Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«…Міласці Вашай просім»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««…Міласці Вашай просім»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку «„…Міласці Вашай просім“, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян» прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў і зрухі ў масавай свядомасці, якія адбываліся ў БССР у сярэдзіне ХХ ст. У зборнік уключаны найбольш характэрныя лісты грамадзян, а таксама рэакцыя ўлад на «сігналы з месцаў». Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

«…Міласці Вашай просім» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««…Міласці Вашай просім»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гарадскія работнікі з’яўлялася другой па колькасці, пасля калгаснікаў, групай насельніцтва. Невялікі слой узорных работнікаў (стаханаўцаў), а таксама работнікі стратэгічных галін прамысловасці прыкметна адрозніваліся ўзроўнем жыцця ад асноўнай массы працоўных. Вялікую і няпростую па свайму складу групу ўтваралі служачыя. Яна складалася з многіх падгруп з розным доступам да тавараў і паслуг, па-рознаму аплачваемых і кіруемых. Многія з гэтых людзей амаль не адрозніваліся ад простых рабочых і сялян, але некаторыя належалі да субэліт па доступу да ўлады і матэрыяльных выгодах. Інтэлектуалы разглядаліся рэжымам як дзяржаўныя служачыя. Толькі адзінкі з іх здолелі захаваць матэрыяльную і духоўную незалежнасць дзякуючы таму, што ўлада не магла адмовіцца ад іх спецыяльных ведаў і навыкаў.

Мілітарызацыя працы праявілася і ў такой навіне, як увядзенне уніформы для работнікаў найважнейшых галін эканомікі. Мундзіры пачалі насіць чыгуначнікі, работнікі рачнога транспарту, грамадзянскай авіяцыі, хімікі, сувязісты, геолагі, гарнякі, чыноўнікі юрыдычных ведамстваў, дзяржаўнага кантролю, работнікі лясной галіны. Планавалася ўвесці форменнае адзенне для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. Пры гэтым мелася і прагматычная мэта — надаць работнікам ключавых ведамстваў мінімальна прыстойны выгляд, бо за перыяд выйны адзенне цалкам знасілася.

Вялікай праблемай пасляваеннага часу стала маргіналізацыя гараджан. Гаворка ідзе не толькі пра дэмабілізацыю, працаўладкаванне, пенсіі. Гарадскім уладам трэба было клапаціцца, каб многія людзі знайшлі сябе ва ўмовах мірнага часу. Гэта было няпроста, нягледзячы на тое, што ў сувязі з гіганцкімі чалавечымі стратамі востра паўстала пытанне працоўных рэсурсаў. Мільёны франтавікоў, эвукуіраваных, перамешчаных асоб, былых палонных, сваякоў, якія шукалі адзін аднаго, не адразу перайшлі на аседлы лад жыцця. Амаль кожнаму давялося жыць на карткі альбо пайкі. Жабракі, бяздомныя, сіроты, калекі напаўнялі гарады, чыгуначныя станцыі, рынкі ў пошуках міласціны альбо аб’екта крадзяжу як галоўнай крыніцы харчавання. Падобная маргіналізацыя, дапоўненая пакутамі і звычкай да гвалту і смерці, рабіла дэвіянтныя паводзіны паўсядзённасцю.

Яшчэ больш складанымі былі ўмовы пасляваеннага жыцця ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка выйшла з вайны вельмі аслабленай, з падарванай матэрыяльна-тэхнічнай базай, абмежаванымі працоўнымі рэсурсамі. Паводле афіцыйных звестак, за гады вайны матэрыяльныя страты ў сельскай гаспадарцы БССР склалі 45 млрд. рублёў (у цэнах 1941 г.), страты насельніцтва ў вёсцы склалі 782,2 тыс. чалавек. Значная частка вяскоўцаў была вывезена ў Германію. Асабліва вялікія страты назіраліся сярод мужчын. Была знішчана асноўная частка матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў, саўгасаў і МТС, многія вёскі абязлюдзелі, 420,1 тыс. сем’яў засталіся без жылля. 628 вёсак было спалена разам з жыхарамі. Скарачэнне вясковага насельніцтва працягвалася і ў пасляваенны час за кошт працэсаў урбанізацыі, якія набіралі моц у БССР, а таксама планавых перасяленняў з мэтай асваення аддаленых і малазямельных рэгіёнаў Савецкага Саюза. Тым не менш, і ў аднаўленні сельскай гаспадаркі былі дасягнуты пэўныя поспехі. Так, на працягу пасляваеннага пяцігоддзя было пабудавана звыш 431 тыс. дамоў, дзе пражывала больш 2 млн. чалавек, на працягу 1950 г. колькасць трактараў у беларускіх калгасах павялічылася на 50 % {11} 11 Сорокин А. Н. Эксперимент: человек и земля. Мн., 1994. C. 70. .

Звароты і скаргі калгаснікаў сведчаць, што працэсы індустрыялізацыі і урбанізацыі ў пасляваенны перыяд, а таксама ажыццяўленне сталінскай мадэлі калектывізацыі, у выніку якой селянін павінен быў пераўтварыцца ў рабочага з агародам, не пахіснулі асноў калгасна-вясковага жыцця. Па-ранейшаму яго першаснай сацыяльна-эканамічнай адзінкай з'яўляўся калгасны двор, які быў генетычна звязаны з адзінаасобным сялянскім дваром, з'яўляючыся, як і апошні, сямейна-працоўным аб'яднаннем. Калгасны двор быў тым сацыяльным інстытутам, які працягваў адвечныя сялянскія традыцыі працы і побыту, перш за ўсё, — перадачу з пакалення ў пакаленне пачуцця гаспадара зямлі, працавітасці, самастойнасці. Найбольшым цяжарам была сістэма падаткаабкладання сялянскага двара, якая склалася яшчэ ў 1930-я гг. Сістэма абавязковых паставак дзяржаве зерня была пашырана на іншыя віды прадукцыі — мяса, малако, яйкі, бульбу. Значна быў павышаны і грашовы сельскагаспадарчы падатак на прысядзібную гаспадарку калгасніка. Усе вясковыя працаўнікі былі пад жорсткім, несправядлівым кантролем, іх праца аплачвалася жабрацкімі працаднямі, а самі яны былі ў стане напаўпрыгонных, не мелі пашпартоў і былі пазбаўлены права свабоднага перамяшчэння па краіне {12} 12 Катышевцева Е. В. Состояние советской деревни в первые послевоенные годы (1945–1953 гг.). Новосибирск, 1994. С. 15. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»»

Обсуждение, отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x