Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«На гэты раз дакладна Гэндальф», — падумаў хобіт, спя-шаючыся да дзвярэй. Але ж не. З'явіліся яшчэ два гномы, абодва з блакітнымі капелюшамі, срэбнымі паясамі ды жоўтымі бародамі, і кожны з іх нёс мех з інструментамі ды рыдлёўку. Яны таксама зайшлі ў нару, як толькі дзверы адчыніліся, — Більба ўжо амаль не здзівіўся.

— Што я магу для вас зрабіць, шаноўныя гномы? — спытаў ён.

— Кілі да вашых паслуг, — сказаў адзін з іх. — I Філі, — дадаў другі, і яны, зняўшы капелюшы, пакланіліся.

— Більба, пакорлівы служка ваш і вашай сям'і, — адказаў Більба, нарэшце ўспомніўшы пра ветлівасць.

— Я бачу, Балін і Двалін ужо тут, — сказаў Кілі. — Пойдзем жа і мы да натоўпу.

«Натоўпу! — падумаў спадар Торбінс. — Не падабаецца мне, як гэта гучыць. Лепш сесці спакойна, абмеркаваць усё хвілінку-другую, ды глынуць чаго-небудзь». Глынуць ён паспеў толькі раз, у кутку, калі чатыры гномы паселі за стол ды завялі гутарку пра шахты, золата ды непрыемнасці з гоблінамі, пачварствы цмокаў і яшчэ пра мноства рэчаў, якія ён не разумеў, дый разумець не жадаў, бо занадта патыхала ад іх прыгодамі. I тут «дзінь-дзень-бум-дзень» — дзвярны званочак загучаў зноў, быццам нейкае шкадлівае хабіцяня спрабавала адарваць яго цалкам.

— Нехта за дзвярыма, — сказаў хобіт, міргаючы.

— Чацвёра, мяркуючы па звоне, — сказаў Філі, — мы бачылі, яны ішлі следам за намі.

Небарака хобіт сеў на крэсліца ў залі, падпёршы галаву рукамі, і ціха спытаў сябе, за што ж гэта яму такое, і што робіцца, і што будзе рабіцца, і ці застануцца яны ўсе да вячэры. Потым званочак зазваніў наймацней, і хобіту давялося падбегчы да дзвярэй. За імі стаялі не чацвёра — ПЯЦЁРА! Звалі іх Доры, Норы, Оры, Ойн ды Глойн, і вельмі хутка два фіялетавыя, шэры, руды і белы капелюшы віселі на цвічках, а гномы, засунуўшы шырокія далоні за залатыя і срэбныя паясы, рашуча крочылі да астатніх. Атрымаўся амаль натоўп. Нехта патрабаваў элю, нехта портэру, адзін — кавы, і ўсе разам — кексаў, так што хобіт нейкі час быў цалкам заняты.

Вялікі гарлач з кавай якраз паставілі на агмень, ды кексы паспелі скончыцца, і гаомы ўжо прыняліся за булкі з масяам, калі пачуўся вельмі моцны грукат. Нехта не званіў, а калаціў па цудоўных зялёных хобітавых дзвярах. Тарабаніў на ўсю моц палкай!

Більба кінуўся да дзвярэй, вельмі раззлаваны, цалкам ашалелы ды збіты з тропу — такой непрыемнай серады ён і прыгадаць не мог. Хобіт штуршком адчыніў дзверы, і ўсе разам паваліліся ў нару адзін на аднаго. Ззаду стаяў Гэндальф, абапёршыся на свой посах, і рагатаў. Ён зрабіў здаравенную вышчарбіну на некалі цудоўных дзвярах, а разам і дашчэнту знішчыў таямнічы знак, які паставіў на іх учорашняй раніцай.

— Асцярожна, асцярожна, — сказаў ён, — не зусім гэта падобна да цябе, прымусіць сяброў чакаць на ганку, а потым адчыніць дзверы, быццам пастку! Дазволь мне прадставіць табе Біфура, Бафура, Бамбура і, асабліва, Торына!

— Да вашых паслуг! — сказалі Біфур, Бафур і Бамбур, стаўшы ў шэраг.

Потым яны павесілі на цвічкі два жоўтыя капелюшы і светла-зялёны, а таксама нябесна-блакітны з доўгім срэбным кутасом. Апошні належаў Торыну, дужа паважнаму гному, па праўдзе, нікому іншаму, як самому знакамітаму Торыну Дубатарчу. Ён зусім не быў задаволены тым, што на яго пападалі астатнія гномы, асабліва непрыстойна тоўсты ды цяжкі Бафур. Торын і паводзіў сябе надта паважна, і нічога не казаў пра «паслугі», але ж бедны спадар Торбінс столькіразоў паўтарыў «прашу прабачэння», што, нарэшце, гном прабурчаў: «не варта клопату», і скончыў крыўдзіцца.

— Ну, цяпер усе на месцы, — сказаў Гэндальф, зірнуўшы на шэраг з трынаццаці капелюшоў — найлепшых святочных капелюшоў — і свой побач з імі. — Добрая кампанія! Спадзяюся, для тых, хто спазніўся, тут знойдзецца што-кольвечы пад-сілкавацца ды выпіць! Што гэта? Гарбата? Не, дзякуй вялікі. Мне крыху чырвонага вінца, калі ласка.

— I мне, — сказаў Торын.

— Ды малінавага сочыва, ды пірог з яблыкамі, — сказаў Біфур.

— Ды пірог з вантрабянкай, ды сыр, — сказаў Бафур.

— Ды пірог са свінінай, ды салату, — сказаў Бамбур.

— Ды яшчэ кексаў — элю — і кавы, калі не цяжка, — закрычалі астатнія.

Калі хобіт пакульгаў да кладовак, Гэндальф крыкнуў наўздагон:

— Спадар мой ласкавы, і яечню з пары яек для мяне, калі ласка! Ды яшчэ прыхапі з сабой трохі халоднага кураняці, ды разнасолаў!

«Вы толькі паглядзіце, здаецца, яны ведаюць, што ў маіх кладоўках, лепш за мяне!» — падумаў спадар Торбінс, які адчуваў сябе зусім збянтэжана, і занепакоіўся, што найгоршая з магчымых прыгодаў здарацца з ім ужо пачала, завітаўшы проста ў хату. Калі ён, нарэшце, адшукаў усе бутэлькі, і талеркі, і нажы, і відэльцы, і кубкі, і сподкі, і лыжкі, і процьму іншых рэчаў, ён зусім задыхаўся, пачырванеў і раззлаваўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x