Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэй, бацька, бараду ў пену не абмачы! — крычалі яны Торыну, які перапаўзаў мост амаль на каленках. — Навошта яе паліваць, яна ўжо і так вырасла доўгая!

— Прыгаедзьце, каб Більба ўсе кексы не з'еў, — ён і так надта тоўсты, каб пралезці ў замковую шчыліну!

— Ціха, ціха, добры народ! I добрай вам ночы, — сказаў Гэндальф, які ішоў апошнім. — Вушы ёсць і ў далін, а ў некаторых эльфаў языкі надта ўжо развясёлыя. Дабранач!

I так нарэшце дабраліся яны да Апошняга Прытулку і знайшлі дзверы шырока адчыненымі.

Дзіўная рэч: калі ўсё ідзе добра, і час цячэ спрыяльна і прыемна, распавядаць амаль няма пра што, і слухаць няма чаго. А калі здараецца дрэннае ды благое, і нават жудаснае, расповед атрымліваецца цікавы і баіць можна бясконца. Кампанія за-ставалася ў Прытулку доўгі час, самае меншае, чатырнаццаць дзён, і з'язджаць ніхто не жадаў. Більба з задавальненнем застаўся б тут назаўсёды — калі б і была магчымасць проста так, па адзіным жаданні, перанесціся назад, да сваёй нары. Аднак жа расказаць пра іх гасцяванне бадай няма чаго.

Гаспадар Прытулку быў даўні сябра эльфаў — адзін з тых людзей, чые бацькі трапілі ў старажытную калатню яшчэ да пачатку Гісторыі, у войны паміж злымі гоблінамі, эльфамі і першымі людзьмі Поўначы. У дні нашага апавядання яшчэ жылі людзі, сярод чыіх продкаў былі і эльфы, і героі з людзей Поўначы, а гаспадар Прытулку Элранд быў іх правадыром.

Элранд меў твар высакародны і светлы, як належыць эль-фійскаму ўладару, быў моцны, як сталы ваяр, мудры, як чараўнік, паважаны, як гаомавы кароль, і добры, як мяккае лета. Пра яго складзена мноства легендаў, а прысутнічае ён у незлічонай іх коль-касці. Але ж яго месца ў Більбавай прыгодзе невялікае, хоць і значнае — пабачыце самі, калі дабярэцеся да канца. Дом яго быў найлепшым месцам, калі вы хацелі пад'есці ці паспаць, паслухаць і самому што распавесці, ці праспявадь і пачуць спевы, або проста сядзець і разважаць — ці ўсё разам, прыемна на зайдрасць.

Жадаў бы я мець час, каб распавесці вам хоць малую частку тых апавяданняў ці адну-дзве песні, што можна было там пачуць. Уся кампанія (разам з поні) добра адпачыла і адчувала сябе ўзмоц-нелай цягам некалькіх першых дзён. Вопратку іх вымылі і за-цыравалі, сінякі сышлі, а надзеі і сілы — аднавіліся. Мяхі іх на-поўніліся свежай правізіяй, лёгкай, але спажыўнай — каб добра ішлося праз горныя перавалы. Да планаў дадаліся добрыя парады. Так прайшоў час, і раніцою пасля тае начы ў пачатку апошняга тыдня чэрвеня, калі святкуюць сярэдзіну лета, падрыхтаваліся выправіцца далей.

Элранд пра руны ведаў усё. Напярэдадні ён паглядзеў на мячы, якія яны здабылі ў тролевай пячоры, і сказаў: «Мячы гэтыя не трольскага вырабу. Яны старажытныя, вельмі старажытныя мячы Вялікіх Эльфаў Захаду, маёй радні. Зробленыя яны былі ў Гандаліне для змагання з гоблінамі. Напэўна, трапілі яны да троляў ад гоблінаў ці з цмокавых скарбніц, таму што гобліны і цмокі разрабавалі і разбурылі гэты горад шмат часу таму. Вось гэты меч, Торын, мае назву Оркрыст, «Які Сячэ Гоблінаў» на старажытнай мове Гандаліна. Знакаміты клінок. А вось гэты, Гэндальф, мае назву Гламдрынц «Молат Ворагаў». Яго некалі насіў сам кароль Гандаліна. Беражыце іх!»

— Дзіўна, дзе толькі тролі іх здабылі? — здзівіўся Торын, гледзячы на свой меч з новай цікавасцю.

— Цяжка сказаць, — адказаў Элранд. — Напэўна, абрабавалі іншых рабаўнікоў ці адшукалі стары скарб у нейкай дзірцы ў старых гарах. Я чуў, што яшчэ шмат забытых скарбаў засталося ў пячорах ды шахтах Морыі з часоў вайны паміж гномамі і гоблінамі.

Торын паразважаў над гэтымі словамі і сказаў: «Я буду ставіцца да мяча з вялікай пашанай. I няхай хутчэй ён зноў сячэ гоблінаў!»

— Жаданне, якое, верагодна, у гарах вельмі хутка здзей-сніцца! — сказаў Элранд. — Але ж пакажыце мне сваю мапу!

Ён узяў яе і доўга глядзеў, і пахітаў галавой, бо, хоць і не надта добра ставіўся да гномаў і іх прагі да золата, цмокаў ненавідзеў за жорсткасць і падступства. Цяжка яму было ўспамінаць руіны Дола і яго вясёлыя званы, і спапялёныя берагі калісьці светлай ракі Струмяніцы. Ярка ззяў месяц. Элранд пад-няў мапу і ягонае святло заструменілася скрозь яе. «Што гэта? — спытаў ён. — Побач са звычайнымі рунамі, якія кажуць «пяць лакцёў у вышыню дзверы, трое могуць ісці побач», ёсць і месяцовыя літары».

— Што такое мясяцовыя літары? — спытаў зацікаўлены хобіт. Як я вам казаў раней, мапы ён любіў, вельмі любіў руны і літары, і каліграфію, хоць сам пісаў крывавата і неахайна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x