчуў, як знутры пакрысе паўзе, набіраючы моц, лямант. Хутка лямант прарваўся вонкі — як гудок паравоза, што вылятае з тунеля. Усе гномы ўскочылі, перакуліўшы стол. Гэндальф запаліў блакітны агеньчык на канцы свайго чароўнага посаха, і ў яго няпэўным святле відаць было беднага хобіта, які стаяў на каленях на дыванку побач з камінам і дрыжэў, як халадзец на вогнішчы. Потым хобіт зваліўся ніцма на падлогу, лямантуючы: «Маланкай забіла! Маланкай забіла!» зноў і зноў. Доўгі час толькі гэта ад яго і можна было пачуць. Так што гномы паднялі яго ды паклалі на ложак у кабінеце, паставілі побач шклянку з вадой ды вярнуліся да сваіх цьмяных спраў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.