Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гоблінам Морыі мы адплацілі, — сказаў Торын, — зара^ чарга Некраманта.

— Не трэба глупстваў! Ён — вораг, якога не адолець усім гномам разам, калі б і магчыма было склікаць іх з усіх чатырох канцоў свету. Твой бацька жадаў толькі, каб мапа дайшла да цябе, ты яе прачытаў і выкарыстаў ключ. Цмок ды Гара — больш чым дастатковая праца для цябе!

— Слухайце, слухайце! — сказаў Більба, і выпадкова зрабіў гэта даволі голасна.

— Слухаць што? — спыталі ўсе, хутка павярнуўшыся да яго. I ён быў так усхваляваны, што адказаў: «Слухайце ўсе, што я скажу!»

— Што? — спыталі яны.

— Вось, трэба сказаць, што вы павінны рушыць на Усход, і паглядзець на месцы. У рэшце рэшт, ёсць гэтыя Бакавыя Дзверы, і цмокі павінны калі-небудзь спаць, я б так сказаў. А калі сядзець на ганку пэўны час, дык абавязкова што-небудзь ды прыйдзе ў галаву. I яшчэ, ці не здаецца вам, што для аднае начы мы размаўлялі ўжо даволі доўга, калі вы разумееце, пра што я. Як наконт ложка, каб зранку ў дарогу ды ўсялякае такое? Перад тым, як вы адыдзеце, я б вам згатаваў добры сняданак.

— Перад тым, як мы адыдзем, — сказаў Торын. — Ці ж вы не ўзломшчык? Ці сядзець на ганку не вашая праца, не кажучы пра дзверы і тое, што за імі? Аднак наконт ложка і снедання — я цалкам згодны. Перад дарогай я люблю яечню з шасці яек з вяндлінай, а яйкі добра прасмажаныя, не вадкія ўсярэдзіне і ні ў якім разе не парушаныя.

Пасля таго ўсе астатнія таксама замовілі сабе сняданак, не паклапаціўшыся нават «калі ласка» сказаць (што нямала раззлавала Більба), і ўсталі. Хобіту давялося для ўсіх знайсці месца: заняць усе гасцявыя пакоі і зрабіць ложкі на крэслах, каб парассоўваць гасцей, і лёг на свой маленькі ложак, вельмі стомлены і не тое каб надта шчаслівы. Адно ён вырашыў цвёрда: ні ў якім разе раніцою не ўставаць і не гатаваць усім і кожнаму з іх (каб ім было няладна!) сняданак. Хватаўскае ў ім паціху выпетрылася, і ён зусім ужо не быў упэўнены, што зранку рушыць у падарожжа.

Лежачы ў ложку, ён пачуў, як за сценкай, у суседнім пакоі — лепшай гасцявой спальні, Торын напявае сабе пад нос:

Да дальніх прастораў, лясоў векавых,
Пячораў глыбокіх і гор снегавых —
3 першым святлом пакінем мы дом,
Па золата-дзіва для скарбаў сваіх.

Більба заснуў з гэтым увушшу, і меў праз тое вельмі не-прыемныя сны. Прачнуўся ён значна пазней ад першага святла.

Частка 2

СМАЖАНАЯ БАРАНІНА

Більба ўскочыў і, накінуўшы вопратку, рушыў да сталоўні. Але нікога там не ўбачыў — толькі сляды багатага ды вельмі паспешнага снедання. Гармідар быў жахлівы, на кухні — горы нямытага посуду. Амаль кожная хобітава каструля, талерка ці патэльня была выкарыстаная ды запэцканая. Мыццё посуду ўяўлялася настолькі безнадзейным, што Більба прымушаны быў паверыць у існаванне ўчорашняй вечарьшкі. Але лепей бы яна была дрэнным сном. Аднак якая палёгка — ведаць, што яны ўсё зрабілі і сышлі без яго, яго нават не пабудзіўшы. («Хоць бы «дзя-куй» сказалі», — падумаў ён.) I ўсё-ткі хобіт адчуваў сябе — на ўласнае здзіўленне — крыху расчараваным.

«Не будзь дурнем, Більба Торбінс, — казаў ён сабе, — марыць пра цмокаў ды ўсялякую замежную бязглуздзіцу ў тваім веку!» Так што Більба надзеў фартух, запаліў агонь, закіпяціў ваду ды вымыў посуд. Потым ён нядрэнна паснедаў на кухні — перад тым, як прыбраць у сталоўні. Сонца ўжо зіхацела на ўсю моц, і вонкавыя дзверы былі адчыненыя, упускаючы ў дом цёплы веснавы ветрык. Більба ажно пачаў уголас насвістваць і на мінулую ноч забыўся. Ён ужо засеў за нядрэнны другі сняданак у сталоўні пры адчыненым акне, калі зайшоў Гэндальф.

— Даражэнькі мой, — сказаў ён, — і калі ж ты збіраешся ісці? Здаецца, мы дамовіліся пра выхадраніцоюі — і тут у цябе сняданак, ці як ты яго называеш, а палове на адзінаццатую! Яны пакінулі табе ліст, бо чакаць ужо не маглі.

— Які ліст? — папытаў небарака Торбінс, цалкам збянтэ-жаны.

— Зямля ды нябёсы! — сказаў Гэндальф. — Ты сам не свой гэтым ранкам — нават пыл з каміна не сцёр!

— Ну і што? Мне хапіла перамыць посуду за чатырнаццацёх!

— Калі б ты выцер пыл з каміна, ты знайшоў бы вось гэта пад гадзіннікам, — сказаў Гэндальф, працягнуўшы Більба ліст (напісаны, зразумела, на хобітавай уласнай паперы для нататак).

Вось што ён прачытаў:

«Ад Торына і Кампаніі ўзломшчыку Більба — прывітанне! Прыміце нашу сардэчную ўдзячнасць за Вашу гасціннасць і прапанову прафесійнай дапамогі, якую з вялікім задавальненнем прьшаем. Умовы: аплата па канчатковым разліку, у памеры не больш за адну чатырнаццатую агульнага здабытку (у выпадку яго наяўнасці); кампенсацыя падарожных стратаў гарантаваная ў любым выпадку; выдаткі на пахаванне нясуць астатнія кам-паньёны ці іх прадстаўнікі, калі ўзнікне неабходнасць і калі гэтае пытанне наперад не абмеркаванае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x