Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хоць бы на зуб чалавечыны, — сказаў другі. — Якой халеры Вільям нас зацягнуў сюды, ашалець, і чьш толькі думаў? Вось і піць хутка не будзе чаго, — сказаў ён, піхаючы за локаць Вільяма, які толькі глынуў са свайго куфля.

Вільям папярхнуўся. «Закрый пашчу!» — зароў ён, яктолькі хапіла моцы. — Што, лічыш, людзі самі пабягуць сюды, каб вы з Бертам пуза напхалі? Ужо паўтары вёскі злопалі пасля таго, як з гор спусціліся. Што вам яшчэ? Сказалі б хоць «дзякуй, Біл, за такі добры шматок бараніны». Ён адкусіў вялізны шмат ад барановай нагі, якую смажыў, і выцер вусны рукавом.

На жаль, тролі звычайна паводзяць сябе менавіта так, нават аднагаловыя. Паслухаўшы ўсё гэта, Більба адразу ж вырашыў што-небудзь учыніць. Можна было б хутка вярнуцца да сяброў ды папярэдзіць: побач тры тролі, ды яшчэ ў настроі, далёкім ад зычлівага, і надта ахвочыя да смажанага гнома ці поні, каб разнастаіць меню. А можна было б хуценька зрабіць крыху ўзломніцтва. Сапраўды першакласны казачны ўзломшчык ужо абчысціў бы тролевы кішэні — туды амаль заўсёды варта зазірнуць, калі здолееш, — сцягнуў бы бараніну з пожагаў, экспрапрыяваў піва ды спакойна пайшоў бы прэч, нікога не патурбаваўшы. Іншыя, не такія прафесійныя, затое больш практычныя, кальнулі б паціху кожнага троля ножыкам. Ва ўся-лякім разе, прыемная ноч была б забяспечаная.

Більба гэта ведаў. Ён чытаў пра вялікую шлькасць рэчаў, якія ніколі ў жыцці не рабіў. Узбуджаны ён быў надзвычайна і адчуваў агіду, жадаў быць за сотню міляў адсюль і адначасова не хацеў вяртацца да Торына і кампаніі з пустымі рукамі. Так ён стаяў, схаваўшыся ў цень, і вагаўся. 3 усіх разнастайных узломшчыцкіх здзяйсненняў, пра якія хобіт чытаў, найбольш лёгкім падавалася абчысціць тролевы кішэні. Таму ён запоўз за дрэва акурат за Вільямавай спінай.

Берт з Томам падышлі да бочкі, а Вільям як раз піў. Більба набраўся смеласці ды сунуў сваю маленькую руку ў неабсяжную Вільямаву кішэню. I знайшоў там кеску, вялічынёй ледзь не з торбу. «Ха! — падумаў ён, адчуваючы смак новай працы, пакуль асцярожна цягнуў кеску вонкі. — Вось і пачатак!»

Так, і на самай справе гэта быў толькі пачатак. Тролеўскія кескі звычайна не простыя, а з рознымі кепскімі штучкамі. Гэты выключэннем не быў. «Гэй, хто гэта?!» — завішчаў ён, пакінуўшы кішэню. Вільям у імгненне вока азірнуўся і схапіў Більба за шыю. Хобіт так і не паспеў скочыць за дрэва

— Трасца мне ў бок! Глянь, Берт, каго я злавіў! — сказаў Вільям.

— Што гэта? — спыталі астатнія, падыходзячы.

— Ліха яго ведае. Што ты такое?

— Більба Торбінс, узло… э, хобіт, — сказаў небарака Більба, перасільваючы дрыжыкі, спрабуючы ўцяміць, як гэта прагукаць сычом, пакуль не скруцілі.

— Узлахобіт? — спыталі яны з апаскай. Тролі тугадумы, да новага ставяцца надта недаверліва ды падазрона.

— А што ўзлахобіту рабіць у маёй кішэні? — сказаў Вільям.

— А ці можна іх есці? — спытаў Том.

— Паспрабаваць можна, — сказаў Берт, узяўшы сякач.

— Яго на адзін зуб не хопіць, — засумняваўся Вільям, які ўжо добра павячэраў. — Калі яго абадраць ды косткі вылушчыць.

— Можа, шмат такіх паблізу бегае. Пірог з іх зрабіць, — сказаў Берт. — Гэй, ты, ці ёсць яшчэ такія, што шнараць па лесе, трусік ты гэтакі? — дадаў ён, гледзячы на хобітавы калматыя ножкі, схапіў Більба за пяткі, узняў ды патрос.

— Так, так, шмат, — правішчэў Більба перад тым, як ус-помніць, што сяброў выдаваць не варта, і адразу дадаў: Не, нікога, сапраўды, нікога.

— Як гэта? — сказаў Берт, трымаючы Більба перад сабой, гэты раз за валасы.

— Так, так! — залямантаваў Більба, спрабуючы ўдыхнуць паветра. — Не трэба мяне гатаваць, добрыя спадары! Я сам добра гатую, і магу гатоўку зрабіць лепшую, чым з мяне гатоўка, калі вы мяне разумееце. Я вам зраблю цудоўнейшы сняданак, калі вы мною не павячэраеце!

— Бедны малы паўзун, — сказаў Вільям. Ён ўжо з'еў, колькі ўлезла і нават болыы, ды запіў не меншай колькасцю піва. — Бедны малы паўзун. Няхай паўзе сабе!

— Пакуль не скажа, што значыць «шмат» і «нікога» — не! — сказаў Берт. — Не хачу, каб мне глотку ў сне перарэзалі. Па-трымай-тка яму пяткі над вогнішчам, пакуль не загаворыць!

— Не буду, — сказаў Вільям. — Я яго злавіў, мая справа.

— Ты тоўсты дурань, Вільям, ж я ўжо казаў сённяшнім вечарам.

— Быдда!

— А вось за гэта ты адкажаш, Біл Хагінс! — сказаў Берт і тыцнуў кулаком Вільяму ў вока.

Бойка адбылася на зайздрасць. Більба праз сілу скеміў адпаўзці, каб не стапталі, калі Берт кінуў яго на зямлю. Тролі счапіліся, як сабакі, частуючы адзін аднаго кухталямі і цалкам слушнымі імёнамі. Хутка яны, сціснуўшы адзін аднога лапамі, штурхаючыся і лягаючыся, ледзь не закаціліся ў вогнішча, а Том, каб вярнуць сяброў да розуму, луцаваў іх на ўсю моц дубцом, ад чаго яны зусім ашалелі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x