Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жудасная была бойка. Самая жахлівая з Більбавых прыгодаў, самая непрыемная і агідная да таго ж. А калі прайшоў час першых цяжкіх успамінаў — дык тая, якую І ўспамінаў часцей за ўсё, і ганарыўся больш за ўсё, хоць і ролю там адыграў невялікую. Я б нават сказаў, аніякай увогуле, бо ў самым пачатку насунуў пярсцёнак на палец ды знік — калі не ад небяспекі, дык з вачэй. Пярсцёнак такога кшталту ад гоблінскай атакі не абароніць, ані стрэлаў не спыніць, ані дратоў, якія паўсюль так і лётаюць. Але ў час знесці ногі дапамагае, і аніякі асабліва жвавы ды ўцяты гоблін не абярэ тваю галаву ў якасці адмысловага матэрыялу для сечы.

Эльфы атакавалі першыя. Яны спрадвеку ненавідзелі гоб-лінаў, і нянавісць іх была падобная да халоднага, жорсткага полымя. Іх дзіды й мячы ільдзіста ззялі ў змроку — такая злосць апанавала тымі, хто гэтую зброю трымаў. Як толькі ворагі шчыльна згрувашчыліся ў даліне, эльфы абрынулі на іх залеву стрэл, і кожная блішчэла ў палёце, нібы падпаленая злым агнём. За стрэламі тысяча дзідароў рушыла з-за скалаў і атакавала. Пачаўся аглушальны гвалт. Камяні пачарнелі ад гоблінскай крыві.

Толькі гобліны ачунялі ад першага націску і спынілі рух эльфаў, як з другога боку даліны пакаціўся моцны, густы крык. Зароўшы «Морыя!» і «Дайн, Дайн!» гномы Жалезных Стромаў шалёна рушылі ўніз з іншага адгор'я з цяжкімі абухамі ў руках, а, побач з імі — Азёрныя людзі з доўгімі мячамі.

Паніка ўсчалася сярод гоблінаў. Калі яны павярнулі, каб абараніцца ад новага нападу, эльфы атакавалі яшчэ мацней. Ужо шмат гоблінаў уцякала ўздоўж ракі, каб вырвацца з пасткі, ваўкі, звар'яцеўшы, кінуліся на сваіх, раздзіралі мёртвых ды параненых. Здавалася, вось яна, перамога, але раптам з вышыні пачуўся кліч.

Гобліны перайшлі Гару, і ўжо шмат іх сабралася над Брамай, а іншыя імкнуліся ўніз, нібы рака, не звяртаючы ўвагі на тых, хто з віскатам і лямантам падаў са скалаў ды адхонаў. Гобліны намерваліся атакаваць адгор'і зверху! На кожнае вяла з Гары сцежка, і надта мала было абаронцаў, каб утрымліваць іх доўгі час. I надзея на перамогу пагасла ў сэрцах. Бо відавочна стала, што стрымалі толькі першы націск чорнай навалы.

Час ішоў. У даліне зноў сабраліся гобліны. Туды ўварваўся і атрад мацнейшых Варгаў, а з імі разам — гвардыя Больга, велізарныя гобліны са сталёвымі ятаганамі. Сапраўдная цемра агарнула зацягнутыя хмарамі нябёсы, а кажаны ўсё кружлялі над галовамі людзей і эльфаў або, нібы вампіры, смакталі кроў параненых і забітых. Цяпер Бард цяжка біўся, каб абараніць усходняе адгор'е, і павольна, крок за крокам, адступаў. Эльфійскія ўладары біліся побач са сваім каралём, прыціснутыя да вартавога паста на Крумкачовай Строме, на паўднёвым адгор'і.

Знянацку пачуўся моцны крык, і ад Брамы данёсся гук трубы. Торын, на якога ўсе забыліся! Частка сцяны, якую рушылі рычагамі, павалілася з пляскатам у возера. 3-за яе скочыў Кароль-Пад-Гарой, і ягоныя прыспешнікі рушылі за ім. Цяпер не было на іх ані плашчоў, ані капелюшоў, браня іх ззяла, і чырвоным агнём свяціліся іх вочы. У змроку магутны Торын Дубатарч блішчэў нібы золата на пахавальным вогнішчы.

Зверху на іх пачалі кідаць каменні, але гномы ўпарта рушылі, дабеглі да вадаспаду і кінуліся ў бойку. Ваўкі і вершнікі падалі ці ўцякалі перад імі. Торынава сякера біла ворагаў нібы пярун, і, здавалася, нічога не магло спыніць ані яго, ані яе.

— Да мяне! Да мяне! Эльфы і людзі! Да мя'не, мая кроў! — закрычаў ён, і голас ягоны загучаў нібы горн у даліне.

Усе гномы з Дайнам разам, нават не шыхтом, а паасобку, рушылі наперад. Разам з імі атакавала і шмат людзей з Возера, бо Бард не здолеў іх затрымаць, а з іншага боку спусцілася шмат эльфаў-дзідароў. Зноў паніка завалодала гоблінамі, густа падалі трупы, пакуль уся даліна не пакрылася іх чорнымі мярзотнымі кучамі. Варгі разбегліся, і Торын урубіўся ў шэраг целаахоўнікаў Больга. Але прабіць яго не здолеў.

Ужо за ім сярод мёртвых гоблінаў ляжала шмат людзей ды гномаў, і шмат эльфаў, якія маглі б яшчэ доўгія вякі весела жыць у сваіх лясах. Даліна пашыралася, і ціск атакі слабеў. Надта мала было ваяроў. Ніхто не вартаваў флангаў. Хутка тыя, хто атакаваў, ператварыліся ў тых, каго атакавалі, вакол іх самкнулася пакуль яшчэ шырокае кола юблінаў ды ваўкоў, якія сабраліся зноўку. 3 выццём і віскам гвардыя Болыа рушыла на іх шэрагі, нібы марская хваля на сцены з пяску. Сябры не маглі дапамагчы, бо з Гары атакавалі з падвойнай сілай, і з кожнага боку людзі і эльфы павольна адступалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x