• Пожаловаться

Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2002, ISBN: 978-985-7916-41-7, категория: Фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джон Толкін Хобіт, або вандроўка туды і назад

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джон Толкін: другие книги автора


Кто написал Хобіт, або вандроўка туды і назад? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак жа нейкім цудам аднойчы дзівоснай раніцай шмат часу таму, калі свет быў менш шумны і больш зялёны, калі хобіты былі ў шматлікасці ды росквіце, а Більба Торбінс стаяў на ганку ды смактаў неверагодных памераў драўляную люльку, якая даставала амаль да пальцаў на нагах (поўсць на іх была ахайна прычасаная), — прыйшоў Гэндальф. Гэндальф! Калі б вы толькі ведалі чвэрць таго, што чуў пра яго я, а я чуў толькі малую частку таго, што пра яго варта было б чуць, вы б адразу падрыхтаваліся да любых надзвычайных падзеяў. Прыгоды ды цуды здараліся ў любым месцы, дзе ён знаходзіўся, самым неверагодным чынам. Не быў ён каля Стромы даўным-даўно, напэўна, ажно з часоў смерці Старога Хвата, і хобіты ўжо паспелі забыцца, як ён выглядае. Жыў ён далёка адсюль, недзе за Вадой-ля-Стромы, займаўся нейкімі сваімі таямнічымі справамі з дзён, калі ўсе дарослыя цяпер хобіты яшчэ ў калысках ляжалі.

Але ж бесклапотны Більба бачыў гэтай раніцай толькі старога чалавека з посахам. Чалавек меў высокі, з вострым верхам блакітны капялюш, доўгі шэры плашч, срэбнага колеру шалік, паверх якога вісела доўгая, ніжэй за пояс, сівая барада, а таксама вялізныя чорныя боты.

— Добры дзень, — сказаў Більба, таму што дзень і насамрэч быў добры. Ззяла сонца, маладая сакавітая трава зіхацела, нібы смарагд. Аднак Гэндальф запытальна зірнуў на хобіта з-пад доўгіх густых броваў, якія былі ледзь не даўжэй за крысо капелюша.

— Што гэта значыць? — спытаў ён. — Ты жадаеш мне добрага дня? Ці, магчыма, паведамляеш, што дзень добры, хачу я таго ці не, альбо ты адчуваеш сябе добра гэтым днём, альбо зычыш дню быць добрым?

— Усё разам, — сказаў Більба, — дзень сапраўды вельмі добры, асабліва для люлькі тытуньку па-за дзвярыма хаты. Калі маеце люльку, сядайце, пачастую вас тытунём. Куды спяшацца, увесь дзень наперадзе.

I Більба сеў на ўслончык пры дзвярах, закінуў нагу за нагу ды выпусціў цудоўнае шэрае кольца дыму, якое роўненька ўзнялося ды паплыло за Строму.

— Нядрэнна, — сказаў Гэндальф, — але ж я не маю часу пускаць дым гэтай раніцай. Я шукаю асобу для прыгоды, што збіраюся хутка пачаць, а героя адшукаць нялёгка.

— Вядома — у нашых краях! Мы — народ спакойны, просты, аніякія авантуры ды прыгоды нам не патрэбныя. На другі абед з-за іх можна спазніцца, калі не горш! Не ведаю, што людзі знаходзяць у авантурах? — прамовіў наш Більба, сунуў пальцы за шлейкі ды выпусціў яшчэ адно, нават большае кольца дыму.

Потым ён дастаў сваю ранішнюю пошту і пачаў чытаць, быццам побач і не было Гэндальфа. Хобіт ужо вырашыў, што Гэндальф — не тая асоба, з якой ён хацеў бы мець справу, і чакаў, каб той хутчэй сышоў. Аднак стары не крануўся з месца. Ён стаяў, абапёршыся на посах, і моўчкі паглядаў на Більба, пакуль той не адчуў сябе крыху няёмка і нават пакрыўджана.

— Добры дзень! — сказаў ён у рэшце рэшт. — Нам тут не патрэбныя аніякія прыгоды, вялікі дзякуй! Папытайцеся за Стромай ці, магчыма, за Вадой-ля-Стромы.

Гэтым наш хобіт хацеў давесці, што гутарка скончылася.

— Колькі ж гатункаў у твайго «добрага дня»! — сказаў Гэндальф. — Зараз, напрыклад, гэта значыць, што мне лепей сысці, і тым лепей, чым хутчэй.

— Не, не, не, шаноўны пане, што вы! Але ж я не ведаю вашага прозвішча…

— Так, так, шаноўны пане! Але ж я ведаю тваё, спадар Більба Торбінс! Як і ты маё, хоць і не памятаеш, што яно належыць мне! Я — Гэндальф, і Гэндальф — гэта я! Уявіць сабе, што дажыву да часу, калі сын Беладоны Хват будзе адчапляцца ад мяне «добрым днём», быццам я гузікі прадаю!

— Гэндальф! Гэндальф! Бацюхны! Той самы вандроўны чараўнік, які даў Старому Хвату пару цудоўных дыямантавых спражак, якія самі сабою зашчапляліся і не расшпільваліся, пакуль ім не загадаеш! Той самы, які заўсёды распавядаў такія цудоўныя гісторыі пра цмокаў, гоблінаў ды веліканаў, пра ўратаваных прынцэс ды нечаканае шчасце сыноў бедных удоваў! Той самы, хто ствараў такія незвычайныя феерверкі! Я памятаю іх! Яны ўзнімаліся, як вялізныя лілеі, львіны зеў ды гіяцынты! Магчыма, вы ўжо адзначылі, што Більба быў не такой празаічнай натурай, якой лічыў сябе, і што яму вельмі падабаліся кветкі.

Няўжо той самы Гэндальф, з-за якога такая колькасць добрых хлапцоў і дзяўчат сышлі невядома куды, шукаючы дурных прыгодаў! Абы-якіх — ад лазання па дрэвах да вандровак у пазаэльфаўскія краіны! Свет мой родны, і было жыццё ў той час … я меў на ўвазе, здольныя ж вы былі паставіць усё ў нашых мясцінах з ног на галаву. Прашу прабачэння, я і падумаць не мог, што вы яшчэ… пры справах.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.