Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Упэўнены, у жоўтых, — сказаў Берт.

— I я кажу, у жоўтых, — пацвердзіў Вільям.

— Тады навошта ты казаў, што ў шэрых? — спытаў Берт.

— Я і не казаў. Том казаў.

— Ніколі я гэтага не казаў! — абурыўся Том. — Гэта ты!

— Два супраць аднаго, так што заткні пашчу! — сказаў Берт.

— Ты з кім гаворыш? — спытаў Вільям.

— Спыніцеся зараз жа! — сказалі Том і Берт разам. — Ноч праходзіць, і раніца хутка. Трэба з гэтым завязваць!

— Раніца вас захопіць і каменем зробіць! — сказаў нехта голасам, падобным да Вільямава. Але ж не Вільямаў. Якраз у гэты момант святло хлынула з-за пагорка, і гучна на галінах загаманілі птушкі. Вільям і слова не сказаў, так, нахіліўшыея, і зрабіўся каменным, а Том з Бертам паўсталі як валуны, утаропіўшыся на яго. Яны там стаяць і сёння, самі сабою, хіба што птуожі звілі на іх гнёзды. Тролі ж, як вы ведаеце, павінны штораніцы хавацца пад зямлю, інакш ператворацца ў камяні, з якіх паходзяць, ды ніколі ўжо не за-варушацца. Вось гэта і здарылася з Бертам, Томам і Вільямам.

— Цудоўна! — сказаў Гэндальф, які выйшаў з-за дрэва і дапамог Більба выпаўзці з калючага куста. Тады Більба і зразумеў, што менавіта голас чараўніка прымусіў троляў сварыцца і спра-чацца, пакуль не бліснула святло і не скончыла справаў.

Потым развязалі мяхі ды вьшусцілі гномаў. Тыя ледзь не пазадыхаліся і надта раззлаваліся: не зусім ім падабалася ляжаць і слухаць пра тролевы планы — засмажыць іх, пакрышыць альбо расціснуць. Давялося Більба двойчыраспавядаць, што здарылася, пакуль яны задаволіліся.

— Знайшоў час практыкавацца ў лазанні па кішэнях, — папікнуў яго Бамбур, — калі мы жадалі ўсяго толькі агню ды ежы.

— I таго, і другога без бойкі ад готых сяброў вы б не атрымалі ў любым выпадку, — сказаў Гэндальф. — А зараз мы проста губляем час. Ці ж вы не разумееце, што ў троляў абавязкова па-вінна быць нара ці пячора непадалёк — ад сонца хавацца? Нам трэба знайсці яе!

Яны пашукалі і хутка знайшлі сляды тролевых ног сярод дрэваў. Пайшлі па іх на вяршыню пагорка, пакуль не заўважылі схаваных за кустамі вялізных каменных дзвярэй. Аднак жа адчыніць іх не здолелі, хаця штурхалі ўсе разам, а Гэндальф чытаў розныя замовы.

— Можа, гэта прыдасца? — спытаў Більба, калі яны раззлаваліся ды стаміліся. — Я знайшоў гэта на зямлі, там, дзе тролі біліся.

Ён трымаў вялікі ключ, хоць, безумоўна, Вільяму ключ здаваўся маленькім і таемным. Напэўна, ключ вываліўся з кішэні перад тым, як Вільям ператварыўся ў камень.

— Няўжо нельга было сказаць раней? — закрычалі ўсе. Гэндальф схапіў ключ і сунуў у замковую шчыліну. Тады каменныя дзверы адчыніліся ад аднаго добрага штуршка, і ўсе зайшлі ўся-рэдзіну. На падлозе былі раскіданыя косткі, і патыхала непрыемна. Але на паліцах і падлозе валялася прыстойна ежы паміж раз-настайнага нарабаванага тролямі смецця (ад медных гузікаў да гаршчкоў, паўнюткіх залатымі манетамі, якія стаялі ў кутку). На сценах вісела шмат вопраткі (надта малой для троляў — баюся, належала яна ахвярам) і некалькі мячоў рознага кшалту, памераў і формы. Асабліва вабілі два: з цудоўнымі, вельмі добра вырабленымі похвамі і абсаджанымі каштоўнымі каменнямі цэўямі.

Гэндальф і Торьш узялі па адным, а Більба ўзяў нож у скураных похвах. Для троля гэта быў маленечкі сцізорык, а для хобіта — амаль што кароткі меч.

— Выглядаюць на добрыя клінкі, — сказаў чараўнік, выцяг-нуўшы меч напалову з похваў і з цікавасцю на яго паглядаючы, — бо яны зробленыя не трольскімі, не чалавечымі кавалямі гэтых мясцін і часоў. Калі здолеем прачытаць руны на іх, даведаемся больш.

— Пойдзем ад гэтага жудаснага паху, — сказаў Філі.

Так што яны вынеслі гаршчкі з золатам і ежу, якая здавалася некранутай і прыдатнай для спажывання, і адну бочку элю, яшчэ паўнюткую. Яны ўжо адчувалі, што час снедання надышоў, згаладаліся, і насоў ад трольскай ежы вараціць не сталі. Уласнай правізіі заставалася ўсяго нічога. А зараз яны мелі хлеб і сыр, і процьму элю, і ялавічыну, каб падсмажыць на вуголлі.

Пасля ж паклаліся спаць, таму што ўночы, зразумела, было не да сну, і больш як да паўдня не рабілі нічога. Потым прывялі поні, адвезлі золата і добра схавалі яго непадалёк ад шляху каля ракі, яшчэ і пачараваўшы над сховішчам на выпадак, калі з'явіцца магчымасць сюды вярнуцца. Калі ўсё было зроблена, яны паселі на поні і патрусілі па дарозе на Ўсход.

— Ці можна мне спытаць, куды вы падзеліся? — спытаў Торын Гэндальфа, які ехаў побач.

— Хацеў паглядзець наперад, — адказаў чараўнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x