Самы час быў для Більба знікнуць. Але ж ягоныя бедныя маленькія ножкі Берт ледзь не раздушыў сваёй лапішчай, дыхаў Більба з цяжкасцю, галава круцілася, так што ён адпоўз крыху ад святла і спыніўся адпачыць ды перадыхнуць.
I тут пасярод бойкі з'явіўся Балін. Гномы чулі здалёк шум і валтузню і, пачакаўшы Більба або сычынага гукання, скіраваліся адзін за адным да вогнішча — так ціха, як толькі здолелі. Як толькі Том убачыў Баліна, завыў жудасна. Тролі гномаў проста на дух не выносяць (нясмажаных, ва ўсялякім разе). Берт і Біл адразу ж скончылі біцца і сказалі: «Том, хутка мех сюды!» I перад тым, як Балін уцяміў, дзе ва ўсёй гэтай катавасіі Більба, на балі-навай галаве апынуўся мех, а сам ён — на зямлі.
— Яшчэ павінны падысці, — сказаў Том, — ці я зусім розум страціў. Вось гэта і азначае — шмат і нікога. Нікога ўзлахобітаў, але ж шмат гэткіх гномаў. Во як!
— Здаецца мне, ты маеш рацыю, — сказаў Берт. — Лепш нам ад святла выбрацца.
Так яны і зрабілі. 3 мяхамі, якія выкарыстоўвалі, каб насіць бараніну і іншую здабычу, чакалі яны ў прыцемках. Гномы адзін за адным выходзілі да вогнішча, глядзелі здзіўлена на пера-куленыя куфлі, пагрызеную бараніну, і тут — гоп! На галаве мех, і сам на зямлі. Хутка Двалін ляжаў побач з Балінам, і Філі разам з Кілі, і Доры, і Норы, і Оры гуртом, і Ойн, і Глойн, і Біфур, і Бафур, і Бамбур — усе паскіданыя ў адну гару.
— Мы ім пакажам, — паабяцаў Том, бо з Біфурам і Бамбурам давялося цяжка, біліся яны шалёна, сапраўды як загнаныя ў кут гномы.
Торын з'явіўся апошні — і яго знянацку схапіць не атры-малася. Ён чакаў подступу, і каб зразумець, што справы ідуць дрэнна, яму не трэба было бачыць вытаркнутыя з мяхоў гномавы ногі. Ён спыніўся ў цемры непадалёку ад вогнішча і спытаў: «Што тут за справы? Хто тут хапае і б'е маіх людзей?»
— Тролі! — сказаў Більба з-за дрэва. Тролі на яго зусім забыліся. — Яны ў кустах хаваюцца з мяхамі.
— Ага! Хаваюцца, значыць? — сказаў Торын і хутка скокнуў да вогнішча, так што схапіць яго тролі не паспелі. Торын выхапіў з агня вялікі дубец, што палаў з аднаго боку, і канец гэты Берт, не паспеўшы адскочыць, атрымаў проста ў вока. I на нейкі час выбыў з бойкі. Більба стараўся, як мог: ухапіў Томаву нагу, тоўстую, як маладое дрэва, і паляцеў, куляючыся, да кустоў, калі Том нагою падкінуў вуглі з вогнішча Торыну ў твар.
За тое троль атрымаў дубцом у зубы і пазбавіўся аднаго з пярэдніх. Я вам скажу, ну і завыў ён! Аднак жа дакладна ў гэты момант ззаду выскачыў Вільям і насунуў на Торына мех — у момант, з галавы да ног. Так бойка і скончылася. Справы зараз былі — не пазайздросціш. Усе павязаныя ў мяхі, побач з трыма дужараз'юшанымі тролямі (даое з падпалінамі ды сінякамі на добрую памяць), якія спрачаюцца, што лепш, павольна засмажыць гаомаў, ці пакрышыць дробненька ды зварыць, ці проста сесці на іх па чарзе ды расціснуць у фарш. А Більба стаіўся сабе ў кустах з падранай вопраткай і скурай і не наважваўся варухнуцца, каб тролі не пачулі.
Вось у той час і вярнуўся Гэндальф. Але ж ніхто яго не бачыў. Тролі якраз вырашылі засмажыць гномаў цяпер, а з'есці потым — ідэя была Бертава, і згадзіліся на яе пасля доўгай спрэчкі.
— Ды які сэнс смажыць іх адразу, усю ноч прапоркаемся, — сказаў нехта. Берт падумаў, што Вільям.
— Не пачынай спрачацца зноўку, а тое якраз усю ноч і прапоркаемся, — сказаў Берт.
— Хто спрачаецца? — сказаў Вільям, які падумаў, што менавіта Берт пачаў.
— Ты, — адказаў Берт.
— Брэшаш! — сказаў Вільям, і спрэчка пачалася зноў. Нарэшце яны вырашылі гномаў пакрышыць ды згатаваць. Таму прынеслі вялікі чорны кацёл і дасталі нажы.
— Дык варыць навошта? Вады ж няма, а да калодзежа вунь колькі тэпаць! — сказаў нехта. Берт і Вільям падумалі, што Том.
— Заткні пашчу! — сказалі яны. — Альбо так і не ўправімся. Яшчэ слова, і сам па ваду пойдзеш.
— Сам заткніся! — сказаў Том, які думаў, што гаварыў Вільям. — Хто ж, як не ты зноў спрачацца пачынае!
— Дэфектыўны ты, — сказаў Вільям.
— Сам дэфектыўны! — сказаў Том.
I зноў разгарэлася спрэчка, і яшчэ горшая, пакуль не вы-рашылі сесці па чарзе на ўсе мяхі і расціснуць гномаў у фарш, а потым зварыць.
— На каго першага сядзем? — спытаў нехта.
— На апошняга, — сказаў Берт, якому Торын пашкодзіў вока. Ён думаў, што Том гаворыць.
— Сам з сабою размаўляеш? — спытаў Том. — Ну, калі жадаеш сесці на апошняга, садзіся. Каторы ён?
— У жоўтых панчохах, — сказаў Берт.
— Бязглуздзіца, у шэрых, — сказаў нехта голасам, падобным да Вільямава.
Читать дальше