• Пожаловаться

Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2002, ISBN: 978-985-7916-41-7, категория: Фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джон Толкін Хобіт, або вандроўка туды і назад

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джон Толкін: другие книги автора


Кто написал Хобіт, або вандроўка туды і назад? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А каб іх, гномаў гэтых! — сказаў ён уголас. — Не, каб прыйсці дапамагчы!

I вось — момант — у дзвярах кухні ўжо стаяць Двалін з Балінам, і Філі з Кілі за імі, і не паспеў Більба слова вымавіць, як яны падхапілі ўсе падносы і пару невялікіх столікаў у залю і накрылі зноўку.

Гэндальф сядзеў на чале стала, трынаццаць гномаў вакол яго, а Більба прысеў на крэсліца перад агменем, шчыплючы сухарык (апетыт некуды падзеўся), і спрабаваў выглядаць абыякавым, быццам усё добра і аніякіх прыгодаў тут не здараецца. Гномы елі, пілі, гутарылі. Час ішоў. Нарэшце, яны адсунулі крэслы ад стала, і Більба пайшоў збіраць талеркі ды кубкі.

— Спадзяюся, вы ўсе застанецеся вячэраць? — спытаў ён самым ветлівым, добразычлівым тонам.

— Зразумела! — сказаў Торын. — I на потым таксама. Наўрад ці да ночы здолеем скончыць справу, для пачатку нам патрэбна трохі музыкі. А зараз — прыбраць!

Тут дванаццаць гномаў — без Торына, надта ён быў паважны, таму застаўся гутарыць з Гэндальфам, — ускочылі на ногі і разам панаставілі горы посуду. Балансуючы стосікамі талерак ды кубкаў (з пляшкай на вяршыні) у кожнай руцэ, яны ўпэўнена пашыбавалі на кухню, а хобіт ледзь не пішчэў ад жаху: «Калі ласка, не трэба, я сам!» Але ж гномы ў адказ заспявалі:

Куфель — хрэсь, талерка — дзінь!
Гні відэлец, нож папсуй!
Ды ў сцяну бутэлькай кінь!
Місак, лыжак не шкадуй!

Рэж абрусы, тлушч — на стол!
Гарлачом аб ганак — трах!
Косткі — пацуку ў падпол!
Плюх — віно па ўсіх кутах!

Чарапкі ў кацёл кідай!
Ломам іх паварушы,
На падлозе прасушы —
Ды на сметнік выграбай!

Вось дзе жахі, вось дзе страх!
Стогне Більба — «вох» ды «ах»!

Зразумела, ніякіх такіх жудасцяў яны не нарабілі, а ўсё добра прыбралі ды вычысцілі, пакуль хобіт круціўся туды і сюды па кухні, спрабуючы прасачыць, што ж яны робяць. Потым усе разам вярнуліся ў залю і пабачылі Торына: ён паклаў ногі на краты каміну і смактаў люльку. Ён выдзімаў велізарных памераў дым-ныя кольцы, і куды меўся іх накіраваць, туды яны і плылі — уверх па дымаходзе, за гадзіннік на каміне, вакол стала ці да столі, і куды б кольца не плыло, заўсёды не хапала яму хуткасці, каб уцячы ад Гэндальфа. Пых! Той выдзімаў меншае кольца дыму са сваёй кароткай глшянай люлькі, і яно праскоквала праз

Торынава кольца. Потым зелянела і вярталася да Гэндальфа, завісаючы над яго галавой. Там ужо іх вісела цэлая хмара, і ў цьмяным святле агменю выгляд Гэндальфа зрабіўся сапраўды таямнічы і чароўны. Більба ціха стаяў ды назіраў — ён любіў забаўляцца дымнымі кольцамі — і ажно пачырванеў, згадаўшы, з якім гонарам выдзімаў учора ранкам дымныя кольцы і пускаў іх па ветры за Строму.

— Зараз — музыка! — абвесціў Торын. — Нясіце інстру-менты!

Кілі і Філі рушылі да сваіх торбаў і прынеслі маленькія скрыпкі. Доры, Норы ды Оры дасталі аднекуль са сваіх світак флейты, Бамбур прыцягнуў барабан, Біфур з Бофурам таксама пайшлі і вярнуліся з кларнетамі, якія засталіся побач з ка-пелюшамі. Двалін з Балінам сказалі: «Прабачце, мы свае пакінулі на ганку!» «Захапіце і маю!» — сказаў Торын. Яны вярнуліся з віёламі, велічынёю з іх саміх, і таксама з арфай Торына, за-горнутай у зялёную тканіну. Была гэта цудоўная залатая арфа, і калі Торын крануў струны, гномы разам зайгралі так раптоўна і добра, што Більба забыўся на ўсё, быццам паплыў разам з музыкай да цьмянай зямлі над незвычайным чужым месяцам, далёка па-над Вадой, далёка-далёка ад сваёй хобіцкай нары пад Стромай.

Цемра прыйшла ў пакой цераз маленькае вакенца, што расчынялася ў схіле Стромы. Полымя ў каміне — на двары быў красавік — амаль што згасла, а гномы ўсё гралі, і цень Гэндальфа плаваў на сцяне.

Цемра запоўніла ўвесь пакой, агонь згас і згубіліся цені, але ж гномы гралі далей. I раптам, адзін за адным, яны заспявалі, глыбока і гучна, як спяваюць гномы ў нетрах сваіх старажытных пячораў. Вось урывак з іхнай песні, калі нешта можа быць падобнае да песні без музыкі:

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,
Пячораў глыбокіх і гор снегавых —
3 першым святлом пакінем мы дом
Па золата-дзіва для скарбаў сваіх

У час старажытны жылі кавалі
I цуды кавалі ў гаыбінях зямлі,
Магутныя чары, чароўныя мары
Удыхнуць у метал і каменне маглі.

Для моцных цароў, каралёў-ваяроў,
Герояў-асілкаў мінулых часоў
Зброю рабілі і здольныя былі
Свет зор захаваць на булаце мячоў.

Зоркаю срэбнай блішчэлі каралі,
Цмокавым полымем золата ззялі.
Як летуценні, сонца праменні
Ў дзівосным каменні яскрава ігралі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.