— Цябе клічуць!
I разам з хобітам зайшоў у намёт.
— Прывітанне табе, Торын! — сказаў ён. — Я прывёў яго.
У намёце ляжаў Торын Дубатарч, цяжка, шмат разоў паранены. Ягоная пабітая браня ды вызубленая сякера валяліся на падлозе. Калі падышоў Більба, Торын узняў вочы.
— Бывай, добры хобіт, — сказаў ён. — Я адыходжу ў залі чакання, каб сядзець побач з маімі бацькамі, пакуль свет не адно-віцца. Там, куды я іду зараз, няма патрэбы ў золаце і кляйнотах. Я пакідаю іх тут. Я хачу ўзяць назад усе свае словы, якія казаў тады, каля Брамы. I ўчынкі таксама. Я хачу, каб мы развіталіся сябрамі.
Більба, апанаваны роспаччу, схіліўся да яго, стаўшы на калена.
— Бывай, Кароль-Пад-Гарон! — сказаў ён. — Горкі канец у нашай прыгоды. I нават гарой золата яго не выправіш. Аднак я ганаруся, што прайшоў праз небяспекі і жах побач з табою — хоць я і не заслужыў таго гонару.
— Не! — сказаў Торын. — У табе больш дабрыні ды моцы, чым ты здагадваешся, жыхар далёкага добрага Захаду. I муцрасці, і мужнасці ў адпаведнай долі. Калі б большасць з нас шанавала добрую ежу, смех ды песні вышэй ад золата, прыям-ней было б на свеце. Але ж, вясёлы свет ці змрочны, я павінен яго пакінуць. Бывай!
Тады Більба пайшоў прэч, самотны, потым сеў, захінуўшыся ў коўдру і, паверыце вы ці не, плакаў, пакуль вочы не пачырванелі, а голас не ахрып. Добрая ён быў душа. 1 сапраўды, доўгі час прайшоў, пакуль ён сабраўся з сіламі хоць трошачкі пажартаваць.
— Пашанцавала, — сказаў нарэшце ён сам сабе, — што я прачнуўся менавіта ў патрэбны час. Зразумела, лепей бы Торын застаўся жывы. Аднак і тое добра, што добра развіталіся. Дурань ты, Більба Торбінс, дарэмнаты заварыў кашу з каменем, усё роўна бойка здарыяася, хоць ты і намагаўся ўсё ўлагодзіць. Але наўрад ці варта сябе абвінавачваць.
Пра ўсё, што здарылася падчас непрытомнасці, Більба даведаўся пазней. Але больш засмуціўся, чым узрадаваўся. Цяпер ён адчуваў толькі стому ад сваёй прыгоды і жадаў адзінага — хутчэй дахаты. Аднак жаданне спраўдзілася не адразу, таму ў мяне ёсць час распавесці вам пра здарэнні. Арлы даўно падазравалі пра гоблінскія намеры і зборы, бо небяспечны рух цалкам схаваць ад іх вачэй было цяжка. Так што арлы таксама сабраліся ў вялікай колькасці на чале з Гаспадаром Арлоў з Туманных Гор і, здалёк адчуўшы вялікую бойку, ураганам прынесліся да Гары — і своечасова! Менавіта яны выбілі гоблінаў з горных схілаў, паскідаўшы іх з адхонаў ці загнаўшы, ля-мантоўных ды ашалелых, акурат да абаронцаў Гары. Хутка арлы цалкам вызвалілі Гару, і людзі з эльфамі змаглі далучыцца да бойкі ў даліне.
Але нават з арламі іх было значна менш за гоблінаў. I тут, у апошнюю адчайную хвіліну з'явіўся Беарн — ніхто не ведае, як і адкуль. З'явіўся ён адзін, у выглядзе мядзведзя, і здавалася, у шаленстве сваім вырас да памераў веліканскіх.
Роў ягоны гучаў як гром, ён раскідваў гоблінаў з ваўкамі са свайго шляху нібы пер'е ды салому. Ударыў ён у тыл гоблінскаму войску і праламіўся праз яго нібы таран. Гномы змагаліся з апошніх сілаў побач са сваімі гаспадарамі на невысокім круглым пагорку. Там Беарн спыніўся, падхапіў Торына, які ляжаў паранены мноствам дзідаў, ды вынес яго з бойкі.
Беарн хутка вярнуўся. Шаленства ягонае падвоілася, зда-валася, аніякая зброя не можа яму пашкодзіць, і ніхто не здольны спыніць яго. Ён раскідаў гвардыю, сцягнуў на зямлю самога Больга ды раздушыў яго. Тады роспач завалодала гоблінамі, яны пачалі разбягацца ва ўсіх напрамках. Убачыўшы гэта, гномы ды людзі з эльфамі адчулі новую надзею, стома пакінула іх, яны кінуліся наўздагон, і не шмат ворагаў уцякло. Мноства загналі ў Струмяніцу, а на тых, хто пабег да поўдня ці захаду, палявалі ў балотах уздоўж Лясной Ракі. На ўзбярэжжы большасць гоблінаў і загінула. А тых, хто дабраўся да межаў каралеўства эльфаў, забілі там, ці загналі паміраць у змрочныя, глухія глыбіні Ліхалесся. У песнях спяваюць, што тры чвэрці гоблінскіх ваяроў Поўначы загінула ў той дзень, і доўгія гады пасля таго ў гарах было спа-койна.
Перамога стала відавочнай перад надыходам ночы, але пад-час вяртання Більба ў лагер пагоня доўжылася на ўсю моц. У даліне, акрамя найбольш цяжка параненых, амаль нікога не засталося.
— Дзе ж арлы? — спытаў хобіт Гэндальфа ўвечары, лежачы ў цёплым кутку загорнуты ў кучу коўдраў.
— Некаторыя палююць, — сказаў чараўнік, — але большасць вярнулася да сваіх гнёздаў. Застацца тут яны не пажадалі, выле-целі з першымі промнямі сонца. Дайн узнагародзіў іх правадыра золатам і пакляўся ў вечным сяброўстве.
Читать дальше