Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«…Міласці Вашай просім»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««…Міласці Вашай просім»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку «„…Міласці Вашай просім“, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян» прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў і зрухі ў масавай свядомасці, якія адбываліся ў БССР у сярэдзіне ХХ ст. У зборнік уключаны найбольш характэрныя лісты грамадзян, а таксама рэакцыя ўлад на «сігналы з месцаў». Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

«…Міласці Вашай просім» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««…Міласці Вашай просім»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1949 г. была прынята трохгадовая праграма паляпшэння становішча ў жывёлагадоўлі {13} 13 Постановление Совета Министров СССР от 21 апреля 1949 г. «О мерах по обеспечению развития племенного высокопродуктивного животноводства» // Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам (1917–1967 гг.). М., 1968. С. 572. . «Паляпшэнне» — афіцыйны тэрмін, хаця варта было казаць пра выратаванне жывёлагадоўлі. Выканана гэтая праграма не была, наадварот — напярэдадні тэрміну яе заканчэння сітуацыя пагражала выйсці з-пад кантролю. У маі 1950 г. М. С. Хрушчоў яшчэ пагоршыў стан сельскай гаспадаркі сваім планам зліцця малых калгасаў у аграгарады {14} 14 Постановление ЦК ВКП(б) от 30 мая 1950 г. «Об укрупнении мелких колхозов и задачах партийных организаций в этом деле» // Решения партии и правительства по хозяйственным вопросам (1917–1967 гг.). М., 1968. С. 614. . Амаль паўсюдна гэта кампанія была ўспрынята калгаснікамі як катастрофа. Падчас ліквідацыі малых вёсак і пераводу іх жыхароў у іншыя месцы — без усялякай падрыхтоўкі, фінансавай падтрымкі і нават транспарту — людзі проста спынялі працу. Уцёкі сялян у гарады прывялі да таго, што там пачаў адчувацца недахоп хлеба, бульбы, жыроў, іншых прадуктаў. Не лепшым было становішча ў саўгасах і МТС, якія належалі дзяржаве. Больш паспяховымі былі гаспадаркі, якія выраблялі тэхнічныя культуры, — іх менш абкладалі падаткамі, частка іх выдаткаў фінансавалася з дзяржбюджэта і г.д. Але і ва ўкараненне тэхнічных культур Сталін здолеў унесці элемент ірацыянальнасці. Дастаткова прыгадаць вырошчванне ў беларускіх кліматычных умовах экзатычнага кок-сагызу для атрымання ўласнай крыніцы вырабу натуральнай гумы.

У шматлікіх скаргах пасляваеннага часу выразна адлюстраваны ўсе негатыўныя бакі калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Як вядома, партыйна-савецкімі ўладамі былі прыняты меры па ажыццяўленні калектывізацыі Заходняй Беларусі адразу пасля яе далучэння ў верасні 1939 г. Гэта работа вялася адначасова з наступам на заможныя гаспадаркі найперш шляхам канфіскацыі часткі іх зямель, якія перадаваліся калгасам альбо пераходзілі ў дзяржаўны фонд з мэтай надзялення малазямельных сялян. Апошняе, разам з моцнай агітацыйна-прапагандысцкай работай, верай значнай часткі бедных сялян у ідэалы сацыялізму і ў першую чаргу арганізацыйна-націскныя метады, садзейнічала інтэнсіўнаму стварэнню калектыўных гаспадарак на заходнебеларускіх землях. Адначасова з калгасамі на землях былых шляхецкіх маёнткаў утвараліся саўгасы. У час нямецкай акупацыі тэрыторыі БССР калгасы і саўгасы былі распушчаны.

У першыя пасляваенныя гады ў заходняй частцы рэспублікі (у адрозненне ад усходняй) сельскагаспадарчая вытворчасць аднаўлялася пераважна на аснове індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Адначасова аднаўлялася работа арганізаваных у даваенны час калгасаў і саўгасаў, ішло актыўнае стварэнне новых. Жорстка і буйнамаштабна праводзілася палітыка раскулачвання. У мэтах яе актывізацыі Савет Міністраў СССР у верасні 1951 г. прыняў спецыяльную пастанову «Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР» {15} 15 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994. С. 113. . У ходзе яе выканання адміністрацыйна-карныя органы толькі ў 1952 г. выслалі за межы рэспублікі 4 431 кулацкую сям’ю. Адметнымі рысамі калектывізацыі на заходне-беларускіх землях былі не толькі кароткія тэрміны яе правядзення, але і складаныя палітычныя ўмовы, працяг узброенага супраціўлення сялян, новы наступ партыйна-дзяржаўнага апарату на былых палітычных дзеячаў, інтэлегенцыю, каталіцкіх святароў. У спалучэнні з жорсткімі рэпрэсіямі ў адносінах да заможнай часткі вёскі ўсё гэта прывяло да амаль поўнай калектывізацыі на працягу некалькіх гадоў. На канец 1950 г. у заходніх абласцях БССР налічвалася 6 054 калгасы і 78 МТС {16} 16 Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1995. Ч. 2. C. 334. .

Шэраг скаргаў і зваротаў дазваляе прасачыць тыповыя праблемы, якія паўставалі ў першыя пасляваенныя гады перад беларускай моладдзю. Афіцыйна з 1920-х па 1960-я гг. у Савецкім Саюзе не існавала маладзёжных праблем. У адрозненне ад моладзі буржуазнага грамадства, савецкая моладзь не ўдзельнічала ў канфлікце пакаленняў. На ўсе пытанні паміж бацькамі і дзецьмі былі знойдзены адказы, і любое магчымае напружанне паступова растваралася ў сацыялістычным грамадстве, дзе не сям’я, а дзяржава адыгрывала асноўную ролю ў сацыялізацыі маладых людзей. Зніклі маладзёжныя субкультуры, таксама як звычаі і святы, звязаныя з моладдзю ў вясковых супольнасцях. Энтузіязм моладзі, яе надзеі на светлую будучыню, любоў да жыцця і работы былі пастаўлены ў цэнтр камуністычнай ідэалогіі. На маладых людзей была ускладзена роля будаўнікоў камунізму. З умацаваннем курсу на пабудову камунізму, паняцці «моладзь» і «камуністычная будучыня» зрабіліся непадзельнымі. Якасці моладзі, сплаўленыя з камуністычнай ідэалогіяй, павінны былі стварыць новы тып «савецкага чалавека». Новыя савецкія людзі абавязаны былі быць жыццярадаснымі, энергічнымі, любячымі радзіму і ахопленымі надзеямі на будучыню сваёй маладой краіны. Выявы ідэальных грамадзян краіны, прадстаўленыя ў мастацтве сацрэалізму 1940-50 гг., малююць гарадскую і вясковую моладзь, якая ззяе ад працоўнага поту на карысць будаўніцтва камунізму. Сярод іх няма ніводнага чалавека сталага ўзросту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»»

Обсуждение, отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x