Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Безумоўна, гэта і прывабіла цмока. Цмокі крадуць золата і каштоўныя камяні, вы ведаеце, і ў людзей, і ў эльфаў, і ў гномаў — наагул, паўсюль, дзе толькі знойдуць, і пільнуюць усё жыццё (фактычна, вечна, калі іх не заб'юць), і ніколі не выкарыстаюць і меднага пярсцёнка. Яны добрай працы не адрозняць ад дрэннай, хоць рынкавы кошт звычайна ведаюць дакладна, а самі сабе не здольныя зрабіць анічога, нават адрамантаваць уласную рас-хлістаную луску. У тыя часы на Поўначы было шмат цмокаў, магчыма, золата стала трапляцца нячаста, гномы ці загінулі, ці збеглі на Поўдзень, і цмокавы разбурэнні і спусташэнні рабіліся ўсё страшнейшыя. Сярод цмокаў быў адзін асабліва хцівы, моцны і зламысны па прозвішчы Драк. Аднойчы ён узняўся ў паветра ды паляцеў на Поўдзень. Першым, што мы чулі, быў гук урагану, што наляцеў з Поўначы, і рыпенне соснаў на схіле Гары. Некаторыя гномы, якім пашанцавала быць знадворку (я таксама быў сярод шчасліўчыкаў — збродлівы быў хлапец, заўсёды шукаў прыгодаў, любіў бадзяжыць па наваколлі, што мне і ўратавала жыццё ў той дзень), з прыстойнай адлегласці пабачылі, як цмок, пыхаючы полымем, сеў на Гару. Потым ён пайшоў уніз па схіле. і калі дасягнуў лесу, усё навокал палала. Гэтым часам ужо ўсе званы білі і ваяры ўзброіліся. Гномы рушылі да брамы, але ж там іх цмок і чакаў. Ніхто не ўратаваўся. Рака закіпела, і Дол ахутаў туман. У тумане цмок напаў на Дол і знішчыў большую частку ваяроў — сумная гісторыя і, на жаль, звычайная для тых часоў. Пасля цмок вярнуўся да Гары, прапоўз у Галоўную Браму і абшукаў залі, калідоры, праходы і тунелі, кладоўкі, майстэрні і пакоі. Калі жывых гномаў не засталося, ён забраў усё іх багацце. Напэўна (такі ўжо ў цмокаў звычай) ён склаў усё ў вялізную кучу дзе-небудзь у самым нізе ды спіць на ім. Пазней ён панадзіўся выпаўзаць па начах з брамы і лётаць да Долу, хапаць людзей для ежы, асабліва дзяўчатаў, пакуль зусім не зруйнаваў Дол, а людзі альбо памерлі, альбо ўцяклі. Што там цяпер робіцца, не ведаю, але ж не думаю, што там нехта жыве — ва ўсялякім разе, бліжэй да Гары, за дальнім берагам Доўгага Возера.

— Тыя з нас, хто застаўся жывы (няшмат), сядзелі, сха-ваўшыся, плакалі, клялі Драка, і нечакана да нас далучыліся мае бацька і дзед з падпаленымі бародамі. Выглядалі яны вельмі змрочна, але ж амаль нічога не расказалі. Калі я спытаў, як яны ўратаваліся, то параілі мне трымаць язык за зубамі і яшчэ — што ў свой час я даведаюся. Мы пайшлі прэч і прымушаныя былі зарабляць на жыццё кавальствам, а часам нават апускаліся да вуглекапання. Але ж мы ніколі не забываліся на нашыя скарбы. I нават цяпер, калі маем тое-сёе на чорны дзень і ўжо не бядуем, — тут Торын пагладзіў залаты ланцуг на шыі, — мы ўсё роўна прагнем вярнуць іх і прынесці сваімі рукамі нашы праклёны Драку — калі здолеем.

— Я часта думаў пра ўратаванне маіх бацькі і дзеда. Цяпер бачу, што ў іх павінен быў быць уласны таемны ход, пра які ведалі толькі яны. Відавочна, яны зрабілі мапу, і я хацеў бы даведацца, як Гэндальф завалодаў ёй, калі яна павінна належаць мне, законнаму спадкаемцу.

— Я не «завалодаў» ёй. Яна была мне дадзеная, — сказаў чараўнік. — Твой дзед Трор быў забіты ў шахтах Морыі, як ты памятаеш, гоблінам Азогам.

— Так, праклён на яго імя! — сказаў Торын.

— А твой бацька Трэйн сышоў дваццаць першага красавіка, у апошні чацвер роўна сто гадоў таму, і больш ты яго не бачыў.

— Так, так, — сказаў Торын.

— Ну якраз твой бацька даў яе мне, каб я перадаў табе. Я проста выбраў адпаведны час і шлях. Так што наўрад ці ты можаш мяне абвінавачваць. Асабліва калі прымеш пад ўвагу ўсе цяжкасці, з якімі мапа мне дасталася. Калі я знайшоў твайго бацьку, ён і ўласнае імя ўспомніць не мог і твайго мне не сказаў. Так што ўвогуле мяне трэба шанаваць і быць мне ўдзячным! Вось, — сказаў ён і працягнуў мапу Торыну.

— Я не зразумеў, — сказаў Торын, і Більба адчуў, што сказаў бы тое ж самае. Дадзенае тлумачэнне неяк зусім нічога не рас-тлумачыла.

— Твой дзед, — сказаў чараўнік павольна і змрочна, — аддаў мапу сыну на захаванне перад тым, як адправіўся ў шахты Морыі. Твой бацька рушыў паспрабаваць шчасця з мапай пасля таго, як быў забіты дзед. Ён меў шмат непрыемных прыгодаў, але ж да Гары так і не дабраўся. Я знайшоў яго ў турме Некраманта. Як ён туды трапіў — не ведаю.

— Што ты там рабіў? — спытаў Торын, здрыгануўшыся, і ўсе гномы здрыгануліся разам з ім.

— Гэта вас не тычыцца. Я шукаў… рэчы, як і звычайна, і надта небяспечная і непрыемная была тая справа. Нават я, Гэндальф, ледзь уратаваўся адтуль. Я спрабаваў выратаваць твайго бацьку, але ж спазніўся. Ён страціў розум і сэнс, нічога ІІо памятаў, акрамя ключа ды мапы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x