Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«…Міласці Вашай просім»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««…Міласці Вашай просім»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку «„…Міласці Вашай просім“, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян» прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў і зрухі ў масавай свядомасці, якія адбываліся ў БССР у сярэдзіне ХХ ст. У зборнік уключаны найбольш характэрныя лісты грамадзян, а таксама рэакцыя ўлад на «сігналы з месцаў». Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

«…Міласці Вашай просім» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««…Міласці Вашай просім»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Для гараджан паказальныя лічбы ніжэйшых узроўняў заробкаў. Так, адразу пасля вайны афіцыйная сума неабкладаемых падаткамі прыбыткаў была ўзнята з 150 да 280 рублёў у месяц, што можа даць уяўленне пра мінімальныя заробкі. Студэнцкая стыпендыя складала 280 рублёў, сталінская стыпендыя — 400, аспірантам плацілі 800. Ёсць звесткі, што заробкі рабочых-будаўнікоў у 200–300 рублёў у месяц выклікалі рэзкае незадавальненне. Старшыні сельсавета плацілі 200 рублёў. Адзін з намеснікаў дырэктара МТС па палітычнай частцы скардзіўся ў Маскву, што на яго заробак у 750 рублёў жыць з сям’ёю немагчыма. Міністр дзяржбяспекі СССР В. С. Абакумаў атрымліваў у месяц 25 тыс. рублёў — сума, дастатковая для набыцця аўтамабіля і дачы. Вартасць тагачасных грошаў можа праілюстраваць выпадак, калі ў адным з калгасаў былі растрачаны грошы на набыццё старшыні калгаса касцюма (4 тыс. рублёў) і каровы (6 тыс. рублёў) {2} 2 Там жа. С. 40. .

Літаратура пра пасляваеннае развіццё БССР няпоўная. У аснову канцэпцыі гэтага часу, створанай беларускімі савецкімі гісторыкамі, была пакладзена героіка пасляваеннага ўзнаўлення рэспублікі {3} 3 Белязо А. П. Беларуская вёска ў пасляваенныя гады (1945–1950). Мн., 1974; Белязо Е. П. Крестьянство Белоруссии на пути к развитому социализму (1951–1960 гг.). Мн., 1982; Марченко И. Е. Рабочий класс БССР в послевоенные годы (1945–1950). Мн., 1962 і інш. . Маштабы гэтых сапраўды вырашальных для далейшага лёсу рэспублікі падзей абумовілі, на наш погляд, выпадзенне са сферы аналізу і сучасных беларускіх даследчыкаў канкрэтна-гістарычных супярэчнасцей першага пасляваеннага дзесяцігоддзя. Між тым, менавіта гэты перыяд знаходжання Сталіна ва ўладзе найбольш важны для вывучэння і разумення сутнасці сталінскай сістэмы. У гэты час сфарміраваліся як палітыкі людзі, якія пазней, да сярэдзіны 1980-х гадоў, кіравалі рэспублікай. Нарэшце, менавіта ў гэты час канчаткова сфарміраваліся культ асобы Сталіна, рэжым аўтарытарнай улады, сама сістэма сталінізму, якая паказала свае моцныя і слабыя бакі, прадэманстравала ўласцівыя ёй каштоўнасці і прынцыпы, чаканні і мэты.

Супярэчнасці грамадскага развіцця вельмі выразна прасочваюцца праз псіхалогію мас, маральнае усведамленне людзей, іх патрэбы, інтарэсы, светапогляд. Сучасныя даследчыкі навейшай гісторыі за невялікімі выключэннямі імкнуліся ў лепшым выпадку ажывіць свае творы кароткімі біяграфіямі «простых людзей», разглядаючы іх як давесак да гаспадарчага механізма. Такі падыход абумовіў фіксацыю пераважна знешняга боку гістарычнага працэсу, апісальніцтва і каментатарства. Пранікнуць па-за «бачную паверхню» гістарычнага працэсу дазваляюць такія цікавыя першакрыніцы, як звароты працоўных да вышэйшага партыйнага кіраўніцтва. Беларускімі гісторыкамі зроблены толькі першыя спробы выкарыстання зваротаў працоўных да ўлад у якасці самастойнай гістарычнай першакрыніцы {4} 4 Адамушко В. И., Иванова Н. В. «Помилуйте…» Документы по репрессиям 1939–1941 гг. в Вилейской области. Мн., 1992. . Пры ўсёй сваёй спецыфічнасці — мы маем справу выключна з негатыўным баком жыцця — яна стварае вельмі каларытную мазаіку тагачаснага жыцця, сапраўдны калейдаскоп чалавечых лёсаў.

У дадзеным зборніку прадстаўлена менш за дзесятую частку ад агульнай колькасці зваротаў, напісаных грамадзянамі БССР вышэйшаму партыйнаму кіраўніцтву ў 1951 г. (не будзем забывацца на тое, што пісалі і ў іншыя інстанцыі — міністэрства дзяржаўнай бяспекі, савецкія органы ўлады, свайму непасрэднаму кіраўніцтву). Большасць зваротаў — гэта просьбы аб персанальных пенсіях, паляпшэнні жыллёвых умоў, лячэнні і, канешне, працаўладкаванні (заработная плата з’яўлялася адзінай крыніцай існавання людзей — астатнія віды гаспадарчай дзейнасці жорстка пераследаваліся). Другая па значнасці тэма звароту да партыйнага кіраўніцтва — даносы на начальства, таварышаў па службе, суседзяў. У большасці скаргаў адчуваецца подых нядаўняй вайны. У іх нярэдка сусракаюцца звесткі пра палітычных рэпрэсаваных, сумны лёс якіх у той ці іншай ступені закранаў таксама іх сваякоў. Звароты на беларускай мове складаюць менш за 1 %.

Крытэрыем адбору матэрыялаў у зборнік была ступень рэпрэзентатыўнасці ў адлюстраванні ментальнасці пасляваеннага беларускага грамадства. Лісты да ўлад — тыпова масавая першакрыніца, якая дазваляе рабіць пэўныя высновы на аснове вывучэння іх вялікай савакупнасці. Дадзеная асаблівасць стварае адну з сур’ёзных крыніцазнаўчых праблем, уласцівых рабоце з масавымі дакументамі. Як правіла, найбольш яскравыя лісты ў недастатковай ступені адлюстроўваюць агульныя настроі насельніцтва, у той час як масіў тыповых скаргаў (нецікавых для чытача) дэманструе найбольш тыповыя рысы масавай свядомасці. Таму ў аснове адбору матэрыялу ў дадзены зборнік было імкненне дасягнуць збалансаванасці паміж адлюстраваннем сацыякультурнага аблічча беларускага грамадства, менталітэта чалавека таго часу і цікавым зместам лістоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»»

Обсуждение, отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x