Сьцяпан Куліна-Куліноўскі (Малад. пав.) абвінавачваецца па 102 арт. ч. ІІ і ІІІ уст. I Кар. Код.
Сьцяпан Казачонак (Дзіс. пав.), Міхал Кавалёў, Ніканор Кавалевіч і Марк Карніловіч (Дзіс. пав.) абвінавачваюцца па 102 арт. ч. II і 49, 51, 499, ч. I уст. ІV К. К. і 51, 455 уст. 12 К. К. і на арт. 207, 208 і 523 U. P. K.
Сьведкаў паклікана 660. Большаcьць іх, больш за 400 паклікана а боку суда Вялікая лічба з іх паліцыянты і канфідэнты, а таксама шмат урадоўцаў. Частка пакліканых сьведак з беларускага грамадзянства з Вільні і з вёскі. Беларусы пры пераклічцы і між сабой гавораць пабеларуску.
З 660 пакліканых сьведкаў 70 не зьявілася. Аказалася, што на заяву абароны аб пакліканьні цэлага шэрагу сьведкаў з боку абвінавачаных суд адказаў адмоўна Дзеля гэтага абарона просіць паклікаць паданых ёю сьведкаў з боку абвінавачаных і, пакуль ня будуць пакліканы, адлажыць працес. Тады старшыня суда абяцае пазваць усіх сьведкаў бегам працэсу — працэс-жа прадаўжаць.
Прысяга сьведкаўідзе партыямі па 50 асоб. Тут зноў сьведкі-беларусы дамагаюцца прысягі пабеларуску. Суд гэта пазваляе. Але тут у вельмі прыкрае становішча трапляе сьвяшчэн., які сіліцца чытаць прысягу папольску, пабеларуску, але як у першым, так і ў другім выпадку, гаворыць невядома якой расейска-польска-беларускай мовай. Старшыня суда падказывае яму пабеларуску, але таксама ня надта ўдала, бо ўсё-ж прысягаючыя ня могуць паўтараць за ім не правідлова выказаныя беларускія словы, а гавораць пабеларуску.
Складаньне прысягі сьведкамі цягнецца аж да 12 гадз. ночы. На гэтым канчаецца першы дзень працэсу.
Сялянская Ніва, №19(166), 25 лютага 1928.
Першы дзень.
(...)
На салі — радня абвінавачаных, між іншымі жонкі: Астроўскага, Рак-Міхайлоўскага, Тарашкевіча, Каўша і Луцкевіча.
Старшыня Суду азнаёміў, што працэс будзе разглядацца пры адчыненых дзьверах і толькі ў выпадках датычачых дзяржаўных тайнаў — дзьверы для публікі будуць зачынены.
Спраўджаньне фармуляраў абвінавачаных пачалося ад б. пасла, праф. Тарашкевіча. Па спраўджаньні выясьняецца, што большасьць абвінавачаных — дробныя земляробы, толькі некалькі асобаў маюць вышэйшую або сярэднюю адукацыю. Між абвінавачаных — 1 паляк (Навакоўскі) і 1 татарын (Міськевіч). Рэшта — ад крыві і косьці Беларусы. Большасьць — праваслаўныя, зусім мала каталікоў, 1 магамэтанін (Міськевіч) 1 мэтадысты (Бурсэвіч). Прызналіся "bezwyznaniowcami" (ня прыналежнымі ні да якае існуючае веры): былыя паслы Тарашкевіч і Валошын, а такжа гр. гр. Луцкевіч і Козіч.
Усе абвінавачаныя Суду свабодна і жыва адказваюць пабеларуску, нават паляк Навакоўскі і татарын Міськевіч.
Пры спраўджаньні сьведкаў выясьнілася: з пазваных пракуратураю 421, ня прыехала 88. З наданых прозьвішчаў 242 сьведкаў з боку абвінавачаных прыехала на першы дзень працэсу 43. Між прозьвішчамі сьведкаў з боку абвінавачаных чутны былі такія прозьвішчы: Тугут, Хаміньскі, Касмоўская, Абрамовіч, Заштовт (для Тарашкевіча); Уласаў (для Міхайлоўскага); Бартэль і 8 прафэсараў (для Астроўскага); духоўныя асобы: Самойлаў, Беляеў, Марозаў, Васілеўскі і гр. Багдановіч (для Каўша);
Мін. Васілеўскі, Тугут, Макоўскі, Сумарок, кс. Талочка, адв. Юндзіл, д-р. Чарноўскі, д-р Выгодзкі, Янкоўскі (для Луцкевіча).
Пракуратура дамагаецца адчытаньня паказаньняў тых сьведкаў, каторы, па важных прычынах ня прыехалі на працэс.
Абарона-ж (першым выступіў праф. Петрусэвіч), просіць аб адкладзе справы, бо шмат сьведкаў, паказаньні якіх маюць важнае значэньне ў гэтым працэсе, не зьявілася.
Пасьля перарыву Суд пастанаўляе працэс прадаўжаць, сьведкам — паслаць паўторныя павесткі.
Сьведкі прыводзяцца да прысягі групамі па 50 асобаў, пры чым "bezwyznaniowcy" асьвядчаюць Старшыні Суду, што будуць гаварыць праўду. Пасьля прысягі кожнаму сьведку вызначаецца дзень, на каторы ён павінен зьявіцца ў Суд для паказаньняў.
На гэтым закончаны першы дзень працэсу.
Другі і трэці дні працэсу.
Сялянская Ніва, №20(167), 29 лютага 1928.
Акт абвінавачаньня. На другі дзень працэсу чытаўся акт абвінавачаньня. У часе чытаньня старшыня суду два разы выдаляў публіку з залі. Гэта было зьвязяна з чытаньнем тых часткаў акту абвінавачаньня, у якіх гаварылася аб вельмі інтымных адносінах "Грамады" з суседнімі дзяржавамі. Рэшта чыталася пры адчыненых дзьверах. Вось скарочаны зьмест акту абвінавачаньня.
Ад чэрвеня 1926 году на абшары паўночна-ўсходніх ваяводзтваў пачалі зьяўляцца весткі аб небывалых да гэтага часу высілках арганізаваньня сялянскіх масаў зусім новаю партыяй — Беларускаю Сялянска-Работніцкаю Грамадою. "Грамада" стварылася ў выніку разлому Соймавага Беларускага Пасольскага Клюбу. Кіраўнічыя сілы гэтага адлому знаходзіліся ў руках 5-ці паслоў: Тарашкевіча, Рак-Міхайлоўскага, Мятлы, Валошына і Сабалеўскага, пад дыктоўку Маскоўскага "Комінтэрну". Духовым правадыром гэтай камуністычнай экспозытуры быў пасол Тарашкевіч.
Читать дальше