Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Більба пачаў пісаць вершы ды наведваць эльфаў, і хоць шмат хто круціў пальцам каля скроні ды казаў з жалем «бедны стары Торбінс», хоць амаль ніхто не паверыў у ягоныя расповеды, наш хобіт жыў вельмі шчасліва да канца сваіх дзён, а дзён пабачыў ён надзвычай шмат на сваім вяку.

Аднойчы восеньскім вечарам праз колькі гадоў апасля, калі Більба сядзеў у кабінеце ды пісаў мемуары — ён меў намер назваць іх «Вандроўка туды ды назад, альбо Хобіцкая вакацыя» — пазванілі ў дзверы. Гэта з'явіліся Гэндальф з гномам, а гном быў ніхто іншы, як Балін.

— Заходзьце! Заходзьце! — сказаў Більба, і хутка ўсе паселі ў фатэлі перад агменем. Калі Балін заўважыў, што камізэлька спадара Торбінса трошачку больш каштоўная (трэба сказаць, яе гузікі былі з сапраўднага золата), то Більба, у сваю чаргу, адзначыў, што Балінава барада адметна падоўжылася, а папругу аздаблялі вельмі каштоўныя камяні.

Зразумела, гаворка пайшла пра рэчы былыя, пра супольныя прыгоды, і Більба запытаў, як ідуць справы ў землях вакол Гары. Здавалася, вельмі добра ідуць. Бард адбудаваў горад у даліне, да яго далучыліся людзі з Возера, з Поўдня і Захаду, даліну зноў абрабілі ды засеялі, і ранейшую пустэчу цяпер было не пазнаць. Увесну паўсюль спявалі птушкі, усё квітнела, а ўвосень збіралі багатыя ўраджаі ды святкавалі, ад душы весяліліся ды гулялі. Адбудавалі і Азёрны Горад, ён стаў багацейшым за ранейшы, заможнасць ягоная хутка расла, бо шмат тавараў везлі ўверх і ўніз па Струмяніцы. Добрае сяброўства паміж эльфамі, людзьмі ды гномамі ўсталявалася там.

А вось стары Бурмістр скончыў дрэнна. Бард даў яму шмат золата, каб той дапамог людзям з Возера, але ж Бурмістр быў таго чалавечага кшталту, што надзвычай лёгка чапляе цмокаву хваробу. Вось і захварэў на яе, ды збег у Пустэчу, прыхапіўшы большасць золата, а там памёр з голаду, пакінуты прыспешнікамі.

— Новы Бурмістр мудрэйшы, — сказаў Балін, — і вельмі папулярны, бо, зразумела, менавіта ён лічыцца галоўнай крыніцай гарадской заможнасці. Людзі там складаюць песні, у якіх гаво-рыцца, што ў ягоны час сапраўды рэкі пацяклі золатам.

— Так што прадказанні старых песень усё ж такі пэўным чынам спраўдзіліся!? — здзівіўся Більба.

— Вядома! — сказаў Гэндальф. — А чаму не? Ты ж не станеш сумнявацца ў старых прадказаннях ад таго, што сам дапамог ім стаць праўдай? Ты ж, спадзяюся, не лічыш, што ўсе твае прыгоды, хітрыкі ды ўцёкі адбыліся проста дзякуючы чыстаму шанцаванню дзеля твайго ўласнага шчасця? Добры ты спадар, Більба Торбінс, і надта мне падабаешся, але ж ты ўсяго толькі вельмі маленькая постаць у неабсяжным Сусвеце!

— Ну і ладачкі! — сказаў Більба, рассмяяўся ды працягнуў чараўніку скрынку з тытунём.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x