Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Месяцовыя літары — гэта руны, але ж проста так іх не ўбачыш, нават калі глядзіш проста на іх, — сказаў Элранд. — Іх можна бачыць, толькі калі святло месяца ззяе праз іх. Больш за тое, ёсць адмысловыя руны, якія можна бачыць толькі ў той сезон году і стан месяца, калі яны былі напісаныя. Гномы іх вынайшлі і ўмелі пісаць срэбнымі пер'ямі, як твае сябры могуць табе распавесці. Гэтыя руны, напэўна, былі напісаныя ў ноч сярэдзіны лета пад промнямі ветаха шмат часу таму.

— Што ў іх гаворыцца? — спыталі Торын і Гэндальф аднача-сова, крыху збянтэжаныя, хаця, па праўдзе кажучы, і магчымасці пабачыць месяцовыя літары ў іх раней не было, і ці атрымалася б пазней — яшчэ невядома.

— Стань каля шэрага каменя, калі пракрычыць дрозд, — прачытаў Элранд, — і сонца, што сыходзіць, з апошнім святлом Д'юрынава Дня зазіхаціць на замковай шчыліны.

— Д'юрын, Д'юрын! — сказаў Торын. — Ён быў першым бацькам бацькоў старэйшага племені гномаў, Доўгабародых, і маім першым продкам. Я — яго нашчадак і спадкаемца.

— У такім разе, што такое «Д'юрынаў Дзень»? — спытаў Элранд.

— Першы дзень гномавага Новага году, — сказаў Торын. — Як вы ўсе, напэўна, ведаеце, гэта першы дзень апошняга восеньскага месяца, калі зіма ўжо зусім блізка. Мы яшчэ назы-ваем яго «Д'юрынавым Днём», калі апошні восеньскі месяц і сонца адначасова ў небе. Аднак жа гэта нам не надта дапаможа, бо зараз па-за нашымі ведамі і майстэрствам вылічваць, калі такі дзень надыдзе.

— Ну, гэта паглядзім, — сказаў Гэндальф. — Яшчэ ёсць што-небудзь?

— Пры такім месяцы больш нічога не бачна, — сказаў Элранд і аддаў мапу Торыну. Потым яны разам спусціліся да берага ракі, дзе эльфы танцавалі і спявалі, святкуючы сярэдзіну лета.

Наступная раніца была такой чыстай, празрыстай і свежай, як толькі можна ўявіць сабе раніцу ў палове лета: неба празрыста-блакітнае, ні хмурынкі, сонечныя промні скачуць па рачной вадзе. Кампанія выпраўлялася пад пажаданні добрага падарожжа і спакойных шляхоў, з сэрцамі, падрыхтаванымі да новых пры-годаў, з ведамі пра шлях, якім трэба было рушыць праз Туманныя горы і далей.

Частка 4

ПРАЗ ГАРУ I ПАД ГАРОЙ

Шмат сцежак ішло да гор, і шмат перавалаў — праз іх. Аднак жа большасць сцежак нікуды не вялі ці вялі ў мясціны дрэнныя і непралазныя, а большасць перавалаў былі небяспечныя, і жылі каля іх злыя і надта непрыемныя істоты. Гномы і хобіт праз мудрую параду Элранда, а таксама дзякуючы ведам і памяці Гэндальфа выбралі правільную сцежку да патрэбнага перавалу.

Выбраўшыся з эльфійскай даліны, у многіх мілях ад Апош-няга Прытулку, яны доўгімі днямі ўсё падымаліся і падымаліся ўгору. Цяжкі быў іхны шлях і недарэчны, пакручасты, маркотны і доўгі. Цяпер яны маглі паглядзець на зямлю, якую пакінулі за сабою ўнізе. Далёка, далёка на Захадзе, у блакітнай смузе ляжала — Більба ведаў — яго ўласная краіна, краіна спакойнага жыцця і бяспекі, дзе была і яго маленькая, утульная нара. Ён здрыга-нуўся. Вакол стаяў ужо люты холад, пранізлівы вецер свістаў у скалах. Час ад часу зверху па схілах ляцелі камяні, вытапленыя са снегу паўднёвым сонцам, і праносіліся міма (што было дарэчы), ці над галовамі (што непакоіла). Начамі было няўтульна і халодна, яны не адважваліся спяваць і размаўляць уголас, бо рэха разносілася нейкае дзіўнае і страшнаватае, і нават цішыню неяк не хацелася парушаць, быццам яна сама супраціўлялася. Толькі вецер завые, вада працвірчыць ці камень трэсне.

«Унізе лета разгараецца, — думаў Більба, — стажкі робяць, пікнікі ладзяць. Потым пачнуць хадзіць у чарніцы, збіраць ураджай — з нашай хуткасцю, дык яшчэ і да таго, як пачнем спускацца з іншага боку». Астатнія думалі нешта падобнае. Элранду яны казалі «да пабачэння» летняй раніцою, і весела гута-рылі пра горы і перавалы, пра хуткую прабежку праз землі за гарамі. Марылі, што дасягнуць таемных дзвярэй у Самотнай

Гары, напэўна, самым першым восеньскім месяцам. «I, магчыма, гэта і будзе Д'юрынаў Дзень», — разважалі яны. Толькі Гэндальф хістаў галавой ды не казаў нічога. Гномы гэтым шляхам не падарожнічалі ўжо доўгія гады, а Гэндальф бываў тут і ведаў, якія небяспека і зло выраслі і блукаюць па Дзіказем'і з таго часу, як цмокі сагналі людзей з зямлі і гобліны паціху распаўсюдзіліся пасля бітвы з гномамі ў шахтах Морыі. Нават добрыя планы шчырых сяброў (накшталт Элранда) і мудрых чараўнікоў (накшталт Гэндальфа) не заўсёды здзяйсняюцца, калі вы ў небяспечньш падарожжы на краі Дзіказем'я, і Гэндальф быў дастаткова мудры, каб гэта зразумець.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x