Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лічым залішнім турбаваць Ваш каштоўны адпачынак, таму мы распачалі пэўныя крокі па падрыхтоўцы і будзем чакаць Вашамосць у шынку «Зялёны Цмок», Прырэчча, дакладна аб 11.00 раніцы. Верым, што Вы будзеце пунктуальным.

3 вялікай пашанай,

Вашыя

Торын&Кампанія».

— Так што ў цябе дзесяць хвілін. Давядзецца бегчы, — сказаў Гэндальф.

— Але… — сказаў Більба.

— Няма часу, — сказаў чараўнік.

— Але… — сказаў Більба зноў.

— I для гэтага няма! Бяжы!

Да сканчэння сваіх дзён Більба так і не ўспомніў, як жа ён апынуўся на двары без капелюша, кіёчка ці грошай, без усяго, што звычайна браў з сабой, пакінуўшы другі сняданак напалову цэлым, а посуд пасля першага — зусім нямытым. Усунуўшы ключы ў руку Гэндальфа, хобіт памчаўся так хутка, як толькі валасатыя ногі здолелі несці яго па прысадах, за вялікі млын, за раку і яшчэ потым мілю ці больш.

Ён надта задыхаўся, дабегшы нарэшце да Прырэчча, як толькі-толькі прабіла адзінаццаць, і тут заўважыў, што не ўзяў з сабой насоўкі!

— Брава! — сказаў Балін, які стаяў у дзвярах шынка ў чакан-ні яго.

Тут з-за павароту вясковай дарогі паказаліся астатнія. Лны ехалі на поні, і кожны поні быў проста завалены разнастайнымі пакункамі, валізамі, торбамі ды скрынкамі. Быў побач з імі і зусім маленькі поні, відавочна, для Більба.

— Сядайце абодва, ды едзем! — сказаў Торын.

— Прашу прабачэння, — сказаў Більба, — на вялікі жаль, я без капелюша і пакінуў дома насоўкі, дый грошы таксама. Я атрымаў ваш ліст, калі быць дакладным, у 10:45.

— Не трэба быць дакладным, — сказаў Торын, — і хвалявацца не трэба! Вам давядзецца абыходзіцца без насовак і шмат чаго іншага, пакуль падарожжа не скончыцца. Што датычыць капелюша, у маім багажы ёсць запасныя капялюш і плашч.

Вось так вандроўка і пачалася, верхам на гружаных поні адной цудоўнай раніцай акурат перад траўнем. Більба апрануў цёмна-зялёны капялюш (з парай-другой плямаў з-за дрэннага надвор'я) ды такі ж плашч, пазычаныя ў Торына. Яны былі ддя хобіта вялікія. і выгладаў ён камічна. Што б ягоны бацька Банга падумаў пра яі о, я не рызыкну нават і ўявіць. Адзіным суцяшэннем было тое, Ішо прыняць Більба за гнома было немагчыма — барады няма.

Ехалі яны не надта доўга, калі з'явіўся Гэндальф верхам на прыгожым белым кані. Ён прывёз з сабою мноства насовак, а таксама більбаву люльку ды тытунь. Пасля таго кампанія рушыла даволі весела і гутарыла, і распавядала гісторыі, і спявала песні ўвесь дзень (зразумела, спыняючыся падсілкавацца). Гэта рабілася не так часта, як Більба хацелася б, але ж ён адчуў, што прыгоды, урэшце, не такая ўжо дрэнная справа.

Спачатку яны праязджалі хобіцкія землі, край добра да-гледжаны, населены народам гаспадарлівым ды сумленным, з гасцінцамі, з шынкамі пры іх, сустракалі фермераў ды зрэдку гномаў, якія спяшаліся па сваіх справах. Потым трапілі ў край, дзе народ размаўляў не зусім зразумела і спяваў песні, якіх Більба ніколі не чуў. Потым яны заехалі далёка ў Запустэчу, дзе ні шынкоў не было, ні людзей не засталося і дарогі паступова пагаршаліся. Непадалёк наперадзе замаячылі змрочныя, цьмяныя ад дрэў пагоркі, уздымаючыся ўсё вышэй ды вышэй. На некаторых віднеліся старью вежы ды замкі нядобрага выгляду, быццам пабудаваныя людзьмі непрыемнымі і дрэннымі. Усё здавалася змрочным, і надвор'е пагоршылася. Большую частку падарожжа яно было такім добрым, якім толькі можа быць у траўні, лават у чароўных гісторыях, а тут раптам зрабілася халодна і мокра. У Запустэчы спыняліся на ноч дзе давядзецца, абы суха было.

«Уявіць толькі, хутка чэрвень», — бурчаў Більба, плёскаючы за астатнімі па вельмі бруднай дарозе. Часу было за пяць гадзін, дождж ліў увесь дзень, капялюш не абараняўвачэй ад вады, плашч набрыняў вадой, поні стаміўся і спатыкаўся ледзь не аб кожны камень, астатнія ехалі панура і размаўляць жадання не мелі. «Я ўпэўнены, што вада пратачылася і да сухой вопраткі, і ў мяшкі з ежай, — думаў Більба. — Трасца на гэтае ўзломніцтва і ўсё з ім разам! Быў бы я цяпер дома, у сваёй норцы перад агменем, побач з чайнікам, які ледзь пачаў свістаць!» Мроіў ён пра гэта, трэба заўважыць, не апошнім разам.

Гномы ўсё ехалі ды ехалі, не азіраючыся і на хобіта ўвагі не звяртаючы. Напэўна, недзе за шэрымі аблокамі села сонца, пачало цямнець. Яны спусціліся ў глыбокую даліну, на дне якой цякла рака. Узняўся вецер, і прыбярэжныя вербы згіналіся і шамацелі. Рака, набрынялая ад дажджу, імкліва неслася з паўночных гор. На шчасце, дарога вывела на стары каменны мост.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x