Гэтак "успокоеніе" ужо далося ў знакі, ніводзен Беларус ня мае ніякай гарантыі бяспечнасьці перад рэпрэсіямі з боку ураду. А рэформы? "Рэформы" ужо пачаліся так-сама.
У тую самую ноч, калі арыштоўвалі Беларусаў, др. Паўлюкевіч разам з некаторымі прадстаўнікамі польскага грамадзянства і амаль што ня ўсей польскай прэсы наладзілі банкет, — ліліся салодкія прамовы выключна ў польскай мове. Урад думае, што такімі банкетамі і канцэсіямі на "спэлюнку" (дом ігры) можна разьвязаць беларускае пытаньне? Польскі ўрад, што ідзе на гэтую работу, ёсьць ведама, пажнець і вынікі яе, пэўне-ж ня вельмі пажаданыя.
Усе здаровае, шчырае, сьведамае беларускае грамадзянства цяпер, больш як калі, павінна зразумець, што прышоў час перастаць займацца рожнай "брадней", прышоў час супольнай барацьбы з нашымі ворагамі.
Нашыя ворагі, польская і маскоўская дэфэнзыва, ўжо цяпер трыўмфуюць з прычыны дакананых арыштаў. Беларуская нацыянальная ідэя пахіснулася сярод часткі Беларусаў, якія паслухалі падшэптаў дэфэнзывы і распачалі барацьбу з незалежнымі беларускімі кірункамі. Рэзультаты гэтага хістаньня вельмі цяжка будзе нам ператрываць, але мы павінны і далей ня сходзіць з свайго, раней узятага, шляху — нацыянальнага адраджэньня беларускага народу. Толькі праз гэтае нацыянальнае адраджэньне можам дабіцца свайго ідэалу і ўсіх правоў. Але ў гэтай цяжкай нашай працы сярод нас не павінна быць здраднікаў, толькі самі, бяз помачы адных і другіх чужынцаў.
Воля Працы, №4, 22 сакавіка 1928.
Працэс пачаўся 23-м лютага. Пасьля шасьці дзён судовае расправы быў зроблены ад 1 да 12 сакавіка, на час выбараў у Сойм і Сэнат, перарыў. Ад 12 г. м. працэс адбываецца далей. Пратрывае ён, як падаюць віленскія газэты, каля двух месяцаў, г. зн. больш менш да траўня месяца. Па незалежных ад нас прычынах мы да гэтага часу не маглі даць патрэбнае справаздачы аб ходзе працэсу. Цяпер падаем коратка аб мінулых днёх працэсу, а далей пастараемся даваць справаздачу аб ходзе працэсу нармальна.
Як адбываецца працэс. Суд агаласіў, што працэс будзе адбывацца пры адчыненых дзьвярох, за выняткам надзвычайных выпадкаў, калі суд будзе вясьціся пры зачыненых дзьвярох. I праўда, у залі суда сядзяць прадстаўнікі прэсы і радня абвінавачаных паслоў, пару канфідэнтаў паліцыі, некалькі лаў зусім пустых. Каб папасьць на суд — трэба мець спэцыяльны білет-пропуск, інакш у залю ня пускаюць стаячыя каля дзьвярэй са штыкамі паліцыянты. Спробы-ж дастаць білет-пропуск на суд канчаюцца няўдачна, кажуць, што няма вольных месц.
Склад суда. Суд складаецца з наступных асоб: старшыня суда А. Овсянко, судзьдзі А. Ёдзевіч, А. Борэйка і запасны Бжозовскі; пракуроры: падпракуроры Калапскі, і Раўзэ; сакратары: апліканты Коркуць і Одынец.
Абарона: адвакаты — Ян Бабянскі, Дурач, Эттынгер, Сьмяровскі і Гонігвіль з Варшавы і мясцовыя адвакаты: Абрамовіч, праф. Пятрусэвіч, Кшмжановскі, Сенкевічанка, Залкінд, Матыяш, Прайс, Раманкевіч і апліканты: Варашынскі, Марцінеўскі і Сольц.
Прэса: прадстаўнік "Тасса" (радавае агенства) — Кавальскі, «Известия» -Братін, Нью-Іорскага (амэрык.) "Forwerts'y" — Вайнрайх, прадстаўнікі польскай варшаўскай і віленскай прэсы і прадстаўнікі беларускай і жыдоўскай мясцовай прэсы. Кідаецца ў вочы адсутнасьць менскае беларускае прэсы. Няўжо-ж Менск гэтым працэсам ня цікавіцца?
Воля Працы, №4, 22 сакавіка 1928.
23 лютага прысьвечаны пераклічцы падсудных і сьведкаў і прысягае апошніх. З 56 падсудных 55 беларусаў і 1 паляк. Большасьць з іх — праваслаўная, частка каталікоў і бязьверных і адзін магаметанін. Некалькі асоб падсудных з вышэйшай адукацыяй, больш з сярэдняй, і абсалютная большасьць сяляне, з пачатковай адукацыяй. Магамэтанін таксама называе сябе беларусам, што вельмі дзівіць суд. Усе падсудныя адказваюць пабеларуску і навет паляк Навакоўскі, што зноўжа вельмі дзівіць суд.
Склад падсудных: б. пасол Браніслаў Тарашкевіч, б. пасол Сымон Рак-Міхайлоўскі, б. пасол Павал Валошын, б. пасол Пётра Мятла, б. дырэктар Беларускай Гімназіі ў Вільні Радаслаў Астроўскі, Максім Бурсэвіч, Фабіян Акінчыц, Язэп Шнаркевіч — усе гэтыя абвінавачваюцца па 102 арт. часьць ІІ, 51 і 110 К. К.
Антон Луцкевіч, Аляксандар Коўш (сьвяшч.), Уладыслаў Навакоўскі, Аляксандар Міськевіч (Мір), Ян Кузьміч (Навагр. пав.), Клаўдзія Гоцько (Карэліцк. вол., Навагр. пав.), Мікалай Якімовіч (Горадня) Вінцук Шушкевіч (Горадня), Язэп Баліцкі (Горадня), Уладзімір Паддубік (Горадня), Павал Драгун (Горадз. пав.), Міхась Каўжак і Ян Кож (Пруж. пав.), Язэп Пашанчук (Пруж. пав.), Уладзімір Гмыр (Пруж. пав.), Васіль Шкодзіч (Ваўкав. пав.), Сьцяпан Шчыглінскі (Ваўкав. пав.), Уладзімір Харкевіч (Ваўкав. пав.), Сьцяпан Янкоўскі (Ваўкав. пав.). Аляксандар Патоцкі (Ваўкав. пав.), Ян Гелда (Сакольскі пав.), Аляксандар Зданюк (Сакольскі пав.), Павал Беламужы (Сакольскі пав.), Марцін Козіч (Сакольскі пав.), Сымон Саванец (Слонімскі пав.), Павал Якубчык і Сяргей Саванец (Слонімс. пав.), Міхал Якімовіч і Ігнась Шацько (Слонімс. пав.), Аляксандар Марчык (Словімс. пав.) Антон Сакалоўскі (Глыбокае), Міхал Нікіфароўскі (Дзіс. пав.), Кастусь Лабунька (Дзіс. пав.), Сьцяпан Сшоцік (Дзіс. пав.), Кастусь Шапіла (Дзіс. пав.), Міхал Шавель (Дзіс. пав), Тодар Варанкевіч і Ян Варанкевіч (Дзіс. пав.), Анатоль Даніловіч (Дзіс. пав.), Аляксандар Антановіч (Вялейск. пав.), Вінцук Салыга (Лідзкі пав.), Вінцук Крупіца і Ігнась Мармыш (Лідзкі пав.). Усе гэтыя абвінавачваюцца па 102 арт. ч. ІІ К. К.
Читать дальше