Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад

Здесь есть возможность читать онлайн «Джон Толкін - Хобіт, або вандроўка туды і назад» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Жанр: Фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хобіт, або вандроўка туды і назад: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хобіт, або вандроўка туды і назад»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хобіт, або вандроўка туды і назад — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хобіт, або вандроўка туды і назад», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён ведаў, што можа здарыцца нечаканае, і наўрад ці спа-дзяваўся, што атрымаецца перайсці гэтыя велізарныя, высачэз-ныя горы з непрыступнымі пікамі і далінамі, непадуладнымі нікому без непрыемных прыгодаў. I не атрымалася. Усё было добра, пакуль не трапілі ў навальніцу — не проста навальніцу, а, здаецца, нейкую шалёную навалу маланак. Вы ведаеце, якой жахлівай можа быць вялікая бура на раўніне каля ракі, асабліва калі сутыкаюцца дзве варожыя навальніцы і б'юць маланкамі адна ў адну, але значна горшыя ды жахлівейшыя грымоты і маланкі ўначы ў гарах, калі сутыкаюцца навальніцы з Захаду і Ўсходу. Маланкі б'юць у горныя пікі, дрыжаць скалы, і грукат перуноў расколвае паветра, коціцца, трасучы ўсё навокал, у кожную пячору і яміну, і цемра напаўняецца аглушальным шумам і раптоўным, асляпляльным святлом.

Більба ніколі не бачыў такога і ўявіць сабе не мог Кампанія спынілася на ноч - фото 2

Більба ніколі не бачыў такога, і ўявіць сабе не мог. Кампанія спынілася на ноч высока у горнай цясніне, з вусцішнай прорвай у пранізлівую цемру зусім побач. Яны прытуліліся пад навіслай скалой, і хобіт ляжаў пад ёй, загарнуўшыся ў коўдру, і дрыжэў ад галавы да пятак. Калі ён вызірнуў вонкі, то ўбачыў, як на другім баку даліны горныя веліканы дзеля забавы шпурляюць адзін у аднаго велізарныя камяні, ловяць і кідаюць зноў; і як камяні ляцяць у цемру і з храскам падаюць сярод дрэваў далёка ўнізе ці з грукатам расколваюцца на часткі. Потым ураганны вецер прынёс дождж і матляў яго, і нёс з усіх напрамкаў адразу, так што навіслая скала зусім сяброў не абараняла. Хутка ўся кампанія вымакла да ніткі, і поні іх стаялі, апусціўшы галовы і ўціснуўшы хвасты паміж ног, а некаторыя іржалі, напалохаў-шыся. Можна было чуць, як веліканы рагочуць і перагукаюцца адзін з адным.

— Няладна гэтак! — сказаў Торын. — Нават калі нас не знясе ветрам, не ўтопіць і не заб'е маланкай, які-небудзь велікан яшчэ чаго падхопіць нас ды падкіне нібы мяч да нябёсаў.

— Ну, калі ты ведаеш лепшае месца, калі ласка, вядзі нас! — сказаў Гэндальф, які адчуваў сябе надта змрочна і зусім не быў задаволены суседствам веліканаў.

У рэшце рэшт, паслалі Філі і Кілі пашукаць лепшае сховішча. Зрок яны мелі добры і, як маладзейшыя сярод гномаў (дзесьці гадоў на пяцьдзесят), падобную працу звычайна і выконвалі — зразумела, калі было ясна, што пасылаць Більба абсалютна ніякай карысці няма. Калі шукаеш дастаткова пільна, звычайна што-небудзь знаходзіш. Праўда, часам зусім не тое, што шукаеш. Так яно сталася і гэтым разам.

Хутка Філі і Кілі прыпаўзлі назад, трымаючыся за скалу, каб ветрам не знесла.

— Мы знайшлі сухую пячору, — паведамілі яны, — не-падалёк, за наступным паваротам, там і поні змесцяцца.

— Вы добра яе даследавалі? — спытаў чараўнік, які ведаў, што пячоры высока ў гарах зрэдку застаюцца незанятыя.

— Так, так! — сказалі яны, хоць кожны ведаў, што ў пячоры тыя доўга не прабылі, надта ўжо хутка вярнуліся. — Яна не такая ўжо вялікая, і глыбока не заходзіць.

Такая ў пячорах недарэчнасць — невядома, як доўга яны цягнуцца, і куды, у рэшце рэшт, вядуць, і што чакае ўсярэдзіне. Але ж навіны, якія прынеслі Філі і Кілі, здаваліся досыць добрымі. Так што ўсе ўсхапіліся і падрыхтаваліся ісці. Вецер завываў, грукаталі грымоты, і таму ісці было цяжка. Аднак жа недалёка — хутка яны падышлі да вялікай скалы, у якую сцеж-ка ўпіралася. Калі скалу абысці, з боку можна было бачыць нізкі ўваход — якраз дастатковы, каб так-сяк уціснуць туды поні, калі зняць з іх пакункі, скрыні і сёдлы. У пячоры нават прыемна было чуць вецер і дождж — якія засталіся звонку, і адчуваць сябе ў бяспецы ад веліканаў і іх камянёў. Але чараўнік рызыкаваць не жадаў. Ён запаліў чароўны агеньчык на посаху — памятаеце, як у той далёкі-далёкі дзень у Більбавай сталоўні, — і пры яго святле даследаваў пячору з пачатку да самага канца.

Пячора аказалася не надта доўгая, не надта вялікая, але ж дзіўнаватая. Мела сухую падлогу і ўтульныя нішы па сценах. У адным месцы была прастора для поні, яны стаялі там (надта задаволеныя зменамі) з пысамі ў торбах з аўсом, і ад іх валіла пара. Ойн з Глойнам захацелі запаліць вогнішча, каб прасушыць вопратку, але Гэндальф і чуць пра гэта не жадаў. Так што давялося разаслаць рэчы на падлозе і дастаць сухое адзенне з багажу. Потым яны разаслалі коўдры, уладкаваліся ўтульней, дасталі люлькі і пачалі сабе выдзімаць дымныя кольцы, якія Гэндальф рабіў рознакаляровымі і прымушаў дзеля забавы скакаць пад столлю. Нашы падарожнікі размаўлялі і спрачаліся, хутка забы-ліся на навальніцу і распавядалі адзін адному, што зробяць са сваёй часткай скарбаў (зразумела, калі здабудуць іх — што зараз не здавалася такім ужо немагчымым), і адзін за адным пазасыналі. Вось так, апошні раз яны скарысталі свае люлькі, скрыні, пакункі, інструменты, сваіх поні ды іншае, узятае з сабою.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хобіт, або вандроўка туды і назад» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад»

Обсуждение, отзывы о книге «Хобіт, або вандроўка туды і назад» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x