У глыбокім смутку пазіраў на ўсё гэтае Більба. Стаяў ён сярод эльфаў на Крумкачовай Строме, часткова таму, што адсюль было лягчэй уцячы, а часткова (тое казала ягоная Хватаўская частка) таму, што, калі б надышоў час апошняй, адчайнай бойкі, хобіт наш жадаў бы абараняць Караля Эльфаў. Скажу, што і Гэндальф таксама быў там, сядзеў на зямлі ў задуменні. Верагодна, таваў на сканчэнне нейкі чароўны выбух.
I, здавалася, канец ужо непадалёк. «Хутка, — падумаў Більба, — гоблшы зоймуць браму, а нас усіх пераб'юць ці згоняць уніз ды возьмуць у палон. Ну, нават плакаць хочацца. Праз столькі прайшоўшы — так скончыць. Па мне, то лепей бы стары Драк застаўся жывы на гэтых нікчэмных скарбах, бо ўсё дастанецца клятым чорным пачварам, каб іх! Стары небарака Бамбур, і Балін, і Філі, і Кілі, і астатнія… дрэнна скончылася ўсё, дрэнна. I Бард, і людзі з Возера, і вясёлыя эльфы… Няшчасны я! Чуў я песні пра паразы, пра ваяроў, якія змагаліся да апошняга і загінулі, не страціўшы гонару. Нібы параза можа быць славутай і шляхетнай. Здаецца, анічога няма тут славутага, непрыемна толькі, калі не сказаць горш. Жадаў бы я быць як мага далей адсюль».
Тым часам вецер раздзёр хмары, і з Захаду прабілася чырвонае святло. Раптоўнае святло прымусілаБільбапавярнуцца ды зірнуць угору. I закрычаць уголас: з таго, што ён убачыў, аж сэрца скочыла ў грудзёх — цёмныя постаці, маленькія, але велічныя ў промнях вечаровага сонца.
— Арлы! Арлы! — закрычаў ён. — Арлы прыляцелі!
Більбавы вочы рэдка памыляліся. Шэраг за шэрагам, разам з ветрам ляцела вялікая колькасць арлоў. Напэўна, яны сабраліся з усіх гняздоўяў Поўначы.
— Арлы! Арлы! — крычаў Більба і танчыў, і махаў рукамі.
Хоць эльфы і не бачылі яго, дык, напэўна ж, пачулі. Хутка яны падхапілі крык, і той панёсся па даліне. Шмат здзіўленых вачэй зірнула ўверх, хоць убачыць птушак можна было толькі з паўднёвага адгор'я Гары.
— Арлы! — закрычаў Більба яшчэ раз, але ў гэты момант камень, які шпурнулі зверху, цяжка ўдарыў па ягоным шаломе. Більба паваліўся на зямлю, і яго агарнула цемра.
Калі Більба апрытомнеў, то пабачыў, што ляжыць на пляскатых халодных камянях Крумкачовай Стромы, і побач — зусім нікога. Празрыстыя, халодныя нябёсы былі над ім. Беднага хобіта калаціла, змёрз ён жудасна, але галава палала агнём.
— Дык што ж здарылася? — спытаў ён у сябе. — У любым выпадку, да ліку памерлых герояў я пакуль не належу. Аднак перайсці да такога становішча, здаецца мне, час і магчымасць яшчэ ёсць.
Ён сеў, скрывіўшыся ад болю. У даліне жывых гоблінаў бачна не было. Праз пэўны час у галаве трошачкі праяснілася, і ён заўважыў эльфаў, якія хадзілі ніжэй, каля скал. Хобіт пацёр вочы. Відавочна, непадалёк на раўніне яшчэ стаяў лагер, і, калі вочы не падманвалі, нехта хадзіў да Брамы і ад яе. Гномы зацята раз-біралі рэшткі сцяны. I над усім панаваў смяротны спакой. Ані крыкаў, ані водгулля песень. Здавалася, туга павісла ў паветры.
— Перамога, у рэшце рэшт! — выгукнуў хобіт. — I невясёлая ж тое, здаецца, справа.
Раптам ён заўважыў чалавека, які ўскараскаўся на Строму і скіроўваўся да яго.
— Гэй, прывітанне! — паклікаў хобіт дрыготкім голасам. — Прывітанне! Якія навіны?
— Чый там голас чуецца сярод камення? — сказаў чалавек, спыніўшыся ды ўзіраючыся некуды над Більбавай галавой. Тут Більба ўспомніў пра пярсцёнак!
— Вох, такія, значыць, справы! — сказаў ён сабе. — I нябачнасць мае свае недахопы. Інакш, можа быць, ноч я правёў бы прыемна на цёплым ды мяккім ложку.
— Гэта я, Більба Торбінс, кампаньён Торына! — закрычаў хобіт, паспешліва сцягваючы пярсцёнак.
— Добра, што я знайшоў цябе, — сказаў чалавек і крочыў да яго. — Мы доўгі час цябе шукалі, бо ты патрэбны. Шмат народу загінула, і цябе палічылі б сярод забітых, калі б не Гэндальф. Ён казаў, што апошні раз твой голас чулі менавіта тут. Мяне паслалі, каб я пры канцы сюды зазірнуў. Ты цяжка паранены?
— Здаецца, не, толькі атрымаў моцны ўдар па галаве, — сказаў Більба. — А паколькі меў шалом ды даволі цвёрды чэрап, абышлося. А вось ногі нібы салома, зусім не трымаюць.
— Я данясу цябе да лагеру ў даліне, — сказаў чалавек і лёгка падхапіў хобіта.
Чалавек стаўся спрытным ды жвавым, праз нейкі час ён апусціў Більба перад намётам пасярод лагеру. Там стаяў Гэндальф з рукою на тальмаху. Нават чараўнік не пазбег небяспекі, а сярод войска здаровых і ўвогуле бракавала.
Гэндальф надзвычай узрадаваўся, убачыўшы Більба.
— Торбінс! — выгукнуў ён. — Неверагодна! У рэшце рэшт — жывы! Я нават здзіўляцца пачаў, ці не пакінула цябе твая ўдача! Цяжкія былі нашы справы, дрэнныя, ледзь не гібельныя. Але пра тое — пазней. Зараз жа — заходзь! — дадаў ён больш сувора.
Читать дальше