• Пожаловаться

Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін: Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2002, ISBN: 978-985-7916-41-7, категория: Фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Джон Толкін Хобіт, або вандроўка туды і назад

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джон Толкін: другие книги автора


Кто написал Хобіт, або вандроўка туды і назад? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чырвоным адзначана, што на Гары — цмок, — сказаў Балін. — Якраз яго і так няцяжка знайсці, калі дабяромся.

— Адзінае, чаго вы не заўважылі — таемнага ўваходу, — сказаў чараўнік. — Бачыце вось гэтую руну на Заходнім баку і руку, якая паказвае на яе ад іншых рунаў? Так адзначаны тайны праход да Ніжніх Заляў.

— Таемным ён быў, — сказаў Торын, — ды адкуль жа нам ведаць, ці застаўся ён таемны. Стары Драк жыў там досыць часу, каб усё выведаць пра тыя пячоры.

— Магчыма — але ж ён не карыстаўся ім доўгія гады.

— Чаму?

— Таму што ён малы для яго. «Пяць лакцёў у вышыню дзверы, трое могуць ісці побач», — гаворыцца ў рунах. Драк не змог бы прапаўзці ў дзірку такой велічыні, нават калі быў малады цмок, не тое што цяпер, калі ён зжэр столькі гномаў ды людзей з даліны.

— Мне гэта здаецца вельмі вялікай дзіркай, — прапішчэў Більба, жыхар дзіркі-нары пад Стромай, які з цмокамі быў знаёмы не вельмі добра. Ён захапіўся зноў, і забыўся трымаць рот за-крытым. Ён вельмі любіў мапы, акурат тут, у залі, вісела вялізная мапа Наваколля Стромы, дзе чырвонымі чарніламі былі адзна-чаныя яго ўлюбёныя сцежкі. «Як магчыма схаваць такія вялікія дзверы ад каго любя, не кажучы ўжо пра цмока?» — спытаў ён. Не забывайцеся, ён быў усяго толькі маленькі хобіт.

— Мноствам спосабаў, — сказаў Гэндальф. — Аднак жа якім чынам схавалі гэтыя дзверы, мы не даведаемся, пакуль не дойдзем да месца. 3 таго, што я бачыў на мапе, здаецца мне, што дзверы выглядаюць у дакладнасці як схіл Гары. Звычайны гномавы метад — так?

— Так, — пацвердзіў Торын.

— Яшчэ, — працягнуў Гэндальф, — я забыўся дадаць, што разам з мапай быў і ключ, маленькі і надта цікавы. Вось! — сказаў ён і працягнуў Торыну доўгі ключык з вычварнай срэбнай бародкай. — Беражыце яго!

— Буду, — адказаў Торын і прычапіў ключык да файнага ланцуга на шыі. — Зараз справы выглядаюць не так безнадзейна. Такая навіна сапраўды добрая. Да гэтага часу мы не мелі яснай ідэі наконт таго, што ж дакладна нам рабіць. Лічылі, пойдзем на Усход так ціха ды непрыкметна, як толькі магчьша, да Доўгага Возера. А пасля таго ўжо і пачнецца…

— Пачнецца задоўга да таго, — перабіў Гэндальф, — альбо я нічога не ведаю пра дарогі на Ўсход.

— Адтуль можна ісці ўверх па рацэ Струмяніцы, — сказаў Торын, не звярнуўшы ўвагі, — і да руін Дола — гэта стары горад у дапіне, пад ценем Гары. Але нікому з нас ідэя ісці да галоўнай брамы не падабалася. Побач з ёй цячэ рака, праразаючы вялізную скалу на Поўдні Гары, з брамы часта вылятае цмок — надта часта, калі ён не здрадзіў сваім звычкам.

— Не, гэта не пойдзе, — сказаў чараўнік, — без магутнага ваяра альбо нават героя. Я паспрабаваў знайсці каго-небудзь, але ж усе яны занятыя, б'юцца адзін з адным недзе далёка, а ў наваколлі герояў — адзін-другі ды пуста. Мячы тут большай часткай тупыя, сякерамі толькі дрэвы сякуць, а цмокі надта далёка (і лічацца істотамі неверагоднымі і казачнымі). Вось чаму я параіў вам узлом — асабліва калі ўспомніў пра існаванне таемных дзвярэй. А вось і наш маленькі спадар Торбінс — наш узлом-шчык, выбраны і прызначаны ўзломшчык. Так што давайце пачнем і дамовімся пра план.

— Вельмі добра, — сказаў Торын. — Няхай наш эксперт-узломшчык прапануе нам якую ідэю ці, магчыма, план? — I ён павярнуўся з пасмешлівай ветлівасцю да Більба.

— Перш за ўсё я жадаю ведаць больш пра справу, — сказаў хобіт, адчуваючы сябе цалкам збянтэжаным — аж да дрыжыкаў у каленках, але дагэтуль па-хватаўску рашучым давесці ўсё да канца. — Я маю на ўвазе цмока, золата і ўсё іншае, і як яно туды трапіла, і каму належыць, і да таго падобнае.

— На здароўе! — сказаў Торын. — Хіба ж вы не бачылі мапы? Не чулі нашай песні? I пра што ж мы размаўлялі гадзінамі?

— Тым не менш, я жадаю, каб мне ўсё растлумачылі ясна і проста, — сказаў хобіт упарта, прымаючы дзелавіты выгляд (прызначаны ў асноўным для тых, хто спрабаваў пазычыць у яго грошай) і спрабуючы на ўсю моц выглядаць разумным і пра-фесійным, адпаведна Гэндальфавай рэкамендацыі.

— Таксама я б жадаў пачуць пра рызыку, выдаткі, час, амуніцыю і падобнае, — пад чым ён разумеў: «Што мне з гэтага будзе? I ці вярнуся я назад жывым?»

— Ну, добра, — сказаў Торын. — Шмат часу таму мая сям'я за маім дзедам Трорам была прымушаная пакінуць далёкую Поўнач і скіравалася з усім багаццем і інструментамі да вось птай гары, адзначанай на мапе. Знайшоў яе яшчэ наш далёкі продак, Трэйн Стары, але ж зараз яны капалі і часалі, і зрабілі вялікія залі і яшчэ большыя майстэрні (і ў дадатак, як я мяркую, знайшлі досыць золата і каштоўных камянёў таксама). Так ці інакш, яны атрымалі вялікае багацце, і мой дзед зноў зрабіўся Каралём-пад-Гарой і меў вялікую пашану ад людзей, якія жылі на поўдзень ад Гары і паціху распаўсюджваліся, пакуль не падабраліся пад самую Гару. У той час яны пабудавалі ў даліне каля Гары добры горад Дол. Іх каралі звычайна пасылалі па нашых кавалёў, і шчодра ўзнагароджвалі нават найменш умелых. Бацькі прасілі нас узяць іхных сыноў вучнямі і добра плацілі, асабліва правіянтам, пра які мы і не клапаціліся самі. Увогуле, той час быў для нас добры. Самыя бедныя з нас мелі грошы, каб пазычаць і траціць, і вольны час, каб рабіць цудоўныя рэчы проста дзеля свайго задавальнення, не кажучы ўжо пра цудоўныя і чароўныя цацкі, якіх цяпер у цэлым свеце не знайсці. Так залі майго дзеда напоўніліся латамі, і зброяй, і разьбой, і кубкамі, а кірмаш цацак у Доле быў адным з цудаў Поўначы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.