Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«…Міласці Вашай просім»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««…Міласці Вашай просім»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку «„…Міласці Вашай просім“, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян» прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў і зрухі ў масавай свядомасці, якія адбываліся ў БССР у сярэдзіне ХХ ст. У зборнік уключаны найбольш характэрныя лісты грамадзян, а таксама рэакцыя ўлад на «сігналы з месцаў». Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

«…Міласці Вашай просім» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««…Міласці Вашай просім»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вялікая колькасць просьбаў і скарг — яскравая прыкмета таталітарнага грамадства, калі ў простага чалавека была адзіная і апошняя надзея знайсці паратунак — звярнуцца да вышэйшага кіраўніцтва. Зварот да ўлады ў выглядзе скаргаў, даносаў і г.д. у сталінскім СССР быў адзіным інструментам уздзеяння грамадства на палітычную рэальнасць, іншымі словамі — формай удзелу ў палітычным жыцці. Толькі такім чынам, ва ўмовах адсутнасці дэмакратычна абранага парламента і мясцовага самакіравання, можна было пазбавіцца ад злодзея — старшыні калгаса альбо самадура сакратара райкома. Таму кіраўніцтву не трэба было ініцыіраваць і стымуляваць гэтую актыўнасць грамадзян зверху. З іншага боку, звароты грамадзян былі ледзь не адзіным каналам, які дазваляў кіраўніцтву ўбачыць непрыфарбаваную рэальнасць такой, якой яна была на самой справе. Ёсць прыклады таго, што рашэнні вышэйшага партыйнага кіраўніцтва карэкціраваліся пад уплывам паступіўшых «сігналаў з месц». Колькасць жа дробных злачынстаў, махлярстваў, злоўжыванняў уладай, выкрытых дзякуючы гэтым сігналам, — незлічоная. Акрамя таго, яны дазвалялі вышэйшаму партыйнаму кіраўніцтву трымаць пад кантролем апарат чыноўніцтва. Такім чынам, аб’ектыўна звароты грамадзян, нават у выглядзе даноса, рабілі ўладу больш эфектыўнай і як вынік спрыялі яе ўмацаванню.

Але існавалі пэўныя межы ўзроўню крытычнасці заяў, пераступіўшы якія заявіцель трапляў у разрад ворагаў і антысавецкіх агітатараў. Мяжа гэта была даволі хісткай, але аўтары лістоў, напэўна, адчувалі яе, пра што сведчыць наяўнасць вялікага пласта ананімных лістоў. У некаторых выпадках па ананімных лістах, прызнаных асабліва небяспечнымі, праводзіліся спецыяльныя расследаванні з мэтаю выяўлення іх аўтараў.

Партыйныя і дзяржаўныя інстанцыі павінны былі рэагаваць на кожную скаргу альбо крытычную заўвагу. Факты падлягалі разгляду ў дакладна акрэсленыя тэрміны. Калі гутарка ішла пра камуніста, скарга разглядалася на партыйных сходах, вінаватым выносілі партыйныя спагнанні, складаўся план выпраўлення недахопаў. Заявіцель, ананімны альбо з подпісам, заявіцель меў права на адказ. Адказ павінен быў давацца той інстанцыяй, якой тычылася скарга. Звычайна ён меў даволі фармальны змест: паведамлялася, ці пацвердзіліся факты, выкладзеныя ў скарзе, потым размова ішла пра прынятыя меры. Адказ у большасці выпадкаў быў пісьмовы, але мог быць і вусным, калі існавала магчымасць выклікаць аўтара ў адпаведную інстанцыю. Калі скарга паступала ў рэдакцыю газеты, яе маглі надрукаваць у аглядзе лістоў, альбо (у большасці выпадкаў) адаслаць у адпаведную інстанцыю для прыняцця мер. У любым выпадку арганізацыя, якая падвяргалася «крытыцы працоўных», павінна была адрэагаваць.

Канец 1940-х — пачатак 1950-х гг. — гэта перыяд найвышэйшага ўзлёту эпісталярнай творчасці савецкіх грамадзян. Павялічылася колькасць зваротаў да ўлад, пашырылася кола пытанняў, якія закраналі іх аўтары. Як вынік, напачатку 1953 г. у партапараце разгортваецца кампанія па наладжванні работы са зваротамі працоўных. Гэтай тэме былі прысвечаны пленумы райкомаў і гаркомаў, партыйныя сходы пярвічных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Вышэйшае партыйнае кіраўніцтва настойліва патрабавала палепшыць работу з лістамі працоўных. Паўсюдна партыйныя бюро райкомаў і гаркомаў разглядалі справы аб нездавальняючай рабоце са скаргамі. Аднак за фармальна-бюракратычнае стаўленне да гэтай справы пакаранне было не надта строгім — звычайна абмяжоўваліся «указаннем».

Да каго ж звярталіся грамадзяне БССР у пошуках праўды як да найвышэйшай інстанцыі?

У 1948 г., пасля абрання Г. М. Малянкова сакратаром ЦК ВКП(б), была праведзена рэарганізацыя апаратаў ЦК нацыянальных кампартый саюзных рэспублік, абкомаў, крайкомаў. Яе сутнасць заключалася ў скарачэнні штатаў і замене грувасткіх упраўленняў ЦК аддзеламі, заснаванымі па галіновым прынцыпе. У ЦК КП(б)Б былі ўтвораны: 1) аддзел партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх органаў; 2) аддзел прапаганды і агітацыі; 3) сельскагаспадарчы аддзел; 4) аддзел цяжкай прамысловасці; 5) аддзел машынабудавання; 6) аддзел лёгкай прамысловасці; 7) аддзел транспарта; 8) планава-фінансава-гандлёвы аддзел; 9) аддзел адміністрацыйных органаў; 10) аддзел па рабоце сярод жанчын. Пра значэнне, якое надавалася вышэйшым партыйным кіраўніцтвам рабоце таго ці іншага аддзела, сведчыла не толькі яго месца ў вышэйпададзеным спісе, але і штатны расклад. Так, у найбольш шматлікім аддзеле — прапаганды і агітацыі — працавала 55 чалавек, у аддзеле па рабоце сярод жанчын — 4 чалавекі. У ЦК КП(б)Б у той час працавала 274 чалавекі, з якіх 200 займалі адказныя пасады і 74 — тэхнічныя {5} 5 НАРБ. Ф. 4. Воп. 1. Спр. 96. Арк. 14. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»»

Обсуждение, отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x