Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей Якімовіч

Эльдарада просіць дапамогі

ЭЛЬДАРАДА ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ Частка першая НЯПРОШАНЫЯ ГОСЦІ - фото 1 ЭЛЬДАРАДА ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ Частка першая НЯПРОШАНЫЯ ГОСЦІ - фото 2

ЭЛЬДАРАДА ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ

Частка першая НЯПРОШАНЫЯ ГОСЦІ ЦІ ЁСЦЬ КРАІНА ЭЛЬДАРАДА Той цёплы - фото 3

Частка першая

НЯПРОШАНЫЯ ГОСЦІ

ЦІ ЁСЦЬ КРАІНА ЭЛЬДАРАДА Той цёплы сакавіцкі дзень першы дзень нашых - фото 4

ЦІ ЁСЦЬ КРАІНА ЭЛЬДАРАДА?

Той цёплы сакавіцкі дзень — першы дзень нашых школьных канікулаў — памятаю як сёння.

Зранку я пайшоў за вёску, на раку. Непрыкметнай тоненькай нітачкай цягнецца на карце наша рака. А мы ведалі, што тут і віры круцяць на паваротках, што ёсць і яміны-бухты трохметровай глыбіні, і брод. Ведалі, дзе пантоны ляжаць, засмоктаныя пяском. Тут у тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртым годзе нашы салдаты перапраўляліся…

Тады, увесну, рэчка разлілася. Далёка-далёка, кіламетры на два, ажно да лесу, да самага хвойніку, зацішнага, парослага ядлоўцам, дзе так многа цёплых сунічных палянак!

Заклаўшы рукі за галаву, я ляжаў на высокім абрывістым беразе і глядзеў на хмаркі. Хмаркі, лёгкія пухнацікі, павольна праплывалі нада мною.

Я стараўся адгадаць, куды, у якую далеч яны плывуць. Думалася: а што, калі і я некалі недзе там, далёка, буду?

I соладка было на душы, і шчымліва.

Нечакана непадалёку пачуліся галасы:

— Андрэй, а мы цябе даўно шукаем!

— Марозік, растлумач ты ёй!..

Па беразе ішлі мае сябры — шасцікласнікі Міхась Кадыш і Наташа Весялуха.

— Марозік, — паўтарыў Міхась, падышоўшы бліжэй, — я болей не магу. Яна мяне да ікаўкі давяла.

Па-сапраўднаму маё прозвішча Мароз, але колькі памятаю, сябры заўжды клічуць мяне Марозікам. Напэўна, ім так болей падабаецца. I я зусім не крыўджуся на іх: прывык.

— Што вы не падзялілі? — пытаюся, прыўзняўшыся.

Наташа і Міхась праз дзень спрачаюцца. Міхась у нас фізікай захапляецца. Ён нават транзістарны прыёмнік сабраў. А вось літаратуру і мову не вельмі любіць. Кажа, што без літаратуры пражыве. Ен толькі тыя кнігі чытае, якія па праграме даюць. А Наташа сапраўдны філолаг. Яна і ў мовазнаўчым, і ў літаратурным гуртках займаецца. А яшчэ яна вялікая выдумшчыца. Неяк даказвала, што літаратурныя героі — гэта жывыя людзі, з якімі нават сябраваць можна. Вось якія ў мяне аднакласнікі. Не засумуеш з такімі.

Я ўстаў.

— Дык чаго спрачаецеся?

— Глупства яна выдумляе! — амаль не ў самае вуха закрычаў Міхась.

А Наташа:

— Сам ты глупства!

«Ну, зараз паб’юцца, — думаю. — Памірыць трэба».

— Цішэй, — паморшчыўся я. — У маіх вушах хутка перапонкі лопнуць.

Наташа, відаць, пакрыўдзілася, бо падцяла вусны і адвярнулася. Яшчэ гэтага мне не хапала! Прыйшлі, думкі перабілі ды яшчэ злуюцца. Цікава: чаго яны так спрачаюцца?

— Расказвай, — звяртаюся да Міхася.

— Вось гэтая разумніца, — паказаў пальцам Міхась, — даказвае, што недзе ёсць краіна Эльдарада.

— А ты не тыцкай пальцам, — абурылася Наташа. — У мяне імя ёсць.

— Міхась, не тыцкай пальцам, — папрасіў я.

— Яна даказвае, што ў Амерыцы ёсць Эльдарада — краіна золата і каштоўных камянёў,— зноў пачаў Міхась. — Іспанцы, заваявальнікі Амерыкі, думалі, што існуе такая краіна. Яны доўга шукалі яе. Золата ім хацелася. — Міхась махнуў рукою. — Ат, было б пра што гаварыць. Ты сам гісторыю вучыў, ведаеш, што няма такой краіны. Легенда гэта.

— Ёсць! — усклікнула Наташа. — Ёсць краіна Эльдарада.

Нарэшце я зразумеў, з-за чаго яны спрачаюцца… «Эльдарада… Краіна золата і каштоўных камянёў…» Правільна сказаў Міхась: няма такой краіны. Прагным іспанцам яна мроілася. Даўно навукай даказана, што няма. Нейкую пустую гаворку завялі. Відаць, разумеюць гэта. Але не хочуць адно аднаму саступаць. Найшла каса на камень. Абое рабое.

— Няма Эльдарада. Выдумка, — падтрымаў я Міхася.

Думаеце, пагадзілася са мною Наташа? Не. Кепска вы яе ведаеце.

— Ёсць! — яна ажно нагою тупнула. Ды якраз абцасам па маёй назе. Цяпер ужо я ўзлаваўся:

— Чаго ты па маіх нагах, як па асфальце, топчашся? Думаеш, не баліць?

А яна бровы насупіла. Быццам гэта я на яе нагу наступіў.

— Веcялуха, — кажа Міхась, — калі б была краіна Эльдарада, то яе даўно з космаса сфатаграфавалі б. З космаса любую макулінку можна сфатаграфаваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x