Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«…Міласці Вашай просім»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««…Міласці Вашай просім»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку «„…Міласці Вашай просім“, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян» прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў і зрухі ў масавай свядомасці, якія адбываліся ў БССР у сярэдзіне ХХ ст. У зборнік уключаны найбольш характэрныя лісты грамадзян, а таксама рэакцыя ўлад на «сігналы з месцаў». Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

«…Міласці Вашай просім» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««…Міласці Вашай просім»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кіраваў апаратам ЦК Сакратарыят ЦК КП(б)Б на чале з пяццю сакратарамі. Сакратарыят вызначаўся ў якасці стала дзеючага рабочага органа, асноўнай функцыяй якога была падрыхтоўка пытанняў да разгляду на бюро і праверка выканання рашэнняў. Галоўнай задачай бюро была праверка работы партыйных арганізацый, заслухоўванне справаздач абкомаў і райкомаў і прыняцце мер па паляпшэнні іх дзейнасці. Бюро разглядала і зацвярджала кіраўнічыя ўказанні па пытаннях арганізацыйнай і выхаваўчай работы. Асноўнай задачай аддзелаў ЦК вызначаўся падбор кадраў па адпаведных галінах і праверка выканання рашэнняў ЦК і Урада.

Узаемаадносіны цэнтра і месцаў нарадзілі асаблівую групу мясцовых палітыкаў — першых сакратароў абласных і раённых партыйных камітэтаў. Звычайна яны прызначаліся ў Мінску, таму іх шлях наверх альбо падзенне былі вынікам рашэння ЦК КП(б)Б. Большасць мясцовых партыйных сакратароў былі дзецьмі ваеннай фартуны. Аднак рэпрэсіі канца 1930-х гг. помніліся добра, іх трымалі ў напружанні з дапамогай сакрэтнай інфармацыі пра «справы» кшталту ленінградскага. У эканамічным плане мясцовая партыйная эліта канцэнтравала сваю ўвагу перш за ўсё на выкананні планаў па пастаўках сельгаспрадукцыі. А паколькі сельская гаспадарка практычна паўсюль была занядбана, перад абласнымі і раённымі партыйнымі кіраўнікамі ў той час паўставалі, як правіла, невыканальныя задачы {6} 6 Данилов А. А., Пыжиков А. В. Рождение сверхдержавы. СССР в первые послевоенные годы. М., 2001. С. 232. . Палітычная ж дзейнасць мясцовай партнаменклатуры зводзілася пераважна да тлумачэння народу рашэнняў вышэйшага партыйнага кіраўніцтва.

Пасля вайны працягвалі губляць палітычны ўплыў Саветы — скарацілася колькасць сур'ёзных дэбатаў, значных ініцыятыў, адбылося канчатковае падпарадкаванне дыктату партыі ў кадравых прызначэннях. У іерархіі структур, якія ўтваралі сталінскую сістэму, Саветы знаходзіліся не толькі пасля партыі, але і служб дзяржбяспекі, арміі, выканаўчых органаў урада. Любы крок Саветаў усіх узроўняў папярэдне абмяркоўваўся і адабраўся адпаведнай партыйнай інстанцыяй. Так, падчас правядзення выбараў у Вярхоўны Савет БССР 25 лютага 1951 г. спісы кандыдатаў у дэпутаты, парадак дня сесій, перамяшчэнні савецкіх работнікаў па службовай лесвіцы, узнагароджванні і да т. п. — усё гэта зацвярджалася сакратарыятам ЦК КП(б)Б.

Прызначэнні савецкіх работнікаў адбываліся ў партыйных кабінетах, а за іх работай уважліва сачылі аддзелы партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў адпаведных камітэтаў партыі. Падрыхтоўка савецкіх работнікаў праводзілася ў партшколах, дзе яны вучыліся разам з будучымі партыйнымі функцыянерамі. І па заробках, і па іншых прывілеях партыйная і савецкая наменклатура былі прыкладна ў аднолькавым становішчы. Склад дэпутатаў Саветаў камплектаваўся ў асноўным з асоб, якія ўваходзілі ў наменклатурныя спісы партыйных камітэтаў. Да іх дадаваліся пэўныя групы рабочых і сялян, каб пацвердзіць тытульную назву Саветаў працоўных. Вызваленыя савецкія работнікі камплектаваліся пераважна з менш удалых партыйных функцыянераў, якія не бралі да ўвагі факт агоніі Саветаў. Роля гэтых органаў, калі паглядзець парадак дня сесій таго часу, была зведзена да руціннага прыняцця бюджэтаў, адабрэння указаў, ужо ўхваленых у партыйна-урадавых інстанцыях, а таксама да зацвярджэння вызначанага канстытуцыяй кола работнікаў. Асабліва бачны заняпад Саветаў быў на нізавым узроўні.

Сістэма не магла працаваць без адпаведных «кадраў», на якіх звярталі вялікую ўвагу. Кожнае міністэрства і цэнтральнае ведамства мела сярод намеснікаў міністра (кіраўнікоў) чалавека, звычайна афіцэра МДБ у цывільным, які адказваў за гэту работу. Кадравікі адсейвалі тых, хто здаваўся ненадзейным і прасоўвалі наперад лаяльных і рэзультатыўных. У пасляваенных умовах сталінскі лозунг «кадры вырашаюць усё» пераўтварыўся ў практыку, калі ўсё, уключаючы лёсы людзей, вырашалі аддзелы і ўпраўленні кадраў. Асаблівая ўвага надзялялася «кадрам», жыццёва важным для функцыянавання сістэмы. Акрамя адбору, запалохвання і «клопату» аб такіх людзях, ужываліся больш тонкія метады, уключаючы разгалінаваную сістэму прывілей — да размеркавання прадуктаў, спажывецкіх тавараў, паслуг. Многія, калі не ўсе партыйныя і ўрадавыя арганізацыі стваралі ў сябе падраздзяленні забеспячэння для аказання паслуг ключавому персаналу. Насельніцтва абуралася падобнай практыкай. Перад XIX з’ездам КПСС выказвалася шмат незадаволенасці наконт прыслугі ў непрацуючых жонак кіраўніцтва, персанальных машын, якія выкарыстоўваліся для задавальнення асабістых патрэб, матэрыяльнай дапамогі высокапастаўленым чыноўнікам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»»

Обсуждение, отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x